Крушэнне ваеннага самалёта ў Баранавічах: расследаванне справы завершана

© Sputnik / Виктор ТолочкоСК узбудзіў крымінальную справу па факце крушэння самалёта ў Баранавічах
СК узбудзіў крымінальную справу па факце крушэння самалёта ў Баранавічах - Sputnik Беларусь, 1920, 26.10.2021
Падпісацца
Ваенны самалёт Як-130 Лідскай штурмавой базы разбіўся 19 траўня ў Баранавічах. Следчыя распачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх.
МІНСК, 26 кас - Sputnik. Следчы камітэт спыніў папярэдняе расследаванне справы па крушэнні вайсковага Як-130 у Баранавічах у сувязі з адсутнасцю складу злачынства, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Следчыя разам з камісіяй Мінабароны выявілі ўсе акалічнасці трагедыі: дапытана больш за 100 чалавек, вывучаны эксплуатацыйная і тэхнічная дакументацыі самалёта. Перамовы лётчыкаў з дыспетчарам, відэазапісы здарэння і заключэнні экспертыз яшчэ раз старанна вывучаны.
Следчыя прыйшлі да высновы, што камандзір Як-130 Андрэй Нічыпарчык і лётчык Мікіта Куканенка, а таксама тыя, хто абслугоўваў самалёт і быў адказным за арганізацыю палёту, парушэнняў не дапусцілі.
Прычына трагедыі, па версіі СК - адмова сістэмы кіравання самалётам.

Авіякатастрофа ў Баранавічах

Ваенны самалёт Як-130 Лідскай штурмавой базы пацярпеў крушэнне 19 траўня ў Баранавічах. Экіпаж у складзе камандзіра звяна вучэбна-баявой эскадрыллі маёра Андрэя Нічыпарчыка і пілота звяна вучэбна-баявой эскадрыллі лейтэнанта Мікіты Куканенкі выконваў планавы вучэбна-трэніровачны палёт.
Падчас палёту ўзнікла няспраўнасць - адмовілі датчыкі, вылічальнікі, прывады комплекснай сістэмы кіравання, а таксама стабілізатар. На працягу 40 секунд лётчыкі спрабавалі адвесці машыну ад жылых дамоў, пасля чаго катапультаваліся, але загінулі.
Самалёт упаў у двары прыватнай забудовы, некаторыя яго часткі разбілі вокны дамоў.
Па факце авіякатастрофы СК узбудзіў крымінальную справу па артыкуле 465 ч. 2 - "Парушэнне правіл палётаў або падрыхтоўкі да іх".
У Баранавічах увекавечаць памяць пілотаў, якія трагічна загінулі ў траўні гэтага года. У гонар лётчыкаў усталююць памятны знак.
Чытайце таксама:
Стала вядома, пра што казалі пілоты Як-130 перад крушэннем у Баранавічах
З'явіліся дадзеныя з бартавых самапісцаў самалёта, які разбіўся ў Баранавічах
Два пілоты загінулі ў Баранавічах пры крушэнні ваеннага самалёта
Стужка навiн
0