Фінальныя матчы стартуюць на ВТБ Кубку Крамля па тэнісе

© PixabayТэніс, архіўнае фота
Тэніс, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 24.10.2021
Падпісацца
Наймацнейшых у нядзелю вызначаць спартсмены на маскоўскім турніры. Жаночыя спаборніцтвы адносяцца да катэгорыі WTA 500, а мужчынскія - да ATP 250.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Фіналістаў тэніснага турніру ВТБ Кубак Крамля вызначаць у нядзелю ў Маскве, паведамляе Sputnik.
За перамогу ў мужчын пазмагаюцца расіянін Аслан Карацеў (№22 у рэйтынгу АТР) і харват Марын Чыліч (41-ы). У дзяўчат наймацнейшую вызначаць расіянка Кацярына Аляксандрава (№37 WTA) і Эстонка Анет Кантавейт (20-я).

А што беларусы?

Беларуская спартсменка, другая ракетка свету Арына Сабаленка атрымала wild card, аднак гэта яе не выратавала ад вылету пасля другога матча. Яна прайграла расіянцы Кацярыне Аляксандравай - 3:6, 4:6.
Беларуска вярнулася ў WTA-гонку пасля перанесенай каронавіруснай інфекцыі. Ёй прыйшлося прапусціць значны турнір у амерыканскім Індыян Уэлсе, дзе яшчэ адна наша суайчынніца Вікторыя Азаранка дайшла да фіналу.
Раней адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскай сетцы спаборніцтваў - Ягор Герасімаў - саступіў расіяніну Аслану Карацеву - 4:6, 3:6.
Прызавы фонд ВТБ Кубка Крамля ў гэтым годзе складае больш за 1,345 млн долараў ЗША.
Чытайце таксама:
Першая перамога пасля COVID: Сабаленка выйшла ў трэці круг турніру ў Маскве
Першыя матчы асноўнай сеткі стартавалі на Кубку Крамля па тэнісе
Другая ракетка свету Арына Сабаленка захварэла на каронавірус
Азаранка не змагла ў трэці раз выйграць турнір у Індыян-Уэлсе
Тры беларускі ўвайшлі ў сотню лепшых тэнісістак свету
Стужка навiн
0