https://bel.sputnik.by/20211007/sk-pacha-yashche-adnu-krymnalnuyu-spravu--dachynenn-da-krantstva-tut-bay-medya-1057013366.html
СК пачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва "ТУТ БАЙ МЕДЫА"
СК пачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва "ТУТ БАЙ МЕДЫА"
Sputnik Беларусь
Справа ўзбуджана за распальванне сацыяльнай варожасці або розніцы, здзейсненае групай асобаў. 07.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-07T11:19+0300
2021-10-07T11:19+0300
2023-04-18T16:31+0300
ск рб
крымінальная справа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_0:107:2048:1259_1920x0_80_0_0_69784e6f0b4d94f54057297e21240444.jpg
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі ў дачыненні да службовых асоб і работнікаў "ТУТ БАЙ МЕДЫА" і іншых асоб распачата новая крымінальная справа, паведамілі ў ведамстве."Справа ўзбуджана па ч.3 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розніцы, здзейсненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі", - распавялі ў СК.У праваахоўных органах не паведамілі, у дачыненні да якіх менавіта фігурантаў "справы TUT.BY*" распачата новая крымінальная справа. Санкцыя артыкула, па якім яна распачата, прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.Справа TUT.BYПершая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асобаў "ТУТ БАЙ МЕДЫА" была ўзбуджаная ў сярэдзіне траўня 2021-га, ім прад'яўлена абвінавачванне па 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Як вынікае з матэрыялаў справы, з-за неабгрунтаванага выкарыстання арганізацыяй дзяржпадтрымкі як рэзідэнта ПВТ дзяржаве быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.У сярэдзіне верасня службовым асобам быў падоўжаны тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на два месяцы. Па справе пад стажай у СІЗА знаходзяцца 11 чалавек, яшчэ трое - пад хатнім арыштам.Як раней паведамлялася, у траўні бягучага года Мінінфарм прыняў рашэнне аб абмежаванні доступу да самога сайту TUT.BY і яго копіям на падставе апавяшчэння Генпракуратуры. Ведамства ўсталявала шматлікія факты парушэнняў закона аб СМІ у частцы публікацыі забароненай інфармацыі на інтэрнэт-рэсурсе.Летась увосень Міністэрства інфармацыі рэспублікі вынесла сайту чатыры пісьмовых папярэджанні. Пасля чаго ведамства звярнулася ў суд, з прычыны чаго партал быў пазбаўлены статусу сеткавага выдання.*У жніўні 2021 года матэрыялы партала ТУТ БАЙ прызнаны экстрэмісцкімі
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102365/59/1023655982_114:0:1934:1365_1920x0_80_0_0_866ac22430926316391fb0025d0de0ba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ск рб, крымінальная справа
ск рб, крымінальная справа
СК пачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва "ТУТ БАЙ МЕДЫА"
11:19 07.10.2021 (абноўлена: 16:31 18.04.2023) Справа ўзбуджана за распальванне сацыяльнай варожасці або розніцы, здзейсненае групай асобаў.
МІНСК, 7 кас - Sputnik. Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі ў дачыненні да службовых асоб і работнікаў "ТУТ БАЙ МЕДЫА" і іншых асоб распачата новая крымінальная справа, паведамілі ў ведамстве.
"Справа ўзбуджана па ч.3 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розніцы, здзейсненае групай асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі", - распавялі ў СК.
У праваахоўных органах не паведамілі, у дачыненні да якіх менавіта фігурантаў "справы TUT.BY*" распачата новая крымінальная справа. Санкцыя артыкула, па якім яна распачата, прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Першая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асобаў "ТУТ БАЙ МЕДЫА" была ўзбуджаная ў сярэдзіне траўня 2021-га, ім прад'яўлена абвінавачванне па 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Як вынікае з матэрыялаў справы, з-за неабгрунтаванага выкарыстання арганізацыяй дзяржпадтрымкі як рэзідэнта ПВТ дзяржаве быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.
У сярэдзіне верасня службовым асобам быў падоўжаны тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на два месяцы. Па справе пад стажай у СІЗА знаходзяцца 11 чалавек, яшчэ трое - пад хатнім арыштам.
Як раней паведамлялася, у траўні бягучага года Мінінфарм прыняў рашэнне аб абмежаванні доступу да самога сайту TUT.BY і яго копіям на падставе апавяшчэння Генпракуратуры. Ведамства ўсталявала шматлікія факты парушэнняў закона аб СМІ у частцы публікацыі забароненай інфармацыі на інтэрнэт-рэсурсе.
Летась увосень Міністэрства інфармацыі рэспублікі вынесла сайту чатыры пісьмовых папярэджанні. Пасля чаго ведамства звярнулася ў суд, з прычыны чаго партал быў пазбаўлены статусу сеткавага выдання.
*У жніўні 2021 года матэрыялы партала ТУТ БАЙ прызнаны экстрэмісцкімі