https://bel.sputnik.by/20211101/uzaemadapamoga-vaktsynatsyya--kryzs-myadzvedze-napsa-artykul-ab-pandem-1057587047.html
Узаемадапамога, вакцынацыя і крызіс: Мядзведзеў напісаў артыкул аб пандэміі
Узаемадапамога, вакцынацыя і крызіс: Мядзведзеў напісаў артыкул аб пандэміі
Sputnik Беларусь
Паводле яго слоў, барацьбу з пандэміяй трэба весці агульнымі сіламі ўсіх краін, нягледзячы на ўсе аб'ектыўныя цяжкасці і тым больш - на чые-небудзь палітычныя... 01.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-01T09:53+0300
2021-11-01T09:53+0300
2021-11-01T09:53+0300
дзмітрый мядзведзеў
вакцынацыя
каронавірус covid-19
пандэмія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/01/1057586210_0:0:3025:1702_1920x0_80_0_0_094d37b6d60c47b1b1411bea9ddbbb14.jpg
МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Да канчатковай перамогі над каронавірусам яшчэ вельмі далёка, такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў у сваім артыкуле "Шэсць урокаў адной пандэміі", апублікаваным у "Расійскай газеце".Ён адзначае, што на сітуацыю ў свеце зараз уплывае мностве неэканамічных фактараў - тэмпы вакцынацыі, з'яўленне новых штамаў каронавіруса, і асабліва моцна - "фактары палітычнага характару"."У разгар пандэміі заклікі да ўсеагульнай салідарнасці і ўзаемадапамогі ў барацьбе з хваробай, да адмены санкцый, якія замінаюць працы сістэм аховы здароўя, і нават да спынення агню ў "гарачых кропках", у сутнасці, праваліліся... Спробы абараніць уласныя, вузкія геапалітычныя інтарэсы запар і побач апыняліся значна мацней агульначалавечых каштоўнасцяў", - тлумачыць Мядзведзеў.Паводле яго слоў, барацьбу з пандэміяй трэба весці агульнымі сіламі ўсіх краін, нягледзячы на ўсе аб'ектыўныя цяжкасці і тым больш - на чые-небудзь палітычныя амбіцыі. Тым больш сітуацыя ў сусветнай эканоміцы нашмат горшая, чым у перыяд фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў.Ці патрэбна ўсеагульная вакцынацыя?Ён задаўся пытаннем: ці мае дзяржава права прымушаць грамадзян да абавязковай вакцынацыі? На ягоную думку, важна знайсці неабходны баланс."Пытанне спрэчнае і складанае. З аднаго боку, правы чалавека - каштоўнасць непарушная. З другога - ёсць грамадзяне, якія наўпрост узаемадзейнічаюць з вірусам або кантактуюць з вялікай колькасцю людзей. Іх заражэнне ставіць пад пагрозу здароўе і жыццё астатніх людзей, парушае чужыя правы", - канстатуе Дзмітрый Мядзведзеў.Паводле яго слоў, дзеля выратавання мільёнаў чалавечых жыццяў "свабоду дзясяткаў і нават тысяч абмяжоўваць можна"."Так не раз адбывалася падчас войнаў, пры тэрарыстычных пагрозах, падчас эпідэмій. Але "можна" не азначае "абавязкова", – адзначае былы прэзідэнт Расіі ў сваім артыкуле.Сітуацыя ў цэлым кантралюемаяМядзведзеў адзначае, што людзям давядзецца жыць з каронавірусам яшчэ вельмі доўга. Нават пры ўмове, што пасля масавага вакцынавання чалавецтва выпрацуе супраць гэтай хваробы калектыўны імунітэт, захоўваецца магчымасць новых лакальных успышак інфекцыі."(Аднак) ёсць усе падставы меркаваць, што сітуацыю ў цэлым у бліжэйшыя месяцы ўдасца ўзяць пад кантроль. Але таксама відавочна і іншае: неабходна захоўваць пастаянную гатоўнасць да адбіцця такіх пагроз у будучым", - рэзюмуе ён.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/01/1057586210_143:0:2872:2047_1920x0_80_0_0_883a1d8dbe6e5471b456eeaf5f059298.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый мядзведзеў, вакцынацыя, каронавірус covid-19, пандэмія
дзмітрый мядзведзеў, вакцынацыя, каронавірус covid-19, пандэмія
Узаемадапамога, вакцынацыя і крызіс: Мядзведзеў напісаў артыкул аб пандэміі
Паводле яго слоў, барацьбу з пандэміяй трэба весці агульнымі сіламі ўсіх краін, нягледзячы на ўсе аб'ектыўныя цяжкасці і тым больш - на чые-небудзь палітычныя амбіцыі.
МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Да канчатковай перамогі над каронавірусам яшчэ вельмі далёка, такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў у сваім артыкуле "Шэсць урокаў адной пандэміі", апублікаваным у "Расійскай газеце".
Ён адзначае, што на сітуацыю ў свеце зараз уплывае мностве неэканамічных фактараў - тэмпы вакцынацыі, з'яўленне новых штамаў каронавіруса, і асабліва моцна - "фактары палітычнага характару".
"У разгар пандэміі заклікі да ўсеагульнай салідарнасці і ўзаемадапамогі ў барацьбе з хваробай, да адмены санкцый, якія замінаюць працы сістэм аховы здароўя, і нават да спынення агню ў "гарачых кропках", у сутнасці, праваліліся... Спробы абараніць уласныя, вузкія геапалітычныя інтарэсы запар і побач апыняліся значна мацней агульначалавечых каштоўнасцяў", - тлумачыць Мядзведзеў.
Паводле яго слоў, барацьбу з пандэміяй трэба весці агульнымі сіламі ўсіх краін, нягледзячы на ўсе аб'ектыўныя цяжкасці і тым больш - на чые-небудзь палітычныя амбіцыі. Тым больш сітуацыя ў сусветнай эканоміцы нашмат горшая, чым у перыяд фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў.
"Відавочна, што ў свеце надыходзіць харчовы крызіс. Цэны на прадукты харчавання растуць усюды, паскараецца прадуктовая інфляцыя... Цалкам відавочна: усе дзяржавы свету не проста павінны, а абавязаны зараз паступіцца ўласнымі геапалітычнымі інтарэсамі дзеля выратавання людзей", - піша намеснік старшыні расійскага Савета бяспекі .
Ці патрэбна ўсеагульная вакцынацыя?
Ён задаўся пытаннем: ці мае дзяржава права прымушаць грамадзян да абавязковай вакцынацыі? На ягоную думку, важна знайсці неабходны баланс.
"Пытанне спрэчнае і складанае. З аднаго боку, правы чалавека - каштоўнасць непарушная. З другога - ёсць грамадзяне, якія наўпрост узаемадзейнічаюць з вірусам або кантактуюць з вялікай колькасцю людзей. Іх заражэнне ставіць пад пагрозу здароўе і жыццё астатніх людзей, парушае чужыя правы", - канстатуе Дзмітрый Мядзведзеў.
Паводле яго слоў, дзеля выратавання мільёнаў чалавечых жыццяў "свабоду дзясяткаў і нават тысяч абмяжоўваць можна".
"Так не раз адбывалася падчас войнаў, пры тэрарыстычных пагрозах, падчас эпідэмій. Але "можна" не азначае "абавязкова", – адзначае былы прэзідэнт Расіі ў сваім артыкуле.
Сітуацыя ў цэлым кантралюемая
Мядзведзеў адзначае, што людзям давядзецца жыць з каронавірусам яшчэ вельмі доўга. Нават пры ўмове, што пасля масавага вакцынавання чалавецтва выпрацуе супраць гэтай хваробы калектыўны імунітэт, захоўваецца магчымасць новых лакальных успышак інфекцыі.
"(Аднак) ёсць усе падставы меркаваць, што сітуацыю ў цэлым у бліжэйшыя месяцы ўдасца ўзяць пад кантроль. Але таксама відавочна і іншае: неабходна захоўваць пастаянную гатоўнасць да адбіцця такіх пагроз у будучым", - рэзюмуе ён.
"Спутник Лайт" -
толькі для рэвакцынацыі: Мінаховы здароўя РФ абнавіла рэкамендацыі
У Расіі дазволілі адначасова ўводзіць
"Спутник Лайт" і вакцыну ад грыпу
У Маскве сярод вакцынаваных
разыграюць дзесяць кватэр