Белстат назваў самыя папулярныя аўтамабілі ў беларусаў

© PixabayЛагатып кампаніі Volkswagen, архіўнае фота
Лагатып кампаніі Volkswagen, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 01.11.2021
Падпісацца
У Беларусі 31 кастрычніка адзначалі Дзень аўтамабіліста і дарожніка, з гэтай нагоды Белстат падрыхтаваў агляд самых папулярных марак машын у краіне.
МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Самы папулярны аўтамабіль у беларусаў - Volkswagen, цяпер у краіне іх 422815 штук (дадзеныя на канец 2020 года), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.
На другім месцы расійскі ВАЗ - 380 991 штука. Далей ідуць Renault (212094), Audi (198126), Ford (192567), Peugeot (122320) і BMW (89870). Айчынных Geely пакуль няшмат у краіне - за студзень-верасень гэтага года выраблена больш за 21 тысячу легкавушак, а ўсяго іх - каля 60 тысяч.
Белстат сцвярджае, што ў Беларусі на 1000 чалавек насельніцтва прыпадае 335 аўтамабіляў. Для параўнання: у Расіі на такую ж колькасць людзей - 321 аўтамабіль.
Таксама ў Белстаце расказалі, што на канец 2020 года парк транспартных сродкаў (паводле звестак МУС) у арганізацыях рэспублікі склаў 520 тысяч штук, у асабістай уласнасці грамадзян - 3 мільёны 912 тысяч, з іх легкавых аўто - больш за 3,1 мільёны.
Працягласць сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання складае 86,7 тысячы кіламетраў, з іх незаасфальтаванымі застаюцца 11,3 тысячы кіламетраў.
Пункт тэхнічнага агляду - Sputnik Беларусь, 1920, 18.10.2021
Тэхагляд на канапе: беларусы цяпер могуць дыстанцыйна прайсці ТА
Стужка навiн
0