https://bel.sputnik.by/20211029/prezdent-patsverdz-abyadnanne-shkolnykh-ekzamena--tst-1057547023.html
Прэзідэнт пацвердзіў аб'яднанне школьных экзаменаў і ЦТ
Прэзідэнт пацвердзіў аб'яднанне школьных экзаменаў і ЦТ
Sputnik Беларусь
Дзяржэкзамен, які аб'яднае выпускныя іспыты ў 11 класе і ЦТ, плануюць увесці з 2023 года. Школьнікі будуць здаваць яго ў ВНУ. 29.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-29T13:43+0300
2021-10-29T13:43+0300
2021-10-29T14:39+0300
экзамены
вну
школьнікі
цт
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104153/48/1041534825_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_2694c3d471576ab18098f06d5f5f82d6.jpg
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў аб'яднанне школьных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ), размаўляючы ў пятніцу з работнікамі Добрушскай папяровай фабрыкі."У бліжэйшы час мною будзе прынята канчатковае рашэнне. Я папрасіў дапрацаваць праект указа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Паводле яго слоў, аб'яднаныя з ЦТ будуць экзамены па двух прадметах (руская або беларуская мова і матэматыка - Sputnik).Беларускі АДЭБольш за два тыдні таму Лукашэнка правёў нараду па пытаннях адукацыі. Абмяркоўваліся новы Кодэкс аб адукацыі і правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ. Адна з галоўных змен у правілы прыёму - з'яўленне адзінага дзяржэкзамену ў школах. Па сутнасці, гэта сумяшчэнне двух выпускных іспытаў з ЦТ.Абітурыенты гэтыя іспыты будуць здаваць у ВНУ. Пасля 11-га класа тэсціраванняў будзе два - па рускай або беларускай мове і матэматыцы, а таксама вусны экзамен па замежнай мове. У Мінадукацыі яшчэ думаюць наконт вуснага іспыту і па гісторыі Беларусі - пакуль гэтае пытанне абмяркоўваецца.Па словах міністра адукацыі Ігара Карпенкі, першымі ацаніць новаўвядзенне змогуць выпускнікі беларускіх школ 2023 года."Мы доўга спрачаліся, будзем уводзіць гэта з 2022 года або з 2023-га. І прыйшлі да высновы, што ўсё ж такі з 2023 года ўвядзем, каб даць вось гэты год як адаптацыйны перыяд", - растлумачыў міністр.Ён таксама адзначаў, што прапанову па стварэнні дзяржэкзамена падтрымалі 70 працэнтаў настаўнікаў і больш як 60 працэнтаў вучняў і бацькоў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211012/lukashenka-khval-use-zmeny--belaruskay-adukatsy-1057134219.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104153/48/1041534825_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_dc8f1082d52c3bfa3347f9b19b4325f3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
экзамены, вну, школьнікі, цт, прэзідэнт
экзамены, вну, школьнікі, цт, прэзідэнт
Прэзідэнт пацвердзіў аб'яднанне школьных экзаменаў і ЦТ
13:43 29.10.2021 (абноўлена: 14:39 29.10.2021) Дзяржэкзамен, які аб'яднае выпускныя іспыты ў 11 класе і ЦТ, плануюць увесці з 2023 года. Школьнікі будуць здаваць яго ў ВНУ.
МІНСК, 29 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў аб'яднанне школьных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ), размаўляючы ў пятніцу з работнікамі Добрушскай папяровай фабрыкі.
"У бліжэйшы час мною будзе прынята канчатковае рашэнне. Я папрасіў дапрацаваць праект указа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, аб'яднаныя з ЦТ будуць экзамены па двух прадметах (руская або беларуская мова і матэматыка - Sputnik).
"Так, мы аб'яднаем некаторыя экзамены. Мы крыху хочам зняць нагрузку з дзяцей", - цытуе прэзідэнта
БелТА.
Больш за два тыдні таму Лукашэнка правёў нараду па пытаннях адукацыі. Абмяркоўваліся новы Кодэкс аб адукацыі і правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ. Адна з галоўных змен у правілы прыёму - з'яўленне адзінага дзяржэкзамену ў школах. Па сутнасці, гэта сумяшчэнне двух выпускных іспытаў з ЦТ.
Абітурыенты гэтыя іспыты будуць здаваць у ВНУ. Пасля 11-га класа тэсціраванняў будзе два - па рускай або беларускай мове і матэматыцы, а таксама вусны экзамен па замежнай мове. У Мінадукацыі яшчэ думаюць наконт вуснага іспыту і па гісторыі Беларусі - пакуль гэтае пытанне абмяркоўваецца.
Па словах міністра адукацыі Ігара Карпенкі, першымі ацаніць новаўвядзенне змогуць выпускнікі беларускіх школ 2023 года.
"Мы доўга спрачаліся, будзем уводзіць гэта з 2022 года або з 2023-га. І прыйшлі да высновы, што ўсё ж такі з 2023 года ўвядзем, каб даць вось гэты год як адаптацыйны перыяд", - растлумачыў міністр.
Ён таксама адзначаў, што прапанову па стварэнні дзяржэкзамена падтрымалі 70 працэнтаў настаўнікаў і больш як 60 працэнтаў вучняў і бацькоў.
12 кастрычніка 2021, 17:06
Лукашэнка
параўнаў Кодэкс аб адукацыі з новай Канстытуцыяй
Карпенка распавёў, калі з'явіцца
нацыянальны экзамен у школахУ Беларусі
зменяць правілы здачы ЦТ і зробяць больш жорсткім пераход у профільныя класы