https://bel.sputnik.by/20211030/lukashenka-pavnshava-bdu--bdmu-z-vekavym-yubleem-1057563126.html
Лукашэнка павіншаваў БДУ і БДМУ з векавым юбілеем
Лукашэнка павіншаваў БДУ і БДМУ з векавым юбілеем
Sputnik Беларусь
Сёння ВНУ адзначаюць 100 гадоў з дня ўтварэння, кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць БДУ і БДМУ ў гісторыі краіны. 30.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-30T09:24+0300
2021-10-30T09:24+0300
2021-10-30T09:24+0300
бду
аляксандр лукашэнка
бдму
віншаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/09/1055513911_53:0:1171:629_1920x0_80_0_0_8dd979ac0933f23dd79ddbc02a93515e.jpg
МІНСК, 30 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт са стагоддзем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Уклад БДУ ў развіццё Беларусі будзе прымнажаццаПрэзідэнт заўважыў, што векавая гісторыя ВНУ напоўнена мноствам самых цікавых падзей і вялікіх здзяйсненняў. Паводле яго слоў, развіваючыся разам з рэспублікай, БДУ фарміраваў нацыянальную інтэлігенцыю, умацоўваў самасвядомасць народа і беларускую дзяржаўнасць.За гэтыя гады, звярнуў увагу Лукашэнка, ВНУ зрабіла вялікую працу, якая дазволіла Беларусі дасягнуць эканамічнага суверэнітэту і стаць прызнаным лідэрам у развіцці чалавечага патэнцыялу.Лукашэнка ўпэўнены, што калектыў ВНУ прыкладзе ўсе намаганні для навучання і выхавання сапраўдных патрыётаў, а ўклад універсітэта ў развіццё інтэлектуальных, эканамічных і вытворчых рэсурсаў Беларусі будзе толькі прымнажацца."Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай творчай энергіі і далейшых поспехаў", - гаворыцца ў віншаванні.У БДМУ прэстыжна вучыцца і працаваць"Дзякуючы прафесійным і творчым намаганням многіх пакаленняў прафесарска-выкладчыцкага калектыву сёння БДМУ з'яўляецца ўнікальным цэнтрам адукацыі і навукі, медыцынскай і фармацэўтычнай практыкі сусветнага ўзроўню, у якім прэстыжна вучыцца і працаваць", - падкрэсліў Лукашэнка.Прэзідэнт адзначыў, што дзясяткі тысяч дыпламаваных урачоў, спецыялістаў і кваліфікаваных вучоных, падрыхтаваных у сценах універсітэта, прысвяцілі сябе высакароднай місіі выратавання жыццяў і захавання здароўя нацыі.Ён пажадаў, каб вернасць сваёй клятве і вынікі працы дарылі пацыентам упэўненасць у абароненасці, а новыя пакаленні натхняліся на выбар адной з самых адказных і патрэбных прафесій.Лукашэнка пажадаў згуртаванаму калектыву, ветэранам і студэнтам БДМУ моцнага здароўя, цярпення і сіл, новых поспехаў і дабрабыту.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/09/1055513911_192:0:1031:629_1920x0_80_0_0_446860178febaee8268d29027b8d3557.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бду, аляксандр лукашэнка, бдму, віншаванне
бду, аляксандр лукашэнка, бдму, віншаванне
Лукашэнка павіншаваў БДУ і БДМУ з векавым юбілеем
Сёння ВНУ адзначаюць 100 гадоў з дня ўтварэння, кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць БДУ і БДМУ ў гісторыі краіны.
МІНСК, 30 кас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны медуніверсітэт са стагоддзем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Уклад БДУ ў развіццё Беларусі будзе прымнажацца
Прэзідэнт заўважыў, што векавая гісторыя ВНУ напоўнена мноствам самых цікавых падзей і вялікіх здзяйсненняў. Паводле яго слоў, развіваючыся разам з рэспублікай, БДУ фарміраваў нацыянальную інтэлігенцыю, умацоўваў самасвядомасць народа і беларускую дзяржаўнасць.
За гэтыя гады, звярнуў увагу Лукашэнка, ВНУ зрабіла вялікую працу, якая дазволіла Беларусі дасягнуць эканамічнага суверэнітэту і стаць прызнаным лідэрам у развіцці чалавечага патэнцыялу.
"Дзякуючы штодзённай напружанай працы некалькіх пакаленняў БДУ ўвайшоў у лік лепшых універсітэтаў свету, стаў буйнейшым навукова-вытворчым цэнтрам. Аснова гэтага поспеху - вернасць традыцыям, дух стварэння і імкненне да новага", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка ўпэўнены, што калектыў ВНУ прыкладзе ўсе намаганні для навучання і выхавання сапраўдных патрыётаў, а ўклад універсітэта ў развіццё інтэлектуальных, эканамічных і вытворчых рэсурсаў Беларусі будзе толькі прымнажацца.
"Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай творчай энергіі і далейшых поспехаў", - гаворыцца ў віншаванні.
У БДМУ прэстыжна вучыцца і працаваць
"Дзякуючы прафесійным і творчым намаганням многіх пакаленняў прафесарска-выкладчыцкага калектыву сёння БДМУ з'яўляецца ўнікальным цэнтрам адукацыі і навукі, медыцынскай і фармацэўтычнай практыкі сусветнага ўзроўню, у якім прэстыжна вучыцца і працаваць", - падкрэсліў Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў, што дзясяткі тысяч дыпламаваных урачоў, спецыялістаў і кваліфікаваных вучоных, падрыхтаваных у сценах універсітэта, прысвяцілі сябе высакароднай місіі выратавання жыццяў і захавання здароўя нацыі.
Ён пажадаў, каб вернасць сваёй клятве і вынікі працы дарылі пацыентам упэўненасць у абароненасці, а новыя пакаленні натхняліся на выбар адной з самых адказных і патрэбных прафесій.
Лукашэнка пажадаў згуртаванаму калектыву, ветэранам і студэнтам БДМУ моцнага здароўя, цярпення і сіл, новых поспехаў і дабрабыту.