Прэм'ер-міністр Манголіі можа наведаць Беларусь

© Photo : МИД БеларусиПасол Беларусі ў Манголіі Дзмітрый Гарэлік уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Манголіі Батсумбэрыйну Мунхжыну
Пасол Беларусі ў Манголіі Дзмітрый Гарэлік уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Манголіі Батсумбэрыйну Мунхжыну - Sputnik Беларусь, 1920, 06.10.2021
Падпісацца
Нядаўна беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка расказаў, з кім у прыярытэтным парадку будзе выбудоўваць дружалюбныя адносіны наша краіна.
МІНСК, 6 кас – Sputnik. Пасол Беларусі ў Манголіі Дзмітрый Гарэлік уручыў напярэдадні копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Манголіі Батсумбэрыйну Мунхжыну, у тым ліку дыпламаты абмеркавалі арганізацыю візіту мангольскага прэм'ера ў нашу краіну, паведаміла прэс-служба МЗС РБ.
Бакі падчас сустрэчы абмеркавалі розныя пытанні, у тым ліку, падрыхтоўку чарговага пасяджэння сумеснай беларуска-мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, правядзенне сумесных мерапрыемстваў з нагоды 30-годдзя дыпадносін дзвюх краін.
Акрамя таго гаварылася і аб рэалізацыі праектаў у рамках міжурадавых пагадненняў.
Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваўся візіт прэм'ер-міністра Манголіі Лувсанамсрайна Аюуна-Эрдэнэ ў нашу рэспубліку.
Беларускі лідар 30 верасня прыняў даверчыя граматы паслоў дзевяці краін: Арменіі, Азербайджана, Індыі, Інданезіі, Лівана, Малайзіі, Манголіі, Туніса і ПАР. Ён адзначыў, што ў прыярытэтным парадку наша краіна мае намер выбудоўваць дружалюбныя адносіны з тымі дзяржавамі, якія сапраўды паважаюць нашы суверэнітэт і незалежнасць, паважаюць наш народ.
Чытайце таксама:
Лукашэнка расказаў, з кім Беларусь будзе сябраваць
МЗС Беларусі адклікала згоду на прызначэнне Фішэр паслом ЗША ў Мінску
Адпраўляць не спяшаюцца: Эстонія прызначыла новага пасла ў Мінск
Макей назваў асноўнага партнёра Мінска і расказаў, дзе не зачыняць пасольствы
Консулу Польшчы ў Брэсце прапанавалі пакінуць Беларусь
Стужка навiн
0