https://bel.sputnik.by/20211024/va-uzbekstane-prakhodzyats-vybary-prezdenta-1057415848.html
Ва Узбекістане праходзяць выбары прэзідэнта
Ва Узбекістане праходзяць выбары прэзідэнта
Sputnik Беларусь
Для перамогі на выбарах кандыдату трэба набраць больш за 50% галасоў. Парог яўкі выбаршчыкаў павінен скласці 33%. 24.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-24T11:43+0300
2021-10-24T11:43+0300
2021-10-24T11:43+0300
у свеце
выбары
узбекістан
прэзідэнт
перамога
кандыдаты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/18/1057412926_0:93:1280:813_1920x0_80_0_0_c9935fe862fc1eb92b003930b983948f.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Ва Узбекістане праходзяць выбары кіраўніка дзяржавы, паведамляе Sputnik Узбекістан.Усе пяць кандыдатаў у прэзідэнты ўжо прагаласавалі. За галоўную пасаду краіны змагаюцца дзеючы прэзідэнт Шаўкат Мірзіееў, член Сената парламента Максуда Варысава, віцэ-прэзідэнт акадэміі навук краіны Бахром Абдухалімаў, дэпутат Заканадаўчай палаты парламента Алішэр Кадыраў і лідар Экалагічнай партыі Нарзуло Абламуродаў.Колькасць выбаршчыкаўПа дадзеных ЦВК Узбекістана, у спісак выбаршчыкаў уключаны 19,86 мільёна чалавек, утвораны 14 акруговых выбарчых камісій, 10 760 выбарчых участкаў.Звыш 420 тысяч грамадзян, якія не маюць магчымасці ў дзень выбараў знаходзіцца па месцы жыхарства, змаглі прагаласаваць датэрмінова. Узбекістанцы могуць аддаць свой голас у тым ліку і за мяжой.Для перамогі кандыдату неабходна набраць 50% галасоў. Лічыцца, што выбары адбыліся, калі яўка перавысіць 33%.Назіральнікі на выбарах прэзідэнтаЗа выбарамі будуць сачыць больш за 64,5 тысячы мясцовых назіральнікаў і 970 міжнародных з амаль 50 краін ─ ад розных арганізацый, уключаючы СНД, АБСЕ, Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, Арганізацыю ісламскага супрацоўніцтва і Сусветную арганізацыю выбарчых органаў.Асвятляюць выбары амаль 1,7 тысячы журналістаў, у тым ліку 233 прадстаўніка замежных СМІ. Бяспеку на выбарах забяспечаць супрацоўнікі МУС, Нацыянальнай гвардыі і Службы дзяржбяспекі Узбекістана. Папярэднія вынікі галасавання могуць быць вядомы ўжо ў панядзелак у першай палове дня.
узбекістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/18/1057412926_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_26e61dc4e0ef40f3dd7d796e3940174c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, выбары, узбекістан, прэзідэнт, перамога, кандыдаты
у свеце, выбары, узбекістан, прэзідэнт, перамога, кандыдаты
Ва Узбекістане праходзяць выбары прэзідэнта
Для перамогі на выбарах кандыдату трэба набраць больш за 50% галасоў. Парог яўкі выбаршчыкаў павінен скласці 33%.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Ва Узбекістане праходзяць выбары кіраўніка дзяржавы, паведамляе Sputnik Узбекістан.
Усе пяць кандыдатаў у прэзідэнты ўжо прагаласавалі. За галоўную пасаду краіны змагаюцца дзеючы прэзідэнт Шаўкат Мірзіееў, член Сената парламента Максуда Варысава, віцэ-прэзідэнт акадэміі навук краіны Бахром Абдухалімаў, дэпутат Заканадаўчай палаты парламента Алішэр Кадыраў і лідар Экалагічнай партыі Нарзуло Абламуродаў.
Па дадзеных ЦВК Узбекістана, у спісак выбаршчыкаў уключаны 19,86 мільёна чалавек, утвораны 14 акруговых выбарчых камісій, 10 760 выбарчых участкаў.
Звыш 420 тысяч грамадзян, якія не маюць магчымасці ў дзень выбараў знаходзіцца па месцы жыхарства, змаглі прагаласаваць датэрмінова. Узбекістанцы могуць аддаць свой голас у тым ліку і за мяжой.
Для перамогі кандыдату неабходна набраць 50% галасоў. Лічыцца, што выбары адбыліся, калі яўка перавысіць 33%.
Назіральнікі на выбарах прэзідэнта
За выбарамі будуць сачыць больш за 64,5 тысячы мясцовых назіральнікаў і 970 міжнародных з амаль 50 краін ─ ад розных арганізацый, уключаючы СНД, АБСЕ, Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, Арганізацыю ісламскага супрацоўніцтва і Сусветную арганізацыю выбарчых органаў.
Асвятляюць выбары амаль 1,7 тысячы журналістаў, у тым ліку 233 прадстаўніка замежных СМІ. Бяспеку на выбарах забяспечаць супрацоўнікі МУС, Нацыянальнай гвардыі і Службы дзяржбяспекі Узбекістана. Папярэднія вынікі галасавання могуць быць вядомы ўжо ў панядзелак у першай палове дня.