Пуцін даручыў узмацніць кантроль за выкананнем масачнага рэжыму ў Расіі

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкРэйд па выкананню масачнага рэжыму ў Новасібірскам метрапалітэне
Рэйд па выкананню масачнага рэжыму ў Новасібірскам метрапалітэне - Sputnik Беларусь, 1920, 25.10.2021
Падпісацца
У шасці рэгіёнах Расіі ў панядзелак пачалі дзейнічаць "кавікулы".
МІНСК, 25 кас - Sputnik. Пуцін даручыў узмацніць кантроль за выкананнем масачнага рэжыму, яшчэ адно даручэнне тычыцца забаўляльных мерапрыемстваў: рэгіянальным уладам трэба будзе забяспечыць забарону на іх правядзенне з 23:00 да 06:00.
Таксама расійскі лідэр даручыў кратна павялічыць ахоп тэсціравання на каронавірус і прадугледзець аператыўную ізаляцыю хворых, гаворыцца ў паведамленні на сайце Крамля. Сёння там з'явіўся пералік даручэнняў кіраўніка дзяржавы па выніках нарады з членамі ўрада 20 кастрычніка.
"Ураду Расійскай Федэрацыі: ... аказваць падтрымку суб'ектам Расійскай Федэрацыі, у якіх складваецца складаная санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя з захворваннем насельніцтва на каронавірусную інфекцыю (COVID-19), з прыцягненнем дадатковых сіл і сродкаў Мінабароны Расіі, МНС Расіі і іншых зацікаўленых федэральных органаў выканаўчай ўлады", - таксама гаворыцца ў гэтым пераліку.
Усталяваны і канкрэтны тэрмін выканання гэтага даручэння - 1 лістапада 20221 года. Адказны за выкананне - прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.
Акрамя таго, Пуцін рэкамендаваў кіраўнікам расійскіх рэгіёнаў ўвесці самаізаляцыю для людзей старэйшых за 60 гадоў, якія не паспелі вакцынавацца ад каронавіруса.

"Кавікулы" ў Расіі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову ўрада аб увядзенні ў РФ непрацоўных дзён з 30 кастрычніка па 7 лістапада. У некаторых рэгіёнах непрацоўныя дні пачынаюцца ўжо сёння, 25 кастрычніка.
"Асабліва важна збіць пік новай хвалі эпідэміі. У гэтай сувязі з улікам існуючай абстаноўкі безумоўна падтрымліваю прапановы, вашы прапановы, паважаныя калегі, аб аб'яўленні па ўсёй краіне непрацоўных дзён з захаваннем за работнікамі заработнай платы ў перыяд з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна", - казаў Пуцін на нарадзе з урадам на мінулым тыдні.
Ён таксама дадаў, што пры неабходнасці непрацоўныя дні можна будзе падоўжыць і пасля 7 лістапада.
Чытайце таксама:
Каронавірус, крызісы, войны і рэвалюцыі: пра што казаў Пуцін
Расіяне зноў могуць сысці на "канікулы" з-за каронавіруса
У Маскве сярод вакцынаваных разыграюць дзесяць кватэр
Стужка навiн
0