Лукашэнка расказаў, што можа прывесці да рэвалюцыі

© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 08.10.2021
Падпісацца
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што падчас пандэміі падаражэла практычна ўсё, у тым ліку, і прадукты харчавання.
МІНСК, 8 кас - Sputnik. Велізарны рост цэн можа прывесці да сапраўднай рэвалюцыі, людзі гэтага не вытрымаюць, сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падчас пандэміі усё падаражэла ў кошце: нафта, газ, прадукты харчавання. Ён звязаў гэта з тым, што вядучыя дзяржавы свету ад інфекцыі спрабавалі абараніцца лакдаўнамі, і людзі не працавалі.
"Праблему вырашылі проста - узялі і надрукавалі кучу грошай: долары, еўра, іены і цяпер гэтыя грошы ўкінулі. Мы адчуваем інфляцыйны ціск, гэта ж натуральна: велізарная колькасць грошай", - звярнуў увагу Лукашэнка, відэа выступлення апублікаваў Telegram-канал "Пул першага".
Паводле яго слоў, шматлікія вытворцы гэтым карыстаюцца і, арыентуючыся на свой суб'ектыўны погляд, падымаюць цэны.
"Трэба перажыць гэты момант і не даць магчымасці тым, хто прывык на цэнах, на іх росце нажывацца, не даць ім магчымасці гэта зрабіць. У адваротным выпадку прыйдзем ужо да сапраўднай рэвалюцыі. Людзі гэтага не вытрымаюць", - дадаў Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу на тое, што неабходна знайсці свой шлях і стрымаць кошты. Беларускі лідэр даручыў не дапусціць таго, каб людзі пераплачвалі за чыюсьці безгаспадарчасць.
"Неабгрунтаваны рост коштаў, асабліва на сацыяльна значныя тавары, недапушчальны. Гэта застаецца маім жорсткім патрабаваннем", - рэзюмаваў прэзідэнт.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 08.10.2021
Лукашэнка зарыентаваў Белкаапсаюз развіваць інтэрнэт-гандаль у вёсках
Стужка навiн
0