Расслабляцца не варта: пасля +20°C у Беларусі чакаюць рэзкага пахаладання

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкМокры снег. Восень
Мокры снег. Восень - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2021
Падпісацца
Па прагнозах Гідрамета, ёсць верагоднасць таго, што ўжо ў нядзелю ў паўночных раёнах рэспублікі выпадзе першы снег.
МІНСК, 20 кас - Sputnik. Атмасферныя франты з Еўропы прынясуць да канца тыдня ў Беларусь істотнае пахаладанне, магчымы першы мокры снег, аднак заўтра будзе дастаткова цёпла, паведаміў Sputnik начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі.
"На заўтра мы прагназуем даволі цёплае надвор'е. Максімальная тэмпература паветра чакаецца ад +14°C да +20°C. Тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам вельмі цёплых паветраных мас, якія паступяць да нас з паўднёва-заходніх раёнаў Еўропы", - распавёў Бяганскі .
Паводле яго слоў, так цёпла будзе толькі адзін дзень, і ў пятніцу ўжо прагназуецца зніжэнне тэмпературы паветра.
"Занадта расслабляцца не варта. Гэта кароткачасовае пацяпленне. І ў далейшым па меры праходжання атмасферных франтаў з Заходняй Еўропы тэмпературны фон будзе паступова зніжацца. І мы ўсё ж такі пойдзем да тэмператур, якія павінны быць у канцы кастрычніка", - сказаў Бяганскі.

Рэзкі скачок

Ён таксама паведаміў, што за тры бліжэйшыя дні надвор'е ў Беларусі рэзка зменіцца, і калі заўтра яно будзе як у сярэдзіне верасня, то ў нядзелю - як у сярэдзіне лістапада.
"Пачынаючы з пятніцы, тэмпература будзе паступова зніжацца. У пятніцу мы ўжо прагназуем +7°C ... +14°C, толькі ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах можа быць на два градусы цяплей. А ў суботу і зусім будзе +5°C ... +10°C. Пачынаючы з нядзелі будзе істотнае паніжэнне тэмпературы", - адзначыў сіноптык.
"Днём у нядзелю чакаецца +2°C ... +9°C, ноччу ад -3°C да +3°C. Гэта значыць па тэмпературы мы даволі рэзка з сярэдзіны верасня пераскочылі ў сярэдзіну лістапада. Літаральна за тры дні - з ранняй восені ў познюю восень пяройдзем", - сказаў Бяганскі.

Першы снег

Ён таксама не выключыў, што ў канцы тыдня ў Беларусі можа выпасці мокры снег.
Па словах Бяганскага, ёсць верагоднасць таго, што ў нядзелю, 24 кастрычніка выпадзе першы мокры снег, бо прагназуецца паступленне даволі халоднага паветра і праходжанне атмасферных франтоў.
"У паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах не выключаны мокры снег. Тэмпература ноччу прагназуецца каля нуля і ніжэй, і калі ападкі пройдуць, то яны будуць у выглядзе мокрага снегу", - растлумачыў ён.
У адным з паркаў Мінска восенню, 1978 год - Sputnik Беларусь, 1920, 27.09.2021
Фота
Цёплы лямпавы Мінск: восень у горадзе на архіўных фота 60-80-х
Стужка навiн
0