Услед за Азаранка: Сасновіч выйшла ў трэці круг турніру ў Індыян-Уэлсе

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкБеларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь, 1920, 09.10.2021
Падпісацца
Беларуска нечакана для сябе і прыхільнікаў перайграла нядаўнюю пераможцу US Open, англічанку Эму Радукану
МІНСК, 9 кас – Sputnik. беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прабілася ў 1/16 турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе, перайграўшы ў двух сэтах нядаўнюю пераможцу US Open, брытанскую тэнісістку Эму Радукану, выніковы лік паядынку 6:2, 6:4.
Раней у наступны круг гэтага ж турніру выйшла іншая беларуска - Вікторыя Азаранка, яна аказалася мацнейшай за польскую спартсменку Магду Лінэт.
Поспех Сасновіч на корце стаў нечаканасцю для балельшчыкаў беларускай тэнісісткі - каб перамагчы знакамітую саперніцу, ёй спатрэбілася крыху больш за паўгадзіны.
У новым крузе турніру супраць беларускі на корт выйдзе румынская тэнісістка Сымона Халеп, у яе актыве ёсць адна перамога на кортах Індыян-Уэлса 2015 года.
Чытайце таксама:
Тры беларускі ўвайшлі ў сотню лепшых тэнісістак свету
Другая ракетка свету Арына Сабаленка захварэла на каронавірус
Сабаленка ўпершыню ў кар'еры стала другой ракеткай свету
Івашка ўпершыню ў кар'еры ўвайшоў у топ-50 сусветнага тэніснага рэйтынга
Івашка ўпершыню ў кар'еры выйграў турнір ATP
Стужка навiн
0