https://bel.sputnik.by/20211026/icao-mozha-abvyaststs-kanchatkovuyu-spravazdachu-pa-ryanair-pazney-chym-planavalasya-1057465805.html
ICAO можа абвясціць канчатковую справаздачу па Ryanair пазней, чым планавалася
ICAO можа абвясціць канчатковую справаздачу па Ryanair пазней, чым планавалася
Sputnik Беларусь
Дэпартамент па авіяцыі Беларусі папрасіў міжнародную арганізацыю дапамагчы ў расследаванні інцыдэнту з бортам Ryanair: важна ўстанавіць прычыны, па якіх... 26.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-26T16:17+0300
2021-10-26T16:17+0300
2021-10-26T16:17+0300
авіяцыя
ryanair
справаздача
icao
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1a/1057464086_0:102:3281:1948_1920x0_80_0_0_9b30845660d64f55f0407a047549d7e3.jpg
МІНСК, 26 кас - Sputnik. Канчатковая справаздача міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) можа быць абвешчана пазней за запланаваную дату - у лютым 2022 года, заявілі ў прэс-службе Мінтранса Беларусі.Прамежкавы даклад аб рабоце групы ICAO у Беларусі быў агучаны ў Манрэалі 25 кастрычніка. У ім адзначана, што беларускі бок прадставіў усе неабходныя для расследавання інцыдэнту дакументы - аўдыё- і відэаматэрыялы.Аднак экспертам міжнароднай арганізацыі спатрэбіцца больш часу для ўстанаўлення ўсіх абставін, якія здарыліся 23 траўня.Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі, які па відэасувязі прадстаўляў беларускі бок, яшчэ раз звярнуўся да Рады ICAO з просьбай дапамагчы ў расследаванні інцыдэнту.Для таго, каб устанавіць усе прычыны, чаму камандзір самалёта вырашыў пасадзіць яго ў Мінску, патрэбны відэазапіс з борта паветранага судна. Матэрыялы перададуць працоўнай групе ICAO і Следчаму камітэту Беларусі.Таксама ў Мінску не ўпэўнены, што канчатковую справаздачу камісія паспее падрыхтаваць да 12 лістапада, калі пройдзе апошняе паседжанне 224-й сесіі Рады ICAO. У такім выпадку даклад могуць перанесці на люты 2022-га.Беларусь пачулі ў ICAO?Падчас пасяджэння Савет міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі разгледзеў зварот Беларусі аб тым, што авіясанкцыі, якія ўведзены ў адносінах да Беларусі, незаконныя.Таксама Беларусь папрасіла ICAO разабрацца і прыняць адпаведнае рашэнне ў адносінах да краін, якія прынялі гэтыя абмежавальныя меры. Савет пагадзіўся ўключыць гэта пытанне ў парадак дня бягучай сесіі. Яго могуць абмеркаваць ужо 12 лістапада.Работа групы ICAO у БеларусіВялікая група экспертаў ICAO наведала Беларусь у канцы жніўня гэтага года. Спецыялісты азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы, паразмаўлялі з супрацоўнікамі СК, Дзяржпагранкамітэта і МУС, а ад сустрэчы з затрыманымі пасля пасадкі самалёта Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай адмовіліся.Таксама эксперты сустрэліся з прадстаўнікамі памежнага камітэта, каб высветліць міграцыйныя працэдуры ў дачыненні да пяці пасажыраў, якія засталіся ў Беларусі пасля пасадкі борта Ryanair, а таксама з супрацоўнікамі МУС, якія аглядалі лайнер.Авіяблакада БеларусіСамалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску пасля перададзенага паведамлення аб мініраванні (пазней яно не пацвердзілася) 23 траўня 2021 года.У той жа дзень былі затрыманы былы рэдактар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч, які знаходзіліся на борце, а таксама яго сяброўка, грамадзянка Расіі, Сафія Сапега.У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і заклікалі ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. У пачатку чэрвеня былі ўведзены абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над Беларуссю, а беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1a/1057464086_275:0:3006:2048_1920x0_80_0_0_0cb6b7e5f0e6139ff2a55d2398658941.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
авіяцыя, ryanair, справаздача, icao
авіяцыя, ryanair, справаздача, icao
ICAO можа абвясціць канчатковую справаздачу па Ryanair пазней, чым планавалася
Дэпартамент па авіяцыі Беларусі папрасіў міжнародную арганізацыю дапамагчы ў расследаванні інцыдэнту з бортам Ryanair: важна ўстанавіць прычыны, па якіх камандзір самалёта вырашыў пасадзіць яго ў Мінску.
МІНСК, 26 кас - Sputnik. Канчатковая справаздача міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) можа быць абвешчана пазней за запланаваную дату - у лютым 2022 года, заявілі ў прэс-службе Мінтранса Беларусі.
Прамежкавы даклад аб рабоце групы ICAO у Беларусі быў агучаны ў Манрэалі 25 кастрычніка. У ім адзначана, што беларускі бок прадставіў усе неабходныя для расследавання інцыдэнту дакументы - аўдыё- і відэаматэрыялы.
Аднак экспертам міжнароднай арганізацыі спатрэбіцца больш часу для ўстанаўлення ўсіх абставін, якія здарыліся 23 траўня.
Дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі, які па відэасувязі прадстаўляў беларускі бок, яшчэ раз звярнуўся да Рады ICAO з просьбай дапамагчы ў расследаванні інцыдэнту.
Для таго, каб устанавіць усе прычыны, чаму камандзір самалёта вырашыў пасадзіць яго ў Мінску, патрэбны відэазапіс з борта паветранага судна. Матэрыялы перададуць працоўнай групе ICAO і Следчаму камітэту Беларусі.
Таксама ў Мінску не ўпэўнены, што канчатковую справаздачу камісія паспее падрыхтаваць да 12 лістапада, калі пройдзе апошняе паседжанне 224-й сесіі Рады ICAO. У такім выпадку даклад могуць перанесці на люты 2022-га.
Падчас пасяджэння Савет міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі разгледзеў зварот Беларусі аб тым, што авіясанкцыі, якія ўведзены ў адносінах да Беларусі, незаконныя.
Таксама Беларусь папрасіла ICAO разабрацца і прыняць адпаведнае рашэнне ў адносінах да краін, якія прынялі гэтыя абмежавальныя меры. Савет пагадзіўся ўключыць гэта пытанне ў парадак дня бягучай сесіі. Яго могуць абмеркаваць ужо 12 лістапада.
Работа групы ICAO у Беларусі
Вялікая група экспертаў ICAO наведала Беларусь у канцы жніўня гэтага года. Спецыялісты азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы, паразмаўлялі з супрацоўнікамі СК, Дзяржпагранкамітэта і МУС, а ад сустрэчы з затрыманымі пасля пасадкі самалёта Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай адмовіліся.
Таксама эксперты сустрэліся з прадстаўнікамі памежнага камітэта, каб высветліць міграцыйныя працэдуры ў дачыненні да пяці пасажыраў, якія засталіся ў Беларусі пасля пасадкі борта Ryanair, а таксама з супрацоўнікамі МУС, якія аглядалі лайнер.
Самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс, экстрана прызямліўся ў Мінску пасля перададзенага паведамлення аб мініраванні (пазней яно не пацвердзілася) 23 траўня 2021 года.
У той жа дзень былі затрыманы былы рэдактар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч, які знаходзіліся на борце, а таксама яго сяброўка, грамадзянка Расіі, Сафія Сапега.
У ЕС асудзілі вымушаную пасадку ў Мінску самалёта Ryanair і заклікалі ўвесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. У пачатку чэрвеня былі ўведзены абмежаванні для палётаў еўрапейскіх авіякампаній над Беларуссю, а беларускім авіяперавозчыкам забаранілі выкарыстоўваць паветраную прастору над Еўропай і прызямляцца ў еўрапейскіх аэрапортах.
ICAO назвала новую дату даклада па рэйсе Ryanair
ICAO разгледзіць
"беларускае пытанне" па інцыдэнце з самалётам Ryanair
Закрытае неба: Беларусь разлічвае на
справядлівае рашэнне ICAO