https://bel.sputnik.by/20211019/es-rykhtue-sanktsy-suprats-belarus-z-za-kryzsu-z-mgrantam-1057281474.html
ЕС рыхтуе санкцыі супраць Беларусі з-за крызісу з мігрантамі
ЕС рыхтуе санкцыі супраць Беларусі з-за крызісу з мігрантамі
Sputnik Беларусь
У саюзе заяўляюць, што будуць працягваць аказваць ціск на авіякампаніі, якія возяць мігрантаў у Беларусь. 19.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-19T09:25+0300
2021-10-19T09:25+0300
2021-10-19T09:25+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
санкцыі
ес
авіякампаніі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/1e/1056866191_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_8e65310128b4b50e2e2a8aa45b3d6e39.jpg
МІНСК, 19 кас - Sputnik. Еўрапейскі саюз працягне абмяркоўваць тэму міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, ужо гатовы прапановы аб увядзенні "адчувальных" санкцый, паведаміў у панядзелак кіраўнік МЗС Германии Хайка Маас.Маас таксама ўдакладніў, што ўжо "на стале ляжаць прапановы" ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі. Ён таксама заявіў, што яны стануць "вельмі адчувальнымі".Па словах дыпламата, ЕС працягне аказваць ціск і на авіякампаніі, якія прывозяць у Мінск мігрантаў і бежанцаў.Міграцыйны крызісЛітва, Латвія і Польшча ў апошні час паведамляюць пра рост ліку мігрантаў, якіх затрымліваюць на мяжы з Беларуссю, і абвінавачваюць афіцыйны Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу. Еўрапейскія краіны абвяшчаюць надзвычайнае становішча і павялічваюць колькасць вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу.Паводле слоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Польшча і Літва абвінавачваюць Беларусь у штучным стварэнні міграцыйнага крызісу, пры гэтым яны праводзяць спецаперацыі па стварэнні каналаў перавозкі мігрантаў з месцаў утрымання на тэрыторыю Германіі і Францыі, масава і цынічна парушаючы правы чалавека.Беларускі лідэр раней адзначаў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/1e/1056866191_135:0:2802:2000_1920x0_80_0_0_4ed5fbc0c689cab50617cd6ef6477e4a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, санкцыі, ес, авіякампаніі
нелегальныя мігранты, санкцыі, ес, авіякампаніі
ЕС рыхтуе санкцыі супраць Беларусі з-за крызісу з мігрантамі
У саюзе заяўляюць, што будуць працягваць аказваць ціск на авіякампаніі, якія возяць мігрантаў у Беларусь.
МІНСК, 19 кас - Sputnik. Еўрапейскі саюз працягне абмяркоўваць тэму міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю, ужо гатовы прапановы аб увядзенні "адчувальных" санкцый, паведаміў у панядзелак кіраўнік МЗС Германии Хайка Маас.
"Мы вельмі інтэнсіўна абмяркоўвалі тэму Беларусі, той факт, што Лукашэнка выкарыстоўвае мігрантаў і бежанцаў як інструмент, каб аказваць ціск на Еўрапейскі саюз. Мы не будзем з гэтым мірыцца", - сказаў ён журналістам пасля сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС.
Маас таксама ўдакладніў, што ўжо "на стале ляжаць прапановы" ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі. Ён таксама заявіў, што яны стануць "вельмі адчувальнымі".
Па словах дыпламата, ЕС працягне аказваць ціск і на авіякампаніі, якія прывозяць у Мінск мігрантаў і бежанцаў.
Літва, Латвія і Польшча ў апошні час паведамляюць пра рост ліку мігрантаў, якіх затрымліваюць на мяжы з Беларуссю, і абвінавачваюць афіцыйны Мінск у стварэнні міграцыйнага крызісу. Еўрапейскія краіны абвяшчаюць надзвычайнае становішча і павялічваюць колькасць вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу.
Паводле слоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Польшча і Літва абвінавачваюць Беларусь у штучным стварэнні міграцыйнага крызісу, пры гэтым яны праводзяць спецаперацыі па стварэнні каналаў перавозкі мігрантаў з месцаў утрымання на тэрыторыю Германіі і Францыі, масава і цынічна парушаючы правы чалавека.
Беларускі лідэр раней адзначаў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток нелегальных мігрантаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошай, ні сіл".
ЕС: колькасць запытаў на
прытулак у Літве з Беларусі вырасла ў 5 разоў
"Гэта людзі не бедныя":
чаго мы не ведаем пра мігрантаў, якія затрымаліся на межах з ЕС
Як беларускія пагранічнікі
перашкодзілі палякам выцесніць мігрантаў