Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь гатова нарошчваць грузапатокі праз інфраструктуру РФ – Галоўчанка

© Sputnik / Евгений Епанчинцев / Перайсці ў медыябанкТаварныя цягнікі
Таварныя цягнікі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2021
Падпісацца
Беларускі прэм'ер лічыць, што транспартная сфера адна з найважнейшых ў супрацоўніцтве з РФ, асабліва ў перыяд сур'ёзнага санкцыйнага ціску на рэспубліку з боку ЕС.
МІНСК, 6 кас - Sputnik. Беларусь гатова і далей нарошчваць грузапатокі праз інфраструктуру Расіі, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы ў Мінску з міністрам транспарту РФ Віталіем Савельевым.
Галоўчанка адзначыў, што транспартная галіна - адна з найважнейшых сфер супрацоўніцтва, у Беларусі і Расіі вялікі грузаабарот. Асабліва гэта важна ва ўмовах санкцый.

"Для Беларусі вельмі важна ўстойлівая лагістыка для транспарціроўкі грузаў. Дзве траціны прадукцыі, што вырабляецца ў рэспубліцы, пастаўляецца на экспарт", - падкрэсліў беларускі прэм'ер.

Паводле яго слоў, рэспубліка спадзяецца абмеркаваць рэалізацыю наступнага этапу актывізацыі грузапатокаў Беларусі праз інфраструктуру РФ.
"За 8 месяцаў бягучага года мы перавезлі праз РФ 28 млн тон грузаў. Станоўчая дынаміка захоўваецца, у тым ліку ў рамках міжурадавай дамовы па перакідцы грузаў", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Падзяка за падтрымку

Кажучы аб транспартных санкцыях, уведзеных у дачыненні да Беларусі, кіраўнік урада назваў такое рашэнне "анамальным".
"У прыватнасці, уведзеныя абмежаванні ў авіяцыйнай сферы, якія з'яўляюцца анамальнымі і супярэчаць усім нормам міжнароднага права. Таму хачу выказаць расійскаму боку падзяку за падтрымку. Асабліва ў ходзе абмеркавання ў ІКАО пытанняў, звязаных з гэтай сітуацыяй", - сказаў прэм'ер.

Новыя маршруты

У час сустрэчы з расійскім міністрам Раман Галоўчанка закрануў і развіццё супрацоўніцтва ў транспартнай сферы па ўсіх напрамках. Не толькі ў авія і чыгуначнай сферах, але і ў частцы аўтамабільных перавозак.
"У Расіі ідзе рэалізацыя значных праектаў па будаўніцтве аўтамабільных дарог, якія будуць злучацца з беларускімі, і будуць забяспечваць ўстойлівы паток грузаў па маршруце Кітай - Еўропа", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.
У сваю чаргу, міністр транспарту РФ Віталій Савельеў адзначыў, што краіны набралі добры тэмп у рэалізацыі саюзнай праграмы ў транспартнай сферы.
"Мы ідзем нядрэнным тэмпам у рэалізацыі дарожнай карты. Гэта датычыцца і перапрацоўкі беларускіх тавараў праз расійскія парты, гэта тычыцца інфраструктурных праектаў. Паспяхова развіваеюца авіязносіны", - адзначыў кіраўнік расійскага Мінтранса.
Стужка навiн
0