https://bel.sputnik.by/20211030/putsn-zaklkae-paskoryts-pytanne-pryznannya-kranam-vaktsyn-ad-karonavrusa-1057570725.html
Пуцін заклікае паскорыць пытанне прызнання краінамі вакцын ад каронавіруса
Пуцін заклікае паскорыць пытанне прызнання краінамі вакцын ад каронавіруса
Sputnik Беларусь
Сярод галоўных тэм абмеркавання на пленарным пасяджэнні G20 - сусветная эканоміка, глабальная ахова здароўя. Уладзімір Пуцін заклікаў адмовіцца ад... 30.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-30T17:31+0300
2021-10-30T17:31+0300
2021-10-30T17:31+0300
уладзімір пуцін
саміт
каронавірус covid-19
вакцына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1e/1057569798_0:214:2947:1871_1920x0_80_0_0_011353a54b7ed5638d5a5ba8036f6884.jpg
МІНСК, 30 кас - Sputnik. Краінам G20 варта як мага хутчэй прапрацаваць пытанне аб узаемным прызнанні вакцын і сертыфікатаў аб вакцынацыі ад каронавіруса, заявіў Уладзімір Пуцін, выступаючы на пленарным пасяджэнні "Групы дваццаці".Акрамя таго, СААЗ павінна паскорыць працэдуру па ацэнцы якасці і бяспекі вакцын - пытанне цяпер стаіць востра: чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым хутчэй адновіцца глабальная "дзелавая, у тым ліку найбольш пацярпелая, турыстычная актыўнасць", адзначыў расійскі лідэр.Мутацыі і вакцыныАператыўна варта рэагаваць і на штамы, якія хутка змяняюцца, своечасова "падладжваючы" пад іх вакцыны. "З улікам таго, што гэты вірус працягвае мутаваць, нам трэба выпрацаваць механізмы сістэмнага і аператыўнага абнаўлення вакцын", - лічыць прэзідэнт Расіі.Уладзімір Пуцін таксама выступае за роўны доступ да вакцынных прэпаратаў і ў цэлым да сістэмы аховы здароўя адзначыўшы, што да гэтага часу не ўсе краіны могуць атрымаць гэтыя жыццёва важныя рэсурсы."Маштабныя задачы па барацьбе з каронавірусам патрабуюць паляпшэння якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі ва ўсіх краінах і, адпаведна, нарошчвання міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя", - заявіў Уладзімір Пуцін.Прэзідэнт адзначыў, што Расія заўсёды вітае намаганні краін G20 пазбавіцца ад няроўнасці і падтрымку самых бедных краін: без вырашэння гэтых пытанняў "устойлівае развіццё глабальнай эканомікі немагчыма".Расійскія вакцыны эфектыўныяУладзімір Пуцін падкрэсліў, што расійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V" паказала сваю эфектыўнасць і бяспеку: прэпарат адобраны ў 70 краінах свету з агульным насельніцтвам больш за 4 млрд чалавек.Аднакампанентная вакцына "Спутник Лайт", запэўнівае прэзідэнт Расіі, добра зарэкамендавала сябе для рэвакцынацыі і можа выкарыстоўвацца для павышэння эфектыўнасці іншых вакцын."Акрамя двухкампанентнай вакцыны "Спутник V" у Расіі створаны і прымяняецца актыўна аднакампанентны прэпарат "Спутник Лайт", які можа выкарыстоўвацца ў тым ліку для павышэння эфектыўнасці іншых вакцын. Мы з калегамі з еўрапейскіх краін працуем на гэты конт, і мы прапануем яго нашым партнёрам ", - сказаў расійскі лідэр.
https://bel.sputnik.by/20211030/vystuplenne-putsna-na-samtse-g20-u-tal--vdea-1057569553.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1e/1057569798_90:0:2821:2048_1920x0_80_0_0_90dbf3a44b4a62cee7db752583a92da3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, саміт, каронавірус covid-19, вакцына
уладзімір пуцін, саміт, каронавірус covid-19, вакцына
Пуцін заклікае паскорыць пытанне прызнання краінамі вакцын ад каронавіруса
Сярод галоўных тэм абмеркавання на пленарным пасяджэнні G20 - сусветная эканоміка, глабальная ахова здароўя. Уладзімір Пуцін заклікаў адмовіцца ад нядобрасумленнай канкурэнцыі падчас барацьбы з пандэміяй, падтрымліваць СААЗ і падумаць аб мадэрнізацыі вакцын.
МІНСК, 30 кас - Sputnik. Краінам G20 варта як мага хутчэй прапрацаваць пытанне аб узаемным прызнанні вакцын і сертыфікатаў аб вакцынацыі ад каронавіруса, заявіў Уладзімір Пуцін, выступаючы на пленарным пасяджэнні "Групы дваццаці".
Акрамя таго, СААЗ павінна паскорыць працэдуру па ацэнцы якасці і бяспекі вакцын - пытанне цяпер стаіць востра: чым хутчэй гэта будзе зроблена, тым хутчэй адновіцца глабальная "дзелавая, у тым ліку найбольш пацярпелая, турыстычная актыўнасць", адзначыў расійскі лідэр.
"Прапануем даручыць міністэрствам аховы здароўя краін "Дваццаткі" прапрацаваць у найкарацейшыя тэрміны пытанне аб узаемным прызнанні нацыянальных вакцынных сертыфікатаў", - заявіў Пуцін, выступаючы на саміце.
Аператыўна варта рэагаваць і на штамы, якія хутка змяняюцца, своечасова "падладжваючы" пад іх вакцыны. "З улікам таго, што гэты вірус працягвае мутаваць, нам трэба выпрацаваць механізмы сістэмнага і аператыўнага абнаўлення вакцын", - лічыць прэзідэнт Расіі.
Уладзімір Пуцін таксама выступае за роўны доступ да вакцынных прэпаратаў і ў цэлым да сістэмы аховы здароўя адзначыўшы, што да гэтага часу не ўсе краіны могуць атрымаць гэтыя жыццёва важныя рэсурсы.
"Маштабныя задачы па барацьбе з каронавірусам патрабуюць паляпшэння якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі ва ўсіх краінах і, адпаведна, нарошчвання міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя", - заявіў Уладзімір Пуцін.
Прэзідэнт адзначыў, што Расія заўсёды вітае намаганні краін G20 пазбавіцца ад няроўнасці і падтрымку самых бедных краін: без вырашэння гэтых пытанняў "устойлівае развіццё глабальнай эканомікі немагчыма".
Расійскія вакцыны эфектыўныя
Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што расійская вакцына ад каронавіруса "Спутник V" паказала сваю эфектыўнасць і бяспеку: прэпарат адобраны ў 70 краінах свету з агульным насельніцтвам больш за 4 млрд чалавек.
Аднакампанентная вакцына "Спутник Лайт", запэўнівае прэзідэнт Расіі, добра зарэкамендавала сябе для рэвакцынацыі і можа выкарыстоўвацца для павышэння эфектыўнасці іншых вакцын.
"Акрамя двухкампанентнай вакцыны "Спутник V" у Расіі створаны і прымяняецца актыўна аднакампанентны прэпарат "Спутник Лайт", які можа выкарыстоўвацца ў тым ліку для павышэння эфектыўнасці іншых вакцын. Мы з калегамі з еўрапейскіх краін працуем на гэты конт, і мы прапануем яго нашым партнёрам ", - сказаў расійскі лідэр.
30 кастрычніка 2021, 14:56