https://bel.sputnik.by/20211005/vyalznyya-zapasy-na-skladakh-prezdent-zdzvsya-peraboyam-z-pastakam-tsukru-1056959810.html
Вялізныя запасы на складах: прэзідэнт здзівіўся перабоям з пастаўкамі цукру
Вялізныя запасы на складах: прэзідэнт здзівіўся перабоям з пастаўкамі цукру
Sputnik Беларусь
У канцы верасня беларусы па ўсёй краіне пачалі скардзіцца на тое, што з паліц у крамах пачаў знікаць цукар. 05.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-05T15:15+0300
2021-10-05T15:15+0300
2021-10-05T15:15+0300
крама
прэзідэнт
цукар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104381/82/1043818266_0:288:3001:1976_1920x0_80_0_0_74b517ce9890173a2808fa9649856486.jpg
МІНСК, 5 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцярог урад ад перабояў з пастаўкамі цукру, пра гэта ён заявіў у аўторак на нарадзе, прысвечанай сельскай гаспадарцы.Кіраўнік дзяржавы ўспомніў паведамленні аб вераснёўскіх перабоях з цукрам і здзівіўся, чаму яго своечасова не завозілі на гандлёвыя аб'екты.Нагадаем, у канцы верасня беларусы сутыкнуліся з недахопам цукру, прычым змяталі рэшткі адразу ўпакоўкамі. Хадзілі і чуткі пра тое, што цэны на цукар значна вырастуць.Аднак пазней кіраўнік канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоль Бубен супакоіў жыхароў краіны. Ён адзначыў, што складскія запасы цукру ў краіне складаюць 21,1 тысячы тон. Яшчэ 33,3 тысячы выраблена з новага ўраджаю. У планах - выпуск 580 тысяч тон цукру, а гадавая патрэба краіны ў гэты прадукт - 360 тысяч тон. Бубен адзначыў таксама, што цэны на цукар павышаць не будуць.У цяперашні час перапрацоўкай цукровых буракоў новага ўраджаю займаюцца чатыры камбінаты: у Скідзелі, Слуцку, Гарадзеі і Жабінцы.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104381/82/1043818266_134:0:2799:1999_1920x0_80_0_0_b9902be523ec4c0d3574a49977345010.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крама, прэзідэнт, цукар
Вялізныя запасы на складах: прэзідэнт здзівіўся перабоям з пастаўкамі цукру
У канцы верасня беларусы па ўсёй краіне пачалі скардзіцца на тое, што з паліц у крамах пачаў знікаць цукар.
МІНСК, 5 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцярог урад ад перабояў з пастаўкамі цукру, пра гэта ён заявіў у аўторак на нарадзе, прысвечанай сельскай гаспадарцы.
Кіраўнік дзяржавы ўспомніў паведамленні аб вераснёўскіх перабоях з цукрам і здзівіўся, чаму яго своечасова не завозілі на гандлёвыя аб'екты.
"З чаго б раптам? Запасы на складах велізарныя, і перапрацоўку пачалі. І раптам нешта там абвалілася. Глядзіце, мужыкі, яшчэ раз абваліцца - гэты абвал будзе ад гандлёвых сетак да ўрада", - сказаў прэзідэнт.
Нагадаем, у канцы верасня беларусы сутыкнуліся з недахопам цукру, прычым змяталі рэшткі адразу ўпакоўкамі. Хадзілі і чуткі пра тое, што цэны на цукар значна вырастуць.
Аднак пазней кіраўнік канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоль Бубен супакоіў жыхароў краіны. Ён адзначыў, што складскія запасы цукру ў краіне складаюць 21,1 тысячы тон. Яшчэ 33,3 тысячы выраблена з новага ўраджаю. У планах - выпуск 580 тысяч тон цукру, а гадавая патрэба краіны ў гэты прадукт - 360 тысяч тон. Бубен адзначыў таксама, што цэны на цукар павышаць не будуць.
У цяперашні час перапрацоўкай цукровых буракоў новага ўраджаю займаюцца чатыры камбінаты: у Скідзелі, Слуцку, Гарадзеі і Жабінцы.
Ці чакаць беларусам
дэфіцыт цукру і грэчкі?
У Беларусі не будуць павышаць
цэны на цукарСкупляюць упакоўкамі: ці ёсць
цукар у крамах Віцебска