https://bel.sputnik.by/20211018/suprats-belavya-moguts-uvests-novyya-sanktsy-1057266846.html
Супраць "Белавія" могуць увесці новыя санкцыі
Супраць "Белавія" могуць увесці новыя санкцыі
Sputnik Беларусь
Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair еўрапейскія краіны зачынілі сваю паветраную прастору для беларускіх авіякампаній і прынялі рашэнне лятаць у абыход... 18.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-18T14:51+0300
2021-10-18T14:51+0300
2023-02-23T14:06+0300
белавія
санкцыі
авіякампанія
самалёт
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_e3f81928f077273ed6628a884554443b.jpg
МІНСК, 18 кас - Sputnik. ЕС трэба зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць авіякампаніі "Белавія" і беларускіх туркампаній, заявіў у панядзелак журналістам кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч перад пачаткам пасяджэння Савета міністраў замежных спраў.Паводле яго слоў, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка "па-ранейшаму працягвае выкарыстоўваць міграцыю ў якасці гібрыднай зброі".У сваю чаргу кіраўнік МЗС Ірландыі Сайман Коувені заявіў, што краіна не плануе разрываць дзейсныя кантракты на лізінг самалётаў для "Белавія", аднак можа адмовіцца ад новых пагадненняў. Таксама ён дадаў, што Ірландыя адкрыта для дыялогу аб тым, як ЕС і Еўракамісія могуць узмацніць ціск у дачыненні да беларускага перавозчыка.Інцыдэнт з RyanairСамалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, 23 траўня 2021 года экстрана прызямліўся ў Мінску пасля перададзенага паведамлення аб мініраванні (пазней яно не пацвердзілася). У той жа дзень былі затрыманы былы рэдактар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч, а таксама яго сяброўка, грамадзянка Расіі, Сафія Сапега.У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта. У сувязі з гэтым у пачатку чэрвеня былі ўведзены абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, а беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.У канцы лістапада бягучага года ICAO павінна апублікаваць канчатковую справаздачу па інцыдэнце з рэйсам Ryanair у Мінску. На пытанне, ці захаваецца забарона на палёты ў Еўропу для беларускіх авіякампаній пасля апублікавання дакладу, дырэктар дэпартамента па авіяцыі Беларусі Арцём Сікорскі выказаў здагадку, што "нейкі час - так".Прыпыненне рэйсаў у Еўропу"Белавія" 8 кастрычніка паведаміла аб працягу прыпынення палётаў у шэраг еўрапейскіх гарадоў аж да 14 снежня. Гэта звязана з забаронай на выкарыстанне еўрапейскай паветранай прасторы. Па-ранейшаму адменены рэйсы ў Вену, Лондан, Брусель, Будапешт, Франкфурт, Берлін, Гановер, Барселону, Мюнхен, Рым, Ларнаку, Мілан, Рыгу, Кішынёў, Вільнюс, Амстэрдам, Бялград, Варшаву, Кіеў, Львоў, Адэсу, Харкаў, Парыж, Хельсінкі, Прагу, Талін і Стакгольм.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_55733552c1093a0dc9d39696648ea8c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, санкцыі, авіякампанія, самалёт, беларусь
белавія, санкцыі, авіякампанія, самалёт, беларусь
Супраць "Белавія" могуць увесці новыя санкцыі
14:51 18.10.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair еўрапейскія краіны зачынілі сваю паветраную прастору для беларускіх авіякампаній і прынялі рашэнне лятаць у абыход Беларусі.
МІНСК, 18 кас - Sputnik. ЕС трэба зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць авіякампаніі "Белавія" і беларускіх туркампаній, заявіў у панядзелак журналістам кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч перад пачаткам пасяджэння Савета міністраў замежных спраў.
Паводле яго слоў, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка "па-ранейшаму працягвае выкарыстоўваць міграцыю ў якасці гібрыднай зброі".
"Неабходна ўвесці больш строгія санкцыі... Увесці (абмежаванні трэба - Sputnik) таксама на так званыя турыстычныя кампаніі, якія арганізуюць пералёты. Я таксама лічу, што нам трэба цалкам падвесці пад санкцыі "Белавія", каб яна не магла атрымліваць якую-небудзь дапамогу", - сказаў Рынкевіч.
У сваю чаргу кіраўнік МЗС Ірландыі Сайман Коувені заявіў, што краіна не плануе разрываць дзейсныя кантракты на лізінг самалётаў для "Белавія", аднак можа адмовіцца ад новых пагадненняў. Таксама ён дадаў, што Ірландыя адкрыта для дыялогу аб тым, як ЕС і Еўракамісія могуць узмацніць ціск у дачыненні да беларускага перавозчыка.
Самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, 23 траўня 2021 года экстрана прызямліўся ў Мінску пасля перададзенага паведамлення аб мініраванні (пазней яно не пацвердзілася). У той жа дзень былі затрыманы былы рэдактар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч, а таксама яго сяброўка, грамадзянка Расіі, Сафія Сапега.
У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта. У сувязі з гэтым у пачатку чэрвеня былі ўведзены абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над рэспублікай, а беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.
У канцы лістапада бягучага года ICAO павінна апублікаваць канчатковую справаздачу па інцыдэнце з рэйсам Ryanair у Мінску. На пытанне, ці захаваецца забарона на палёты ў Еўропу для беларускіх авіякампаній пасля апублікавання дакладу, дырэктар дэпартамента па авіяцыі Беларусі Арцём Сікорскі выказаў здагадку, што "нейкі час - так".
Прыпыненне рэйсаў у Еўропу
"Белавія" 8 кастрычніка паведаміла аб працягу прыпынення палётаў у шэраг еўрапейскіх гарадоў аж да 14 снежня. Гэта звязана з забаронай на выкарыстанне еўрапейскай паветранай прасторы. Па-ранейшаму адменены рэйсы ў Вену, Лондан, Брусель, Будапешт, Франкфурт, Берлін, Гановер, Барселону, Мюнхен, Рым, Ларнаку, Мілан, Рыгу, Кішынёў, Вільнюс, Амстэрдам, Бялград, Варшаву, Кіеў, Львоў, Адэсу, Харкаў, Парыж, Хельсінкі, Прагу, Талін і Стакгольм.
Закрытае неба: Белавія падаўжае
прыпыненне рэйсаў у Еўропу"Белавія" адмяніла запуск новага рэйса ў ААЭ
Дэпартамент па авіяцыі - пра санкцыі, самалёты з РФ і WizzAir