https://bel.sputnik.by/20211021/malochnaya-vayna-yak-buduts-kankuryravats-rasya--belarus---vdea-1057345341.html
Малочная вайна? Як будуць канкурыраваць Расія і Беларусь - відэа
Малочная вайна? Як будуць канкурыраваць Расія і Беларусь - відэа
Sputnik Беларусь
Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце па экспарце малочнай прадукцыі. Індустрыя добра развіваецца і прыносіць прыбытак. Па прагнозах экспертаў, у гэтым годзе... 21.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-21T12:37+0300
2021-10-21T12:37+0300
2023-02-23T14:06+0300
відэа
прыбытак
малако
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/14/1057339989_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_1af11d2dc07dfe4934e402e45fdc1dc9.jpg
Беларусь і Расію ў гэтым годзе чакае жорсткая малочная канкурэнцыя. Вытворцы абедзвюх краін будуць "спаборнічаць" на рынку сыроў. На думку кіраўніка "Саюзмалако", гэта звязана з тым, што беларускія малочнікі змянілі прадуктовую матрыцу."Рынак сыру становіцца краевугольным рынкам у нашых узаемаадносінах паміж Расійскай федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, маючы на ўвазе забеспячэнне прыбытковасці ў вытворчасці сыравіны і перапрацоўкі, як у Расіі, так і ў Беларусі. Гэта значыць цяпер сыры ў нейкім сэнсе з'яўляюцца такім жа прадуктам як сухое цэльнае, сухое абястлушчанае малако з'яўлялася для нашых краін з пункту гледжання ўзаемадзеяння 5-7 гадоў таму", - заявіў генеральны дырэктар "Саюзмалако" Арцём Бялоў.У 2020 годзе Беларусь экспартавала 4,8 мільёны тон малочнай прадукцыі. Па гэтым паказчыку краіна заняла чацвёртае месца ў свеце, саступіўшы ЕС, Новай Зеландыі і ЗША."Нягледзячы на ўсе ўзрушэнні, якія атачаюць ў цэлым прастору, дзе знаходзіцца наша краіна, беларускія малочнікі спрацавалі са станоўчай дынамікай. Растуць усе напрамкі. На расійскі рынак мы павялічылі памер паставак на 1,6%, а азіяцкі кантынент, той жа Кітай, вырас на 86% ", - адзначыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.Зараз малочную галіну Беларусі прадстаўляюць 35 прадпрыемстваў, а з іх прадукцыяй знаёмыя ў 58 краінах свету. Але галоўным і прэміяльным рынкам ўсё роўна застаецца Расія. У апошнія гады Беларусь пастаўляе на расійскі рынак малочку на суму ў 2 мільярды долараў."Расійскі рынак - гэта наш асноўны спажывец малочнай прадукцыі. Мы паставілі туды больш за 80%, але адзначу, што гэтая доля зніжаецца штогод. Таму што мы дыверсіфікуем пастаўкі. Расійская федэрацыя сама вельмі сур'ёзна развівае свой малочны бізнэс", - распавёў Багданаў.Яшчэ 5 гадоў таму 90% імпарту "малочкі" на расійскі рынак прыходзілася на беларускіх вытворцаў. Зараз гэты паказчык складае каля 75%. Чвэрць імпарту прыпадае на іншыя краіны."У добрым сэнсе мы асуджаныя на ўзаемнае супрацоўніцтва і дынамічнае паралельнае развіццё нашых малочных індустрый. Але зразумела, што Беларусь ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы па дыверсіфікацыі экспарту, і ў прынцыпе ідзе ў гэтым напрамку дастаткова паспяхова", - падсумаваў Бялоў.Чытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/14/1057339989_160:0:1120:720_1920x0_80_0_0_e4bcb826e1c08307c89ab03ce1f33cca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прыбытак, малако, видео, расія, беларусь
прыбытак, малако, видео, расія, беларусь
Малочная вайна? Як будуць канкурыраваць Расія і Беларусь - відэа
12:37 21.10.2021 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце па экспарце малочнай прадукцыі. Індустрыя добра развіваецца і прыносіць прыбытак. Па прагнозах экспертаў, у гэтым годзе "малочка" прынясе Беларусі каля 2,5 мільярды долараў.
Беларусь і Расію ў гэтым годзе чакае жорсткая малочная канкурэнцыя. Вытворцы абедзвюх краін будуць "спаборнічаць" на рынку сыроў. На думку кіраўніка "Саюзмалако", гэта звязана з тым, што беларускія малочнікі змянілі прадуктовую матрыцу.
"Рынак сыру становіцца краевугольным рынкам у нашых узаемаадносінах паміж Расійскай федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, маючы на ўвазе забеспячэнне прыбытковасці ў вытворчасці сыравіны і перапрацоўкі, як у Расіі, так і ў Беларусі. Гэта значыць цяпер сыры ў нейкім сэнсе з'яўляюцца такім жа прадуктам як сухое цэльнае, сухое абястлушчанае малако з'яўлялася для нашых краін з пункту гледжання ўзаемадзеяння 5-7 гадоў таму", - заявіў генеральны дырэктар "Саюзмалако" Арцём Бялоў.
У 2020 годзе Беларусь экспартавала 4,8 мільёны тон малочнай прадукцыі. Па гэтым паказчыку краіна заняла чацвёртае месца ў свеце, саступіўшы ЕС, Новай Зеландыі і ЗША.
"Нягледзячы на ўсе ўзрушэнні, якія атачаюць ў цэлым прастору, дзе знаходзіцца наша краіна, беларускія малочнікі спрацавалі са станоўчай дынамікай. Растуць усе напрамкі. На расійскі рынак мы павялічылі памер паставак на 1,6%, а азіяцкі кантынент, той жа Кітай, вырас на 86% ", - адзначыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.
Зараз малочную галіну Беларусі прадстаўляюць 35 прадпрыемстваў, а з іх прадукцыяй знаёмыя ў 58 краінах свету. Але галоўным і прэміяльным рынкам ўсё роўна застаецца Расія. У апошнія гады Беларусь пастаўляе на расійскі рынак малочку на суму ў 2 мільярды долараў.
"Расійскі рынак - гэта наш асноўны спажывец малочнай прадукцыі. Мы паставілі туды больш за 80%, але адзначу, што гэтая доля зніжаецца штогод. Таму што мы дыверсіфікуем пастаўкі. Расійская федэрацыя сама вельмі сур'ёзна развівае свой малочны бізнэс", - распавёў Багданаў.
Яшчэ 5 гадоў таму 90% імпарту "малочкі" на расійскі рынак прыходзілася на беларускіх вытворцаў. Зараз гэты паказчык складае каля 75%. Чвэрць імпарту прыпадае на іншыя краіны.
"У добрым сэнсе мы асуджаныя на ўзаемнае супрацоўніцтва і дынамічнае паралельнае развіццё нашых малочных індустрый. Але зразумела, што Беларусь ставіць перад сабой амбіцыйныя задачы па дыверсіфікацыі экспарту, і ў прынцыпе ідзе ў гэтым напрамку дастаткова паспяхова", - падсумаваў Бялоў.
Знакамітую беларускую "малочку" забаранілі
пастаўляць у РасіюНягледзячы на санкцыі: Беларусь на 43% павялічыла
пастаўкі прадуктаў у ЕСЖыхары Прымор'я стаяць у чэргах
за беларускімі прадуктамі - Багданаў