"Нафтан" і "Палімір" таксама пачалі выпускаць медыцынскі кісларод

© SputnikКісларод - прадукт масланебяспечны
Кісларод - прадукт масланебяспечны - Sputnik Беларусь, 1920, 26.10.2021
Падпісацца
Першыя партыі балонаў з кіслародам ужо паступілі ў раённыя бальніцы. Шэраг прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" зараз выпускаюць прадукт не толькі для тэхнічных патрэб, але і вырабляе кісларод для бальніц.
МІНСК, 26 кас - Sputnik. Яшчэ два прадпрыемствы ў Беларусі - "Нафтан" і "Палімір" - часткова перавялі свае магутнасці на выпуск медыцынскага кіслароду, першыя балоны ўжо адправіліся ў бальніцы да пацыентаў, паведамляе Telegram-канал "Веснік Нафтана".
"У сувязі з COVID-19 патрэба ў медыцынскім кіслародзе ўзрасла ў разы. Вытворчасць кіслароду высокай якасці на нашым прадпрыемстве забяспечваюць азотна-кіслародная ўстаноўка “Нафтана" і ў цэху № 009 завода "Палімір", - гаворыцца ў паведамленні.
Намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан" па камерцыйных пытаннях Глеб Макарэвіч распавёў, што цяпер стаіць задача забяспечыць Наваполацкую ЦРБ (куды і былі дастаўлены першыя партыі вырабленага кіслароду) 200 балонамі у суткі.
Вядучым прадпрыемствам у краіне па вытворчасці медыцынскага кіслароду з'яўляецца ААТ "Крыён", якое забяспечвае медыцынскім кіслародам больш за 100 медустаноў і газанапаўняльныя станцыі. Штодзень тут вырабляецца каля 200 тон кіслароду для патрэб медыцыны, усе магутнасці пераведзены на выпуск гэтай прадукцыі.
Не так даўно да "Крыёна" далучыліся яшчэ некалькі прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім": "СветлагорскХімвалакно", "Гродна Азот" і "Нафтан" і "Палімір".
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў сярэдзіне кастрычніка паведамляла, што цяпер патрэба ў медыцынскім кіслародзе вырасла ў 4 разы.
Чытайце таксама:
"Гродна Азот" пачаў выпускаць медыцынскі кісларод для хворых на COVID
Кіраўнік "Крыён": у краіне няма дэфіцыту медыцынскага кіслароду
Патрэба ў медыцынскім кіслародзе вырасла ў 4 разы - Міністэрства аховы здароўя
Стужка навiн
0