https://bel.sputnik.by/20211024/na-myazhy-german-z-polshchay-zavazhany-neanatsysty-z-machete--btam-1057419346.html
На мяжы Германіі з Польшчай заўважаны неанацысты з мачэтэ і бітамі
На мяжы Германіі з Польшчай заўважаны неанацысты з мачэтэ і бітамі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік МУС Германіі Хорст Зеехофер заявіў, што мяжу з Польшчай кругласутачна патрулююць сотні пагранічнікаў. 24.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-24T14:52+0300
2021-10-24T14:52+0300
2021-10-24T14:57+0300
калючая загарода еўрасаюза
польшча
германія
нелегальныя мігранты
мяжа
пагранічнікі
неанацысты
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/18/1057418785_0:217:3072:1945_1920x0_80_0_0_a9fda8cba6e8b9674ecd7effe9f8892b.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Нямецкая паліцыя спыніла і агледзела на мяжы з Польшчай групу з 50 правых экстрэмістаў, якія былі ўзброены перцавым спрэем, бейсбольнымі бітамі і мачэтэ, паведаміла выданне Spiegel.Праваахоўнікі высветлілі, што неанацысты ўваходзяць у праваэкстрэмісцкую групоўку "Трэці шлях" (III. Weg), лідары якой заклікалі сваіх паслядоўнікаў адправіцца да нямецка-польскай мяжы і не дапусціць траплення ў ФРГ нелегалаў.Экстрэмістаў выявілі ў ноч на 24 кастрычніка. Аказалася, што яны жывуць у пагранічным Брандэнбургу і іншых федэральных землях Германіі. Ім загадалі пакінуць прыгранічны раён, які працягвае патруляваць паліцыя.Берлін падтрымлівае ВаршавуРаней міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зеехофер заявіў, што падтрымлівае рашэнне Польшчы аб будаўніцтве плота на мяжы з Беларуссю з-за міграцыйнага крызісу.Ён лічыць, што сітуацыя з нелегаламі аказвае моцны ціск на Германію і ўсю Еўропу. Кіраўнік МУС падкрэсліў, што мяжу Германіі з Польшчай кругласутачна патрулююць сотні пагранічнікаў, пры неабходнасці іх колькасць павялічаць.Міграцыйны крызісЛітва, Латвія і Польшча не раз паведамляла пра рост колькасці нелегалаў, якіх затрымліваюць на мяжы з Беларуссю, і вінаваціла Мінск у стварэнні ўмоў для міграцыйнага крызісу.Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка вясной заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток бежанцаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".У кастрычніку беларускія пагранічнікі неаднаразова заяўлялі аб гвалтоўным выдварэнні мігрантаў Літвой, Латвіяй і Польшчай у Беларусь.Чытайце таксама:
польшча
германія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/18/1057418785_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_909b3e0aabd573b6e11447da7fc139bb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, германія, нелегальныя мігранты, мяжа, пагранічнікі, неанацысты, у свеце
польшча, германія, нелегальныя мігранты, мяжа, пагранічнікі, неанацысты, у свеце
На мяжы Германіі з Польшчай заўважаны неанацысты з мачэтэ і бітамі
14:52 24.10.2021 (абноўлена: 14:57 24.10.2021) Кіраўнік МУС Германіі Хорст Зеехофер заявіў, што мяжу з Польшчай кругласутачна патрулююць сотні пагранічнікаў.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Нямецкая паліцыя спыніла і агледзела на мяжы з Польшчай групу з 50 правых экстрэмістаў, якія былі ўзброены перцавым спрэем, бейсбольнымі бітамі і мачэтэ, паведаміла выданне Spiegel.
Праваахоўнікі высветлілі, што неанацысты ўваходзяць у праваэкстрэмісцкую групоўку "Трэці шлях" (III. Weg), лідары якой заклікалі сваіх паслядоўнікаў адправіцца да нямецка-польскай мяжы і не дапусціць траплення ў ФРГ нелегалаў.
Экстрэмістаў выявілі ў ноч на 24 кастрычніка. Аказалася, што яны жывуць у пагранічным Брандэнбургу і іншых федэральных землях Германіі. Ім загадалі пакінуць прыгранічны раён, які працягвае патруляваць паліцыя.
Берлін падтрымлівае Варшаву
Раней міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зеехофер заявіў, што падтрымлівае рашэнне Польшчы аб будаўніцтве плота на мяжы з Беларуссю з-за міграцыйнага крызісу.
Ён лічыць, што сітуацыя з нелегаламі аказвае моцны ціск на Германію і ўсю Еўропу. Кіраўнік МУС падкрэсліў, што мяжу Германіі з Польшчай кругласутачна патрулююць сотні пагранічнікаў, пры неабходнасці іх колькасць павялічаць.
Літва, Латвія і Польшча не раз паведамляла пра рост колькасці нелегалаў, якіх затрымліваюць на мяжы з Беларуссю, і вінаваціла Мінск у стварэнні ўмоў для міграцыйнага крызісу.
Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка вясной заяўляў, што Мінск больш не будзе стрымліваць паток бежанцаў у краіны ЕС: з-за санкцый Захаду на гэта няма "ні грошаў, ні сіл".
У кастрычніку беларускія пагранічнікі неаднаразова заяўлялі аб гвалтоўным выдварэнні мігрантаў Літвой, Латвіяй і Польшчай у Беларусь.
Пагарджанне да суверэнітэту Беларусі: МЗС аб гуманітарным канвоі Польшчы
Лукашэнка:
Захад не хоча разабрацца ў сітуацыі з мігрантамі