Нязначна, але ёсць: тэмпы росту захворвання на COVID-19 памяншаюцца

© Sputnik / Денис Абрамов / Перайсці ў медыябанкПраца медыкаў у "чырвонай зоне"
Праца медыкаў у чырвонай зоне - Sputnik Беларусь, 1920, 31.10.2021
Падпісацца
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, эпідэміялагічная сітуацыя ўжо дазваляе паступова выводзіць некаторыя аддзяленні з "кавіднага рэжыму".
МІНСК, 31 кас - Sputnik. Вось ужо другі тыдзень фіксуецца нязначная тэндэнцыя па зніжэнні тэмпаў шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары, аб гэтым расказалі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя.
Паводле звестак ведамства, у трох абласцях краіны эпідэміялагічная сітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з так званага "кавіднага рэжыму". Пры гэтым усе РНПЦ і частка стацыянараў абласцей і Мінска ў поўным аб'ёме працягваюць аказваць планавую дапамогу.

Статыстыка па каронавірусе

Нагадаем, што некалькі сутак запар колькасць новых выяўленых выпадкаў у краіне не перавышае 2 тысячы чалавек за суткі.
Як паведамляла Міністэрства аховы здароўя напярэдадні, у Беларусі за суткі было выяўлена 1 992 чалавекі з каронавірусам, памерлі 18 пацыентаў з дыягнаставаным COVID-19. Ачуняла 2158 чалавек.
Агульная колькасць захварэлых на каронавірус у рэспубліцы склала 598 183 чалавекі, за гэты час акрыялі 571 346 пацыенты, памерлі 4 614 хворых.

Асцярожны аптымізм

У час наведвання Мінскай абласной клінічнай бальніцы 20 кастрычніка прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сітуацыя з каронавірусам усяляе "асцярожны аптымізм", дадаўшы, што ідзе зніжэнне тэмпаў захворвання.
Пазней, у час наведвання Лідскай ЦРБ 26 кастрычніка, кіраўнік дзяржавы паведаміў, што сярэднетыднёвы прырост новых выпадкаў знізіўся ў 1,5 разы за апошні тыдзень. Колькасць пацыентаў, якія паступаюць у бальніцу, з пнеўманіямі застаецца на тым жа ўзроўні, на 6,4% павялічылася колькасць выпісаных са стацыянара.
Вакцынацыя супраць каронавіруснай інфекцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 30.10.2021
Прышчапіліся ад COVID ужо больш за 30% беларусаў
Стужка навiн
0