Расійскія ВНУ падоўжаць тэрміны новай прыёмнай кампаніі для беларусаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоУступная кампанія
Уступная кампанія - Sputnik Беларусь, 1920, 14.10.2021
Падпісацца
Традыцыйна самыя папулярныя для беларускіх абітурыентаў расійскія ўніверсітэты знаходзяцца ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а самыя актуальныя спецыяльнасці звязаны з эканомікай, журналістыкай, рэкламай і суднаваджэннем.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Расійскія ВНУ падоўжаць тэрміны новай прыёмнай кампаніі для беларускіх абітурыентаў на навучальны год 2022/2023, заканчэнне тэрміну падачы дакументаў - у 10-х чыслах лістапада 2021-га, паведамілі Sputnik у Рускім доме ў Мінску.
Падаць заяўку на бясплатнае навучанне ў Расіі трэба на партале - https://education-in-russia.com. Адбор праходзіць у два этапы: першы - у прадстаўніцтве Рассупрацоўніцтва ў Мінску, другі - непасрэдна ў расійскіх ВНУ.

Якія патрэбны дакументы?

Асноўныя "паперкі" - гэта пашпарт, выпіска адзнак за 10-ы клас і вынікі індывідуальных дасягненняў (алімпіяды, вучэбныя канферэнцыі, уласныя вынаходкі). Калі абітурыент паступае ў магістратуру, патрэбна выпіска з табеля паспяховасці з універсітэта. Гэтыя дакументы будуць прымаць практычна да сярэдзіны лістапада. Раней у Рассупрацоўніцтве заяўлялі пра дэдлайн да 1 лістапада.

"Мы бачым, што абітурыенты дасылаюць дакументы, таму ў бліжэйшы час аб'явім аб падаўжэнні тэрмінаў прыёмнай кампаніі на наступны год", - заявілі ў мінскім прадстаўніцтве Рассупрацоўніцтва.

Следам у снежні трэба будзе прайсці тэсціраванне. Яно праводзіцца дыстанцыйна ў фармаце практорынга на базе МФТІ або Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ. Гэта электронны экзамен, на якім за абітурыентам сочаць "кантралёры", так званыя проктары. Самі тэсты - нешта накшталт адзінага дзяржэкзамена, які здаецца ў Расіі. Заданні будуць прапаноўвацца ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці. Дата правядзення тэсціравання будзе даведзена дадаткова.
І яшчэ адна важная дэталь: калі вы алімпіяднік, то ў якасці першага этапу адбору кандыдатаў на квоту вам залічаць вынік за апошнія 3 гады.

Ад Масквы да Уладзівастока

Топ самых папулярных для беларусаў ВНУ ў Расіі выглядае так:
Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут,
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт,
Нацыянальны даследчы ўніверсітэт "Вышэйшая школа эканомікі" (Санкт-Пецярбург),
Першы Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя І.М. Сечанова
Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Н.Э. Баумана
З папулярных кірункаў можна вылучыць прыкладную матэматыку, фізіку і інфарматыку; лячэбную справу, стаматалогію і педыятрыю; эканоміку, менеджмент, бізнес-інфарматыку; праграмную інжынерыю, інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі, інфарматыку і вылічальную тэхніку; рэкламу і сувязі з грамадскасцю, журналістыку, тэлебачанне, медыя і камунікацыі.
Таксама беларускія абітурыенты часта выбіраюць усходазнаўства і афрыканістыку, суднаваджэнне, эксплуатацыю аэрапортаў і забеспячэнне палётаў паветраных суднаў, аэранавігацыю.
Паступіць беларусам па квоце можна аж у 505 ВНУ Расіі ад Масквы да Уладзівастока. Самыя блізкія - Смаленскі медыцынскі, Пскоўскі дзяржаўны, Бранскі інжынерна-тэхналагічны, сельгасакадэмія і акадэмія фізкультуры і турызму ў тым жа Смаленску. Спіс усіх універсітэтаў тут.
Чытайце таксама:
Расія абвясціла аб прыёме беларусаў у ВНУ на 2022 год
Названа колькасць беларусаў, якія паступілі па квоце ў ВНУ Расіі ў 2021 годзе
Расія адкрыла межы для ўсіх замежных студэнтаў
Рассупрацоўніцтва павялічыць квоты для ўсіх краін СНД - Шаўцоў
Павелічэнне квот і СНД у прыярытэце: якія змены чакаюць "Рассупрацоўніцтва"
Лукашэнка ўхваліў усе змены ў беларускай адукацыі
Мінадукацыі дасць больш магчымасцей алімпіяднікам
Стужка навiн
0