Медалі зімовай Алімпіяды-2022 прэзентавалі ў Пекіне

© Twitter / @Beijing2022Медалі Зімовай Алімпіяды-2022
Медалі Зімовай Алімпіяды-2022 - Sputnik Беларусь, 1920, 27.10.2021
Падпісацца
Алімпійскі камітэт Кітая за 100 дзён да Гульняў паказаў, як выглядаюць узнагароды галоўных зімовых стартаў планеты.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне апублікаваў выявы медалёў, якія будуць уручаць прызёрам.
На іх вонкавым баку ў цэнтры размясцілі алімпійскія кольцы, якія абкружае поўная назва Гульняў на англійскай мове. На адвароце - эмблема і пераклад на кітайскую.
На медалях таксама ёсць 24 кропкі, якія сімвалізуюць зорнае неба і "гармонію паміж чалавекам і прыродай", а таксама спартсменаў, якія спаборнічаюць у крузе стадыёна. Акрамя таго, падобным чынам зашыфравалі парадкавы нумар галоўных спаборніцтваў чатырохгоддзя - XXIV.
Для медалёў зробяць футляры з бамбуку - традыцыйнага кітайскага матэрыялу, які рэтранслюе канцэпцыю экалагічных Гульняў.

Без замежных гледачоў

Спаборніцтвы павінны прайсці з 4 па 20 лютага 2022 года. Усяго разыграюць 109 камплектаў узнагарод у 15 дысцыплінах. Упершыню ў праграму ўключаць жаночы слоуп-стайл (фрыстайл), мужчынскі і жаночы біг-эйр (сноўборд), змешаную эстафету ў шорт-трэку і жаночыя адзіночныя заезды ў бабслеі.
Акрамя Пекіна спаборніцтвы прымуць Чжанцзякоў і Яньцынь. Талісманам стане панда Бін Дуньдунь.
З-за пандэміі каронавіруса на трыбуны не пусцяць замежных гледачоў. Купіць білеты на спаборніцтвы змогуць толькі жыхары мацерыковага Кітая, якія выканалі антыкавідныя ўмовы. Непрышчэпленыя атлеты павінны прайсці трохтыднёвы каранцін.

Поспехі Беларусі на зімовых Алімпіядах

На двух папярэдніх белых Гульнях Беларусь заваявала дзевяць узнагарод, сем - залатых. У Сочы-2014 медалі вышэйшай пробы прынеслі фрыстайлісты Ала Цупер і Антон Кушнір, а Дар'я Домрачава стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай. У Пхенчхане-2018 золата для каманды заваявалі фрыстайлістка Ганна Гуськова і жаночая біятлонная зборная ў эстафеце.
Цырымонія сустрэчы алімпійскага агню ў Пекіне - Sputnik Беларусь, 1920, 20.10.2021
Агонь зімовых Алімпійскіх гульняў даставілі ў Пекін
Чытайце таксама:
Спартсменаў, прышчэпленых расійскімі вакцынамі, дапусцяць на Алімпіяду-2022
Прадстаўлены факел зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне
Беларусь атрымала афіцыйнае запрашэнне на зімовую Алімпіяду
Стужка навiн
0