https://bel.sputnik.by/20211030/bdu--100-gado-vekavaya-gstoryya-galonaga-nversteta-krany--vdea-1057563904.html
БДУ – 100 гадоў: векавая гісторыя галоўнага ўніверсітэта краіны – відэа
БДУ – 100 гадоў: векавая гісторыя галоўнага ўніверсітэта краіны – відэа
Sputnik Беларусь
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 30 кастрычніка адзначае свой векавы юбілей. За 100 гадоў галоўная ВНУ краіны прайшла доўгі шлях станаўлення, развіцця... 30.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-30T12:25+0300
2021-10-30T12:25+0300
2021-10-30T12:25+0300
відэа
юбілей
бду
гісторыя
вну
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1d/1057561939_0:41:2555:1478_1920x0_80_0_0_a6a00349ccc49d0fa62a42955cca0d39.jpg
Рашэнне аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага было прынята ўрадам БССР 25 лютага 1919 года. Аб гэтым сведчыць дэкрэт, падпісаны кіраўніком ЦВК БССР Аляксандрам Мясніковым. Але з-за часовай акупацыі Мінска польскімі войскамі арганізацыйныя работы па адкрыцці ўніверсітэта зацягнуліся. Ажыццявіць задуманае ўдалося толькі 30 кастрычніка 1921 года.Універсітэт ствараўся практычна на пустым месцы. Не было ні сваіх будынкаў, ні матэрыяльнай базы, ні ўласных кадраў. Шмат хто з беларусаў адмаўляўся працаваць ва ўніверсітэце – яны не верылі, што ён зможа доўга праіснаваць. Спецыялістаў шукалі за межамі краіны. У асноўным выкладчыцкі склад быў укамплектаваны кадрамі Маскоўскага, Казанскага і Кіеўскага ўніверсітэтаў.Першапачаткова ў структуру БДУ ўваходзілі тры факультэты - працоўны, медыцынскі і грамадскіх навук. Іх студэнтамі ў той час былі 1390 чалавек, а штат уключаў 78 - выкладчыкаў, прафесараў, дацэнтаў і асістэнтаў.За амаль стогадовую мяжу ў БДУ падрыхтавана звыш 185 тысяч спецыялістаў, 4700 кандыдатаў навук, 700 дактароў навук. У ліку выпускнікоў вядомыя вучоныя, акадэмікі, прафесары, лаўрэаты дзяржаўных прэмій СССР, БССР і Беларусі. Са сценаў БДУ выйшлі народныя паэты, заслужаныя дзеячы, прызёры Алімпійскіх гульняў.Сучасны БДУ - гэта 18 факультэтаў. Ва ўніверсітэце навучаюцца каля 30 тысяч студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў. Адукацыйны працэс забяспечвае больш за 3500 выкладчыкаў, акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, дактароў, кандыдатаў навук і прафесараў.30 кастрычніка 2021 года Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адзначае векавы юбілей. Гэта падзея ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1d/1057561939_226:0:2197:1478_1920x0_80_0_0_9123290596b99ef5c1e7a1454131d42e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
юбілей, бду, гісторыя, вну, видео
юбілей, бду, гісторыя, вну, видео
БДУ – 100 гадоў: векавая гісторыя галоўнага ўніверсітэта краіны – відэа
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт 30 кастрычніка адзначае свой векавы юбілей. За 100 гадоў галоўная ВНУ краіны прайшла доўгі шлях станаўлення, развіцця, выпрабаванняў і росквіту.
Рашэнне аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага было прынята ўрадам БССР 25 лютага 1919 года. Аб гэтым сведчыць дэкрэт, падпісаны кіраўніком ЦВК БССР Аляксандрам Мясніковым. Але з-за часовай акупацыі Мінска польскімі войскамі арганізацыйныя работы па адкрыцці ўніверсітэта зацягнуліся. Ажыццявіць задуманае ўдалося толькі 30 кастрычніка 1921 года.
Універсітэт ствараўся практычна на пустым месцы. Не было ні сваіх будынкаў, ні матэрыяльнай базы, ні ўласных кадраў. Шмат хто з беларусаў адмаўляўся працаваць ва ўніверсітэце – яны не верылі, што ён зможа доўга праіснаваць. Спецыялістаў шукалі за межамі краіны. У асноўным выкладчыцкі склад быў укамплектаваны кадрамі Маскоўскага, Казанскага і Кіеўскага ўніверсітэтаў.
Першапачаткова ў структуру БДУ ўваходзілі тры факультэты - працоўны, медыцынскі і грамадскіх навук. Іх студэнтамі ў той час былі 1390 чалавек, а штат уключаў 78 - выкладчыкаў, прафесараў, дацэнтаў і асістэнтаў.
За амаль стогадовую мяжу ў БДУ падрыхтавана звыш 185 тысяч спецыялістаў, 4700 кандыдатаў навук, 700 дактароў навук. У ліку выпускнікоў вядомыя вучоныя, акадэмікі, прафесары, лаўрэаты дзяржаўных прэмій СССР, БССР і Беларусі. Са сценаў БДУ выйшлі народныя паэты, заслужаныя дзеячы, прызёры Алімпійскіх гульняў.
Сучасны БДУ - гэта 18 факультэтаў. Ва ўніверсітэце навучаюцца каля 30 тысяч студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў. Адукацыйны працэс забяспечвае больш за 3500 выкладчыкаў, акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, дактароў, кандыдатаў навук і прафесараў.
30 кастрычніка 2021 года Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адзначае векавы юбілей. Гэта падзея ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.