https://bel.sputnik.by/20211025/yanoty--nasukh-zraduyutstsa-u-belarus-moguts-zabarants-perasonyya-zaapark-1057438041.html
Яноты і насухі ўзрадуюцца: у Беларусі могуць забараніць перасоўныя заапаркі
Яноты і насухі ўзрадуюцца: у Беларусі могуць забараніць перасоўныя заапаркі
Sputnik Беларусь
У парламент не раз паступалі просьбы ад абаронцаў жывёл і звычайных грамадзян аб закрыцці перасоўных заапаркаў, дзе часам на вачах у дзяцей гінуць жывёлы. 25.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-25T17:07+0300
2021-10-25T17:07+0300
2021-10-25T17:07+0300
парламент беларусі
жывёлы
заапарк
янот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103599/50/1035995003_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_f9164b5e7c629477243ed824e8c502b4.jpg
МІНСК, 25 кас - Sputnik. Норму аб забароне перасоўных заапаркаў плануецца ўнесці ў закон аб "Жывёльным свеце", паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.Пытанне аб забароне развядзення і ўтрымання ў нестацыянарных заапарках дзікіх жывёл не першы год абмяркоўваецца і на ўзроўні дэпутатаў, абаронцаў жывёл і звычайных грамадзян.Паводле яе слоў, у цяперашні час уносіцца шэраг змяненняў і дапаўненняў у закон "Аб жывёльным свеце"."І на сённяшні дзень ўводзіцца норма аб забароне ўтрымання і развядзення дзікіх жывёл у перасоўных заапарках. Гэта значыць спыняецца дзейнасць перасоўных заапаркаў", - сказала яна.За забарону перасоўных і кантактных заапаркаў некалькі гадоў таму выступіла і Мінпрыроды. Таксама ішла гаворка і тым, каб скараціць спіс дзікіх жывёл, якіх дазволена змяшчаць у кантактных заапарках.За апошнія гады ў прэсе не раз з'яўлялася інфармацыя аб парушэнні норм утрымання дзікіх жывёл у перасоўных заапарках. Былі выпадкі, калі ў жудасных умовах утрымліваліся не толькі адносна дробныя жывёлы - яноты, насухі, малпы, але і мядзведзі, вярблюды.
https://bel.sputnik.by/20211007/u-mnskm-zaaparku--lemura-zyavlasya-patomstva-1057017964.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103599/50/1035995003_267:0:1896:1222_1920x0_80_0_0_cd1920ca7adaa3e91c22731cbeb8226c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
парламент беларусі, жывёлы, заапарк, янот
парламент беларусі, жывёлы, заапарк, янот
Яноты і насухі ўзрадуюцца: у Беларусі могуць забараніць перасоўныя заапаркі
У парламент не раз паступалі просьбы ад абаронцаў жывёл і звычайных грамадзян аб закрыцці перасоўных заапаркаў, дзе часам на вачах у дзяцей гінуць жывёлы.
МІНСК, 25 кас - Sputnik. Норму аб забароне перасоўных заапаркаў плануецца ўнесці ў закон аб "Жывёльным свеце", паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Пытанне аб забароне развядзення і ўтрымання ў нестацыянарных заапарках дзікіх жывёл не першы год абмяркоўваецца і на ўзроўні дэпутатаў, абаронцаў жывёл і звычайных грамадзян.
"Складаліся петыцыі і звароты аб тым, каб забараніць дзейнасць перасоўных заапаркаў, паколькі жывёлы прама гінулі на вачах у наведвальнікаў", - заявіла член камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Ірына Кралевіч, яе цытуе афіцыйны Тelegram-канал ніжняй палаты беларускага парламента.
Паводле яе слоў, у цяперашні час уносіцца шэраг змяненняў і дапаўненняў у закон "Аб жывёльным свеце".
"І на сённяшні дзень ўводзіцца норма аб забароне ўтрымання і развядзення дзікіх жывёл у перасоўных заапарках. Гэта значыць спыняецца дзейнасць перасоўных заапаркаў", - сказала яна.
За забарону перасоўных і кантактных заапаркаў некалькі гадоў таму выступіла і Мінпрыроды. Таксама ішла гаворка і тым, каб скараціць спіс дзікіх жывёл, якіх дазволена змяшчаць у кантактных заапарках.
За апошнія гады ў прэсе не раз з'яўлялася інфармацыя аб парушэнні норм утрымання дзікіх жывёл у перасоўных заапарках. Былі выпадкі, калі ў жудасных умовах утрымліваліся не толькі адносна дробныя жывёлы - яноты, насухі, малпы, але і мядзведзі, вярблюды.
7 кастрычніка 2021, 17:35