Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Людзей шкада: Лукашэнка не супраць паставак электрычнасці ў Літву і Украіну

© Sputnik / Кирилл Брага / Перайсці ў медыябанкМантажнік праводзіць планавы рамонт на лініі электраперадач
Мантажнік праводзіць планавы рамонт на лініі электраперадач - Sputnik Беларусь, 1920, 26.10.2021
Падпісацца
Беларуская энергасістэма можа стаць залішняй пасля запуску двух энергаблокаў атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.
МІНСК, 26 кас - Sputnik. Беларускі лідэр не пярэчыць супраць паставак электраэнергіі ў Літву і Украіну, аб чым ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Ліду.
Раней афіцыйнs Вільнюc неаднаразова заяўляў, што не мае намеру закупляць электраэнергію ў Беларусі ў сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. У Кіеве ў сваю чаргу ўвялі часовы мараторый на набыццё электрычнасці ў беларускіх улад.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, улічваючы пазіцыю суседніх дзяржаў у адносінах да афіцыйных уладаў Беларусі, можна было б Літве, напрыклад, і не пастаўляць электрычнасць.
"Але людзей шкада", - цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
"Будзем дапамагаць. Было б подла мець свабодныя магутнасці, поўнасцю не спажываць і не дапамагчы суседу, які пакутуе. Гэта не па-славянску і не па-хрысціянску", - лічыць ён.

Суседзі ў гаротным становішчы

На яго думку, час паварочвае сітуацыю на карысць беларускіх улад, якія не жадаюць, зрэшты, атрымліваць ад гэтага дывідэнды. Пры гэтым Літва можа купляць электрычнасць у ЕС, дзе яна ў 10 разоў даражэйшая.
"Гэта ж нашы суседзі. Учора жылі ў адной краіне. А вазьміце Украіну. Там заўсёды былі нашы людзі, і цяпер. Яны ж у такім цяжкім, гаротным становішчы", - упэўнены беларускі лідэр.
Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што яму шкада людзей. Таму, калі прэм'ер праінфармаваў, што яны запыталі электрычнасць, кіраўнік дзяржавы даручыў дапамагчы.

Пад каўпаком у ЗША

"А так яны, вядома (кіраўніцтва)... Вы ж разумееце, што там за кіраўніцтва, - яно кіруецца звонку. Яны сёння пад каўпаком сядзяць у амерыканцаў. Калі надрукуюць нейкіх долараў, дадуць ім, яны жывуць. Не дадуць - бяда. Ну што, мы яшчэ будзем пагаршаць гэтае становішча? Слухайце, ну Гасподзь не прабачыць", - асабліва адзначыў ён.
Пасля чаго яшчэ раз сказаў, што дапамога суседнім краінам будзе аказвацца ў гэтым пытанні.
"Многія пішуць і гавораць: пакараць трэба. Слухайце, ну каго мы пакараем? Пакараем простага чалавека", - растлумачыў ён.
Чытайце таксама:
Латвія паскардзіцца ЕС на Літву з-за блакіравання электраэнергіі з Беларусі
Літва знізіць прапускную здольнасць трансгранічных электрасетак з Беларуссю
Украіна забараніла імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі
Стужка навiн
0