https://bel.sputnik.by/20211022/shtarmavoe-papyaredzhanne--mokry-sneg-yakoe-nadvore-budze-na-vykhadnykh-1057384184.html
Штармавое папярэджанне і мокры снег: якое надвор'е будзе на выхадных
Штармавое папярэджанне і мокры снег: якое надвор'е будзе на выхадных
Sputnik Беларусь
У бліжэйшыя два дні беларусаў чакае складанае надвор'е - метэаролагі абяцаюць вецер і месцамі мокры снег, аднак пры гэтым днём тэмпература можа дасягаць +11°С. 22.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-22T15:19+0300
2021-10-22T15:19+0300
2021-10-22T15:19+0300
надвор'е
мокры снег
штармавое папярэджанне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/16/1057383442_0:42:3072:1770_1920x0_80_0_0_5f6a612b23231340b556a4b495e00d01.jpg
МІНСК, 22 кас - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, а таксама ў сталіцы на суботу з-за моцнага ветру, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.Штармавое папярэджанне было абвешчана ў Беларусі на пятніцу, яно падоўжана яшчэ на дзень - па прагнозах, 23 кастрычніка парывы ветру могуць дасягаць 15-20 м/с.У суботу чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі могуць прайсці кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег.Вецер заходні моцны парывісты. Ноччу тэмпература будзе вагацца ад +2°С да +7°С, днём паднімецца да +5.. +11°С.Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, раніцай і днём будзе расці.У нядзелю, 24 кастрычніка, сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць. Невялікія і кароткачасовыя дажджы магчымы, аднак чакаюцца толькі ноччу ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Таксама можа пайсці мокры снег.Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.Тэмпература будзе трохі ніжэй, чым у суботу - уначы ад -3 .. +4 °С, днём +3 .. +10°С.Як раней паведамляў Sputnik начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі, пачынаючы з пятніцы, тэмпература будзее паступова зніжацца. Ён таксама папярэдзіў, што магчымы ападкі ў выглядзе мокрага снегу, паколькі чакаецца паступленне халоднага паветра і праходжанне атмасферных франтоў.
https://bel.sputnik.by/20210927/tsply-lyampavy-mnsk-vosen-u-goradze-na-arkhnykh-fota-60-80-kh-1056763807.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/16/1057383442_343:0:3072:2047_1920x0_80_0_0_839f9a4295099e1401fcca8f04507bbe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, мокры снег, штармавое папярэджанне
надвор'е, мокры снег, штармавое папярэджанне
Штармавое папярэджанне і мокры снег: якое надвор'е будзе на выхадных
У бліжэйшыя два дні беларусаў чакае складанае надвор'е - метэаролагі абяцаюць вецер і месцамі мокры снег, аднак пры гэтым днём тэмпература можа дасягаць +11°С.
МІНСК, 22 кас - Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, а таксама ў сталіцы на суботу з-за моцнага ветру, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.
Штармавое папярэджанне было абвешчана ў Беларусі на пятніцу, яно падоўжана яшчэ на дзень - па прагнозах, 23 кастрычніка парывы ветру могуць дасягаць 15-20 м/с.
У суботу чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі могуць прайсці кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег.
Вецер заходні моцны парывісты. Ноччу тэмпература будзе вагацца ад +2°С да +7°С, днём паднімецца да +5.. +11°С.
Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, раніцай і днём будзе расці.
У нядзелю, 24 кастрычніка, сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць. Невялікія і кароткачасовыя дажджы магчымы, аднак чакаюцца толькі ноччу ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Таксама можа пайсці мокры снег.
Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэмпература будзе трохі ніжэй, чым у суботу - уначы ад -3 .. +4 °С, днём +3 .. +10°С.
Як раней паведамляў Sputnik начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі, пачынаючы з пятніцы, тэмпература будзее паступова зніжацца. Ён таксама папярэдзіў, што магчымы ападкі ў выглядзе мокрага снегу, паколькі чакаецца паступленне халоднага паветра і праходжанне атмасферных франтоў.