Беларусь апусцілася ў рэйтынгу ФІФА адразу на пяць пазіцый

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкФутбалісты зборнай Беларусі перад матчам
Футбалісты зборнай Беларусі перад матчам - Sputnik Беларусь, 1920, 21.10.2021
Падпісацца
Беларусы правалілі адбор на чэмпіянат свету - каманда займае апошняе месца ў групе з шасцю паражэннямі і адной перамогай.
МІНСК, 21 кас - Sputnik. Зборная Беларусі па футболе страціла пяць пазіцый у абноўленым рэйтынгу ФІФА. Спіс апублікаваны на сайце арганізацыі.
У гэтым месяцы беларускія футбалісты правялі дзве сустрэчы ў рамках адборачнага турніру чэмпіянату свету: у гасцях яны саступілі Эстоніі (0:2), затым было хатняе паражэнне ад Чэхіі (0:2).
У рэйтынгу ФІФА беларусы з 1 234 ачкамі займаюць 95 месца. Для параўнання, у вераснёвым Беларусь была на 90-м радку.
Беларуская каманда апярэджвае Кыргызстан (96), Конга (97), В'етнам (98), Мадагаскар (99) і Палестыну (100). Вышэй у рэйтынгу Люксембург (94) і Грузія (93).
Расіяне з 37-га месца падняліся на 33-е. На першым - зборная Бельгіі, у якой 1 832 балы.
Дом футбола ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 18.10.2021
Бізнесмен Аляксандр Зайцаў выйшаў са складу выканкама АБФФ
Стужка навiн
0