https://bel.sputnik.by/20211008/mashenskaga-peraabral-starshyny-belaruskay-federatsy-veslavannya-1057043472.html
Машэнскага пераабралі старшынёй Беларускай федэрацыі веславання
Машэнскага пераабралі старшынёй Беларускай федэрацыі веславання
Sputnik Беларусь
Удзельнікі справаздачна-выбарчай канферэнцыі засталіся не вельмі задаволеныя працай федэрацыі за апошні час, але старшыню пераабралі ранейшага. 08.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-08T12:16+0300
2021-10-08T12:16+0300
2021-10-08T12:16+0300
веславанне на байдарках і каноэ
аляксандр машэнскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104041/47/1040414795_0:63:1200:738_1920x0_80_0_0_932555a19b3b2a8db06c58d72b8cbf5f.jpg
МІНСК, 8 кас - Sputnik. Вядомы беларускі бізнесмен, уладальнік "Санта Брэмар" Аляксандр Машэнскі пераабраны старшынёй Беларускай федэрацыі веславання, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.Такое рашэнне было прынята на пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі федэрацыі ў НАК Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.Дэлегаты канферэнцыі здавальняюча ацанілі працу федэрацыі веславання за справаздачны перыяд. У той жа час яны звярнулі ўвагу на выкананне абавязацельстваў па заваяванні колькасці ліцэнзій на галоўны старт чатырохгоддзя і невыкананне абавязацельстваў па заваяванні медалі на Алімпіядзе ў Токіа нацыянальнай камандай Беларусі па акадэмічным веславанні.Аляксандр Машэнскі прапанаваў планы асноўных напрамкаў работы федэрацыі і нацкаманды да Алімпійскіх гульняў у Парыжы-2024, і яго пераабралі старшынёй.Хто такі Машэнскі?Аляксандр Машэнскі - буйны беларускі бізнэсмэн, сярод прадпрыемстваў, якімі ён валодае, - "Санта Брэмар" і "Савушкін прадукт". Неаднаразова ўзначальваў топ-25 самых выбітных бізнесменаў сучаснай Беларусі.Машэнскі актыўна займаецца дабрачыннасцю. Напрыклад, на дабрачынным аўкцыёне ў чэрвені 2018-га ён купіў плітку шакаладу "Прэзідэнт Эксклюзіў" з аўтографам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі за амаль 10 тысяч долараў. На шакаладзе было напісана "Мір вашаму дому!". Дарэчы, стартавы кошт шакаладу за некалькі хвілін вырас у сотні разоў - з 2,75 рублі да 20 тысяч.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104041/47/1040414795_68:0:1133:799_1920x0_80_0_0_2a916898b62b8c5c3b717381876ccdca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
веславанне на байдарках і каноэ, аляксандр машэнскі
веславанне на байдарках і каноэ, аляксандр машэнскі
Машэнскага пераабралі старшынёй Беларускай федэрацыі веславання
Удзельнікі справаздачна-выбарчай канферэнцыі засталіся не вельмі задаволеныя працай федэрацыі за апошні час, але старшыню пераабралі ранейшага.
МІНСК, 8 кас - Sputnik. Вядомы беларускі бізнесмен, уладальнік "Санта Брэмар" Аляксандр Машэнскі пераабраны старшынёй Беларускай федэрацыі веславання, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Такое рашэнне было прынята на пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі федэрацыі ў НАК Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.
Дэлегаты канферэнцыі здавальняюча ацанілі працу федэрацыі веславання за справаздачны перыяд. У той жа час яны звярнулі ўвагу на выкананне абавязацельстваў па заваяванні колькасці ліцэнзій на галоўны старт чатырохгоддзя і невыкананне абавязацельстваў па заваяванні медалі на Алімпіядзе ў Токіа нацыянальнай камандай Беларусі па акадэмічным веславанні.
Аляксандр Машэнскі прапанаваў планы асноўных напрамкаў работы федэрацыі і нацкаманды да Алімпійскіх гульняў у Парыжы-2024, і яго пераабралі старшынёй.
Аляксандр Машэнскі - буйны беларускі бізнэсмэн, сярод прадпрыемстваў, якімі ён валодае, - "Санта Брэмар" і "Савушкін прадукт". Неаднаразова ўзначальваў топ-25 самых выбітных бізнесменаў сучаснай Беларусі.
Машэнскі актыўна займаецца дабрачыннасцю. Напрыклад, на дабрачынным аўкцыёне ў чэрвені 2018-га ён купіў плітку шакаладу "Прэзідэнт Эксклюзіў" з аўтографам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі за амаль 10 тысяч долараў. На шакаладзе было напісана "Мір вашаму дому!". Дарэчы, стартавы кошт шакаладу за некалькі хвілін вырас у сотні разоў - з 2,75 рублі да 20 тысяч.
У Беларусі яшчэ адзін
медаль на Алімпіядзе ў Токіа
Чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні адменены ў чарговы раз