https://bel.sputnik.by/20211020/yak-belaruskkh-byazdomnykh-pryshchaplyayuts-ad-covid--vdea-1057315558.html
Як беларускіх бяздомных прышчапляюць ад COVID – відэа
Як беларускіх бяздомных прышчапляюць ад COVID – відэа
Sputnik Беларусь
У Гродна стартавала незвычайная акцыя "Чырвонага Крыжа", валанцёры вырашылі дапамагчы прышчапіцца ад каронавіруса людзям без пэўнага месца жыхарства. Для... 20.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-20T11:48+0300
2021-10-20T11:48+0300
2021-10-20T11:48+0300
відэа
гродна
вакцынацыя
прышчэпкі
каронавірус covid-19
вакцына "спутник лайт"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/13/1057310144_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_d987873879881bde299be610f1c65b48.jpg
Кампанія па вакцынацыі супраць каронавіруса людзей без пэўнага месца жыхарства - задача не з лёгкіх, бо спачатку трэба знайсці іх, пераканаць, што паставіць прышчэпку важна і трэба, каб яны прыйшлі ў вызначаны дзень і пэўнае месца на вакцынацыю. Прышчэпачны пункт на адзін дзень адкрыўся ў доме начнога знаходжання.Каб бяздомныя даведаліся пра яго працу, валанцёры гродзенскай абласной арганізацыі "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа" загадзя вывешвалі аб'явы на вакзалах, прасілі іншых бяздомных распавесці пра вакцынацыю сваім знаёмым.Людзей вакцынуюць прэпаратам "Спутник Лайт", перад уколам кожны пацыент праходзіць медыцынскі агляд, атрымлівае інструкцыі, як паводзіць сябе пасля прышчэпкі.Многіх бяздомных даводзіцца пераконваць, што паставіць прышчэпку супраць каронавіруса важна і трэба, але для большасці галоўны стымул - гэта прадуктовы набор, які дораць кожнаму, хто вакцынаваўся. Набор каштуе амаль 60 рублёў - у ім крупы, кансервы, чай, цукар, алей і прадметы асабістай гігіены.Пакуль бамжы прыходзяць на вакцынацыю не вельмі актыўна, проста многія з іх яшчэ не вярнуліся ў горад, жывуць на прыродзе, у вёсках, збіраюць грыбы, каб падзарабіць. Як толькі пахаладае, арганізатары ўпэўнены, што жадаючых зрабіць прышчэпку і атрымаць скрынку прадуктаў будзе шмат.Чытайце таксама:
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/13/1057310144_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_20fe92a88d44707589d4ed4d58ba9262.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гродна, вакцынацыя, прышчэпкі, каронавірус covid-19, вакцына "спутник лайт", видео
гродна, вакцынацыя, прышчэпкі, каронавірус covid-19, вакцына "спутник лайт", видео
Як беларускіх бяздомных прышчапляюць ад COVID – відэа
У Гродна стартавала незвычайная акцыя "Чырвонага Крыжа", валанцёры вырашылі дапамагчы прышчапіцца ад каронавіруса людзям без пэўнага месца жыхарства. Для гэтага арганізавалі часовы прышчэпачны пункт у доме начнога знаходжання. Як гэта было, глядзіце ў відэа Sputnik.
Кампанія па вакцынацыі супраць каронавіруса людзей без пэўнага месца жыхарства - задача не з лёгкіх, бо спачатку трэба знайсці іх, пераканаць, што паставіць прышчэпку важна і трэба, каб яны прыйшлі ў вызначаны дзень і пэўнае месца на вакцынацыю. Прышчэпачны пункт на адзін дзень адкрыўся ў доме начнога знаходжання.
Каб бяздомныя даведаліся пра яго працу, валанцёры гродзенскай абласной арганізацыі "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа" загадзя вывешвалі аб'явы на вакзалах, прасілі іншых бяздомных распавесці пра вакцынацыю сваім знаёмым.
Людзей вакцынуюць прэпаратам "Спутник Лайт", перад уколам кожны пацыент праходзіць медыцынскі агляд, атрымлівае інструкцыі, як паводзіць сябе пасля прышчэпкі.
Многіх бяздомных даводзіцца пераконваць, што паставіць прышчэпку супраць каронавіруса важна і трэба, але для большасці галоўны стымул - гэта прадуктовы набор, які дораць кожнаму, хто вакцынаваўся. Набор каштуе амаль 60 рублёў - у ім крупы, кансервы, чай, цукар, алей і прадметы асабістай гігіены.
Пакуль бамжы прыходзяць на вакцынацыю не вельмі актыўна, проста многія з іх яшчэ не вярнуліся ў горад, жывуць на прыродзе, у вёсках, збіраюць грыбы, каб падзарабіць. Як толькі пахаладае, арганізатары ўпэўнены, што жадаючых зрабіць прышчэпку і атрымаць скрынку прадуктаў будзе шмат.
Навошта здзекуецеся з людзей: Лукашэнка пракаменціраваў
штрафы за маскіУ Маскве сярод вакцынаваных
разыграюць дзесяць кватэрУ праваслаўных храмах Мінска свяшчэннікі будуць
заклікаць да вакцынацыі