https://bel.sputnik.by/20211031/dzheksan-uzho-ne-lder-forbes-abnav-sps-bagatykh-pamerlykh-znakamtastsey-1057580021.html
Джэксан ужо не лідэр: Forbes абнавіў спіс багатых памерлых знакамітасцей
Джэксан ужо не лідэр: Forbes абнавіў спіс багатых памерлых знакамітасцей
Sputnik Беларусь
Напярэдадні Хэлоўіна амерыканскі часопіс традыцыйна называе самых высокааплатных зорак, якія працягваюць зарабляць нават пасля сваёй смерці. 31.10.2021, Sputnik Беларусь
2021-10-31T14:43+0300
2021-10-31T14:43+0300
2021-10-31T14:43+0300
forbes
майкл джэксан
хэлоўін
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103053/89/1030538908_0:1039:1381:1816_1920x0_80_0_0_138afa721eb7ebce4c249d82413fbd85.jpg
МІНСК, 31 кас - Sputnik. Рэйтынг найбагацейшых памерлых знакамітасцяў сёлета ўпершыню ўзначаліў брытанец Роальд Даль, які напісаў сусветна вядомую аповесць "Чарлі і шакаладная фабрыка", паведамляе Forbes USA.Такі скачок у рэйтынгу стаў магчымы на фоне гісторыі з Netflix. Стрымінгавы сэрвіс вырашыў выкупіць правы на дзіцячую казку, каб стварыць прыквел да фільма 2005 года. Новая карціна будзе прысвечана маладому Вілі Вонку, яго шляху да вядомасці і славы. Такім чынам, даход Даля, якога не стала больш за 30 гадоў таму, дзякуючы гэтай здзелцы вырас на 513 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы атрымаюць сваякі памерлага пісьменніка.Другі радок у рэйтынгу памерлых багатыроў заняў амерыканскі музыка Прынс. Блізкія артыста прадалі сёлета амаль палову спадчыны, у тым ліку часткe музычнага каталога, кампаніі Primary Wave, зарабіўшы на гэтым 120 млн долараў. Музыка памёр у 2016 годзе.На трэцім месцы - спявак Майкл Джэксан (сканаў у 2009 годзе), які ўзначальваў рэйтынг апошнія восем гадоў. Створаны артыстам лэйбл Mijac Music прыцягнуў каля 30 млн долараў інвестыцый, а дыскаграфія Джэксана сабрала каля 1,3 млрд праслухоўванняў на розных пляцоўках. Агульны даход за год - 75 млн долараў.Поўны спіс выглядае так:Агульныя даходы памерлых знакамітасцей за год выраслі амаль утрая і склалі каля 1 млрд долараў. У абноўленым рэйтынгу ўлічваліся даходы з 30 кастрычніка 2020 года да 30 кастрычніка 2021 года.
https://bel.sputnik.by/20210922/chasops-forbes-nazva-ranaldu-samym-vysokaaplatnym-futbalstam-svetu-1056643542.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103053/89/1030538908_0:909:1381:1945_1920x0_80_0_0_65e1990e5a02a9538ca7df496375c5f2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
forbes, майкл джэксан, хэлоўін, у свеце
forbes, майкл джэксан, хэлоўін, у свеце
Джэксан ужо не лідэр: Forbes абнавіў спіс багатых памерлых знакамітасцей
Напярэдадні Хэлоўіна амерыканскі часопіс традыцыйна называе самых высокааплатных зорак, якія працягваюць зарабляць нават пасля сваёй смерці.
МІНСК, 31 кас - Sputnik. Рэйтынг найбагацейшых памерлых знакамітасцяў сёлета ўпершыню ўзначаліў брытанец Роальд Даль, які напісаў сусветна вядомую аповесць "Чарлі і шакаладная фабрыка", паведамляе Forbes USA.
Такі скачок у рэйтынгу стаў магчымы на фоне гісторыі з Netflix. Стрымінгавы сэрвіс вырашыў выкупіць правы на дзіцячую казку, каб стварыць прыквел да фільма 2005 года. Новая карціна будзе прысвечана маладому Вілі Вонку, яго шляху да вядомасці і славы. Такім чынам, даход Даля, якога не стала больш за 30 гадоў таму, дзякуючы гэтай здзелцы вырас на 513 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы атрымаюць сваякі памерлага пісьменніка.
Другі радок у рэйтынгу памерлых багатыроў заняў амерыканскі музыка Прынс. Блізкія артыста прадалі сёлета амаль палову спадчыны, у тым ліку часткe музычнага каталога, кампаніі Primary Wave, зарабіўшы на гэтым 120 млн долараў. Музыка памёр у 2016 годзе.
На трэцім месцы - спявак Майкл Джэксан (сканаў у 2009 годзе), які ўзначальваў рэйтынг апошнія восем гадоў. Створаны артыстам лэйбл Mijac Music прыцягнуў каля 30 млн долараў інвестыцый, а дыскаграфія Джэксана сабрала каля 1,3 млрд праслухоўванняў на розных пляцоўках. Агульны даход за год - 75 млн долараў.
Роальд Даль (даход 513 млн долараў);
Агульныя даходы памерлых знакамітасцей за год выраслі амаль утрая і склалі каля 1 млрд долараў. У абноўленым рэйтынгу ўлічваліся даходы з 30 кастрычніка 2020 года да 30 кастрычніка 2021 года.