https://bel.sputnik.by/20211029/belaruskya-gmnastk-zno-zavayaval-medal-na-chempyanatse-svetu--yapon-1057552283.html
Беларускія гімнасткі зноў заваявалі медаль на чэмпіянаце свету ў Японіі
Беларускія гімнасткі зноў заваявалі медаль на чэмпіянаце свету ў Японіі
Sputnik Беларусь
Для беларускай каманды - гэта пяты медаль на сусветным форуме, які праходзіць зараз у японскім Кітакусю. 29.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-29T17:30+0300
2021-10-29T17:30+0300
2021-10-29T17:30+0300
мастацкая гімнастыка
японія
чэмпіянат
медаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1d/1057550952_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_3f2b9dd4b04c110f47a589734cb4eb9e.jpg
МІНСК, 29 кас - Sputnik. Зборная Беларусі заваявала бронзавыя медалі ў групавым мнагабор'е на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, паведамляе Sputnik.Беларуская каманда ў складзе Ганны Гайдукевіч, Анастасіі Малаканавай, Анастасіі Рыбаковай, Арыны Цыцылінай і Карыны Ярмоленка зарабіла ад суддзяў у групавых практыкаваннях ацэнку ў 85,400 балы.Такім чынам, спартсменкі занялі трэцяе месца. Узнагароду вышэйшай пробы заваявала зборная Расіі, сярэбраны медаль - Італія.У чацвер беларуска Аліна Гарнасько заваявала залаты медаль у практыкаваннях са стужкай. А яе партнёрка па камандзе Анастасія Салас стала трэцяй у практыкаваннях з булавамі.Раней Гарнасько таксама заваявала серабро і бронзу на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў Японіі. Адзначылася яна ў практыкаваннях з абручом і з мячом. Дарэчы, Гарнасько была бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Токіа.Чэмпіянат свету ў Японіі завершыцца 31 кастрычніка. Усяго ў Кітакусю за дзевяць камплектаў медалёў змагаюцца 170 спартсменак з 47 краін. Японія прымае гімнастак трэці раз, мінулыя чэмпіянаты свету праходзілі ў Осаке і Міе (1999-х і 2009-х гадах).
https://bel.sputnik.by/20211027/belaruskaya-mastachka-garnoska-stala-drugoy-na-chempyanatse-svetu-1057498731.html
японія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1d/1057550952_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_980d3ba2c5714aa4e98390629a648a8f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мастацкая гімнастыка, японія, чэмпіянат, медаль
мастацкая гімнастыка, японія, чэмпіянат, медаль
Беларускія гімнасткі зноў заваявалі медаль на чэмпіянаце свету ў Японіі
Для беларускай каманды - гэта пяты медаль на сусветным форуме, які праходзіць зараз у японскім Кітакусю.
МІНСК, 29 кас - Sputnik. Зборная Беларусі заваявала бронзавыя медалі ў групавым мнагабор'е на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, паведамляе Sputnik.
Беларуская каманда ў складзе Ганны Гайдукевіч, Анастасіі Малаканавай, Анастасіі Рыбаковай, Арыны Цыцылінай і Карыны Ярмоленка зарабіла ад суддзяў у групавых практыкаваннях ацэнку ў 85,400 балы.
Такім чынам, спартсменкі занялі трэцяе месца. Узнагароду вышэйшай пробы заваявала зборная Расіі, сярэбраны медаль - Італія.
У чацвер беларуска Аліна Гарнасько заваявала залаты медаль у практыкаваннях са стужкай. А яе партнёрка па камандзе Анастасія Салас стала трэцяй у практыкаваннях з булавамі.
Раней Гарнасько таксама заваявала серабро і бронзу на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы ў Японіі. Адзначылася яна ў практыкаваннях з абручом і з мячом. Дарэчы, Гарнасько была бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Токіа.
Чэмпіянат свету ў Японіі завершыцца 31 кастрычніка. Усяго ў Кітакусю за дзевяць камплектаў медалёў змагаюцца 170 спартсменак з 47 краін. Японія прымае гімнастак трэці раз, мінулыя чэмпіянаты свету праходзілі ў Осаке і Міе (1999-х і 2009-х гадах).
27 кастрычніка 2021, 17:32