https://bel.sputnik.by/20211013/syargey-laro-prylyatse-u-mnsk-1057173901.html
Сяргей Лаўроў прыляцеў у Мінск
Сяргей Лаўроў прыляцеў у Мінск
Sputnik Беларусь
Міністр замежных спраў Расіі прыме ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў МЗС СНД, на ім міністры абмяняюцца меркаваннем па актуальных тэмах міжнароднага парадку і... 13.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-13T20:43+0300
2021-10-13T20:43+0300
2021-10-13T21:05+0300
сяргей лаўроў
мінск
расія
снд
кіраўнік
мзс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/1a/1046247800_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_fd10076cc1e976fa567e1c7970a69d2e.jpg
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі Сяргей Лаўроў прыбыў у Мінск, ён возьме ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў МЗС СНД.Як раней паведамляла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, на пасяджэнні міністры абмяркуюць праект заяў, які выносіцца на разгляд савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, у сувязі з юбілеем Садружнасці, аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы міграцыі, забеспячэнні біялагічнай бяспекі.Чакаецца, што ў беларускай сталіцы прымуць сумесную заяву і аб умацаванні канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі.Акрамя таго, міністры павінны зацвердзіць палажэнні аб міжнароднай асацыяцыі, камісіі гісторыкаў і архівістаў краін СНД. Галоўнай задачай камісіі стане аб'ектыўная і непрадузятая ацэнка падзей агульнага мінулага, садзейнічанне пашырэнню доступу да архіўных дакументаў, каардынацыі работы вучоных.Таксама адбудзецца свабодны абмен думкамі па актуальных пытаннях узаемадзеяння ў рамках СНД.Раней старшыня выканкама СНД Сяргей Лебедзеў распавядаў Sputnik, што на мерапрыемстве ў Мінску таксама будуць абмеркаваны тэмы гуманітарнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў культурнай, і ў палітычнай сферы."У прыватнасці, міністры замежных спраў абмяркуюць пытанні, якія будуць выносіцца на кансультацыі паміж МЗС у наступным годзе", - удакладніў кіраўнік выканкама СНД.Лаўроў ужо прылятаў у Мінск у пачатку верасня, ён у рамках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы сустрэўся з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.Чытайце таксама:
мінск
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/1a/1046247800_89:0:2756:2000_1920x0_80_0_0_de40654e132e2c18e34937287baa7437.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мінск, расія, снд, кіраўнік, мзс
сяргей лаўроў, мінск, расія, снд, кіраўнік, мзс
Сяргей Лаўроў прыляцеў у Мінск
20:43 13.10.2021 (абноўлена: 21:05 13.10.2021) Міністр замежных спраў Расіі прыме ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў МЗС СНД, на ім міністры абмяняюцца меркаваннем па актуальных тэмах міжнароднага парадку і ўзаемадзеянні ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі Сяргей Лаўроў прыбыў у Мінск, ён возьме ўдзел у пасяджэнні кіраўнікоў МЗС СНД.
Як раней паведамляла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, на пасяджэнні міністры абмяркуюць праект заяў, які выносіцца на разгляд савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, у сувязі з юбілеем Садружнасці, аб развіцці супрацоўніцтва ў сферы міграцыі, забеспячэнні біялагічнай бяспекі.
Чакаецца, што ў беларускай сталіцы прымуць сумесную заяву і аб умацаванні канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі.
Акрамя таго, міністры павінны зацвердзіць палажэнні аб міжнароднай асацыяцыі, камісіі гісторыкаў і архівістаў краін СНД. Галоўнай задачай камісіі стане аб'ектыўная і непрадузятая ацэнка падзей агульнага мінулага, садзейнічанне пашырэнню доступу да архіўных дакументаў, каардынацыі работы вучоных.
Таксама адбудзецца свабодны абмен думкамі па актуальных пытаннях узаемадзеяння ў рамках СНД.
Раней старшыня выканкама СНД Сяргей Лебедзеў распавядаў Sputnik, што на мерапрыемстве ў Мінску таксама будуць абмеркаваны тэмы гуманітарнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў культурнай, і ў палітычнай сферы.
"У прыватнасці, міністры замежных спраў абмяркуюць пытанні, якія будуць выносіцца на кансультацыі паміж МЗС у наступным годзе", - удакладніў кіраўнік выканкама СНД.
Лаўроў ужо прылятаў у Мінск у пачатку верасня, ён у рамках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы сустрэўся з беларускім калегам Уладзімірам Макеем.
Лаўрова
абурылі словы Зяленскага ў дачыненні да рускіх на Украіне
Лукашэнка назваў СНД
прыкладам раўнапраўнай інтэграцыі суверэнных дзяржаў
Захад за кошт Мінска
спрабуе стварыць пояс нестабільнасці вакол Расіі - Лаўроў
Лебедзеў: прэзідэнт Беларусі
зацвердзіў парадак саміту СНД