Азаранка перамагла Сасновіч на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе

© AFP 2024 / MATTHEW STOCKMANВікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2021
Падпісацца
Наступнай саперніцай беларускі за выхад у паўфінал стане амерыканка Джэсіка Пегула, якая абыграла ўкраінку Эліну Світоліну.
МІНСК, 13 кас - Sputnik. Сустрэча двух прадстаўніц Беларусі на кортах турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе завяршылася перамогай Вікторыі Азаранкі.
Вікторыя Азаранка адолела Аляксандру Сасновіч у чацвёртым крузе адзіночнага разраду турніру. Сутычка ў двух сэтах завяршылася з лікам 6:3, 6:4.
Наступнай саперніцай за выхад у паўфінал турніру будзе амерыканка Джэсіка Пегула, якая раней перамагла ўкраінку Эліну Світоліну.
У чвэрцьфінал таксама выйшлі Анжаліка Кербер (Германія), Паула Бадоса (Іспанія) і Анэт Кантавейт (Эстонія).
Нагадаем, што Азаранка з'яўляецца двухразовай пераможцай турніру ў Індыян-Уэлсе.
Яшчэ адна беларуска - другая ракетка свету Арына Сабаленка - не змагла прыняць удзелу ў спаборніцтвах з-за каронавіруса.
Раней Сасновіч з нарвежкай Ульрыке Эйкеры ў парным разрадзе турніру атрымалі перамогу ў двухсэтавым паядынку над амерыканскай парай Рыз Брантмейер і Катрына Скот.
Турнір у амерыканскім Індыян-Уэлсе праходзіць з 6 па 17 кастрычніка.
Агульны прызавы фонд перавышае 8 мільёнаў долараў. Дзеючай пераможцай турніру з'яўляецца канадка Б'янка Андрэеску, якая ў фінале 2019 года абыграла немку Анжаліку Кербер.
У мінулым годзе турнір быў адменены арганізатарамі з-за пандэміі каронавіруса.
Чытайце таксама:
Азаранка згуляе з Сасновіч за выхад у чвэрцьфінал турніру ў Індыян-Уэлсе
Сасновіч ў пары з Эйкеры перамагла ў першым крузе 1/16 у Індыян-Уэлсе
Тры беларускі ўвайшлі ў сотню лепшых тэнісістак свету
Стужка навiн
0