https://bel.sputnik.by/20211020/zll-dadzenyya-slavko--suddzya-sk-rassledava-spravu-beltelekama-1057317284.html
"Злілі" дадзеныя сілавікоў і суддзяў: СК расследаваў справу "Белтэлекама"
"Злілі" дадзеныя сілавікоў і суддзяў: СК расследаваў справу "Белтэлекама"
Sputnik Беларусь
У дачыненні да абвінавачаных супрацоўнікаў ўзбуджана крымінальная справа па 8 артыкулах крымінальнага кодэкса, у тым ліку за дапамогу ў распальванні сацыяльнай... 20.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-20T13:50+0300
2021-10-20T13:50+0300
2021-10-20T13:50+0300
белтэлекам
ск рб
крымінальная справа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103723/03/1037230323_0:49:1200:724_1920x0_80_0_0_447dce28ac90ff7ee626901f312b5617.jpg
МІНСК, 20 кас - Sputnik. СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да двух супрацоўнікаў "Белтэлекама", якія злілі адміністратарам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў персанальныя і іншыя асабістыя дадзеныя больш чым за 150 асоб, паведамілі ў СК.Як раней паведамлялася, у ліку тых, чые асабістыя дадзеныя былі незаконна апублікаваны, кіраўнікі і супрацоўнікі розных праваахоўных органаў, суддзі, журналісты, работнікі сферы адукацыі і медыцыны, грамадскія дзеячы.Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманы два работнікі "Белтэлекама", у дачыненні да іх была ўзбуджаная крымінальная справа."Следствам устаноўлена, што 24-гадовы спецыяліст па продажах і 35-гадовы інжынер электрасувязі дадзенай арганізацыі натхніліся заклікамі дэструктыўных телеграм-каналаў і, перадавалі для выкарыстання ў дэструктыўных тэлеграм-каналах персанальныя і іншыя асабістыя дадзеныя кліентаў, да якіх мелі доступ", - паведамілі ў СК. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса.У ліку якіх - дапамаганне ў распальванні сацыяльнай варожасці, перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста, неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй, дапамаганне гвалту альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.Следства прыйшло да высновы, што абвінавачаныя садзейнічалі адміністратарам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў у дыскрэдытацыі дзеючай улады, распальванні сацыяльнай варожасці, знішчэнні і пашкоджанні маёмасці, распаўсюдзе паклёпу.У СК паведамілі, што "адзін з абвінавачаных атрымаў за сваю дзейнасць каля 300 долараў ЗША. Разлік з ім ажыццяўляўся ў крыптавалюце"."Расследаванне крымінальнай справы завершана. Матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд. Мера ўтрыманьня не змянялася. Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай", - сказалі ў СК.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103723/03/1037230323_133:0:1200:800_1920x0_80_0_0_7d7008a82716cf1c9d40e18ac1c1a4b4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белтэлекам, ск рб, крымінальная справа
белтэлекам, ск рб, крымінальная справа
"Злілі" дадзеныя сілавікоў і суддзяў: СК расследаваў справу "Белтэлекама"
У дачыненні да абвінавачаных супрацоўнікаў ўзбуджана крымінальная справа па 8 артыкулах крымінальнага кодэкса, у тым ліку за дапамогу ў распальванні сацыяльнай варожасці.
МІНСК, 20 кас - Sputnik. СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да двух супрацоўнікаў "Белтэлекама", якія злілі адміністратарам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў персанальныя і іншыя асабістыя дадзеныя больш чым за 150 асоб, паведамілі ў СК.
Як раней паведамлялася, у ліку тых, чые асабістыя дадзеныя былі незаконна апублікаваны, кіраўнікі і супрацоўнікі розных праваахоўных органаў, суддзі, журналісты, работнікі сферы адукацыі і медыцыны, грамадскія дзеячы.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманы два работнікі "Белтэлекама", у дачыненні да іх была ўзбуджаная крымінальная справа.
"Следствам устаноўлена, што 24-гадовы спецыяліст па продажах і 35-гадовы інжынер электрасувязі дадзенай арганізацыі натхніліся заклікамі дэструктыўных телеграм-каналаў і, перадавалі для выкарыстання ў дэструктыўных тэлеграм-каналах персанальныя і іншыя асабістыя дадзеныя кліентаў, да якіх мелі доступ", - паведамілі ў СК. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса.
У ліку якіх - дапамаганне ў распальванні сацыяльнай варожасці, перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста, неправамернае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй, дапамаганне гвалту альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Следства прыйшло да высновы, што абвінавачаныя садзейнічалі адміністратарам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў у дыскрэдытацыі дзеючай улады, распальванні сацыяльнай варожасці, знішчэнні і пашкоджанні маёмасці, распаўсюдзе паклёпу.
У СК паведамілі, што "адзін з абвінавачаных атрымаў за сваю дзейнасць каля 300 долараў ЗША. Разлік з ім ажыццяўляўся ў крыптавалюце".
"Расследаванне крымінальнай справы завершана. Матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд. Мера ўтрыманьня не змянялася. Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай", - сказалі ў СК.
"Белтэлекам": магчымы
праблемы з доступам да расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў
СК не стаў узбуджаць справу аб неправамерным
прымяненні сілы ў жніўні 2020-гаСуд у Мінску
прызнаў экстрэмісцкімі адразу некалькі рэсурсаў