https://bel.sputnik.by/20211101/yunaya-belaruska-mozha-stats-novay-zorkay-rasyskay-estrady-1057594462.html
Юная беларуска можа стаць новай зоркай расійскай эстрады
Юная беларуска можа стаць новай зоркай расійскай эстрады
Sputnik Беларусь
Такое меркаванне выказалі члены мегапапулярнага вакальнага праекта "Ты супер!", у фінале якога выступіла брэстаўчанка. 01.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-01T14:52+0300
2021-11-01T14:52+0300
2021-11-01T14:52+0300
брэст
"ты супер!"
беларусы
фінал
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0d/1056413354_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_89269a50dbda4ff1c64b6e178f2b5a5b.jpg
МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Крысціна Васюшка з Брэста стала адзінай з 18 прэтэндэнтаў з Беларусі на ўдзел у вакальным конкурсе "Ты супер!" і ўразіла журы ў фінальным выпуску шоу.15-гадовая брэстаўчанка выканала ў фінале песню "Мядзведзіца" гурта Мумій Троль і выклікала станоўчыя водгукі членаў журы конкурсу.Вяртанне ў шоуБеларуска пасля паўфінальнага выступлення пакінула шоу. Аднак трыўмфальна вярнулася ў восьмы выпуск і пакарыла суддзяў "Ты супер" – яна выканала песню Дыяны Арбенінай "Інстаграм". І ў выніку выйшла ў фінал: яе імя назвала Ірына Дубцова.Сама ж Арбеніна прапанавала юнай беларусцы праспяваць разам з ёй.Шоу "Ты супер!"Упершыню праект выйшаў на вялікія экраны ў лютым 2017-га. За чатыры гады ў шоу ўжо прынялі ўдзел 385 дзяцей з 18 краін. Выпускнікоў часта запрашаюць на фестывалі і конкурсы, яны ўжо спявалі на "Дзіцячым Еўрабачанні", "Дзіцячай Новай хвалі" і "Спаскай вежы”. Само тэлешоу "Ты супер" не раз адзначалі прызамі на розных фестывалях, у тым ліку прэміяй ТЭФІ.Правілы конкурсу ў гэтым сезоне крыху змяніліся. Цяпер разам з дзецьмі з прыёмных сем'яў, школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў удзельнічалі і дзеці са шматдзетных сем'яў (там, дзе выхоўваюцца пяць і больш дзяцей). Усяго ў юбілейным сезоне на пляцоўку НТБ выйшлі 51 канкурсант з Расіі, Беларусі, Малдовы і Узбекістана.У складзе журы – кампазітар Ігар Круты, лідэр рок-гурта "Начныя снайперы" Дыяна Арбеніна, музыка і акцёр Аляксей Вараб'ёў, а таксама спявачка і кампазітар Ірына Дубцова. Вядучымі праекта сталі Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак.Вакальны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы. Праект дапамагае дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, прадэманстраваць таленты і выканаць запаветныя мары.
https://bel.sputnik.by/20211101/fnalny-vypusk-novaga-sezona-shou-ty-super--vdea-1057587713.html
брэст
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0d/1056413354_457:0:1897:1080_1920x0_80_0_0_841008a152643bfee24b5249f1e443a2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
брэст, "ты супер!", беларусы, фінал
брэст, "ты супер!", беларусы, фінал
Юная беларуска можа стаць новай зоркай расійскай эстрады
Такое меркаванне выказалі члены мегапапулярнага вакальнага праекта "Ты супер!", у фінале якога выступіла брэстаўчанка.
МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Крысціна Васюшка з Брэста стала адзінай з 18 прэтэндэнтаў з Беларусі на ўдзел у вакальным конкурсе "Ты супер!" і ўразіла журы ў фінальным выпуску шоу.
15-гадовая брэстаўчанка выканала ў фінале песню "Мядзведзіца" гурта Мумій Троль і выклікала станоўчыя водгукі членаў журы конкурсу.
"У мяне было поўнае адчуванне, што ты не змагаешся за месца, а займаеш сваё месца. Ты ведаеш, што яно тваё. Я не кажу пра конкурс "Ты супер!", я кажу пра месца ў музычным жыцці, сваю нішу, у якой ты можаш і будзеш лідэрам, на якога будуць раўняцца", - сказала расійская спявачка Ірына Дубцова пасля выступлення Васюшка.
Беларуска пасля паўфінальнага выступлення пакінула шоу. Аднак трыўмфальна вярнулася ў восьмы выпуск і пакарыла суддзяў "Ты супер" – яна выканала песню Дыяны Арбенінай "Інстаграм". І ў выніку выйшла ў фінал: яе імя назвала Ірына Дубцова.
Сама ж Арбеніна прапанавала юнай беларусцы праспяваць разам з ёй.
Упершыню праект выйшаў на вялікія экраны ў лютым 2017-га. За чатыры гады ў шоу ўжо прынялі ўдзел 385 дзяцей з 18 краін. Выпускнікоў часта запрашаюць на фестывалі і конкурсы, яны ўжо спявалі на "Дзіцячым Еўрабачанні", "Дзіцячай Новай хвалі" і "Спаскай вежы”. Само тэлешоу "Ты супер" не раз адзначалі прызамі на розных фестывалях, у тым ліку прэміяй ТЭФІ.
Правілы конкурсу ў гэтым сезоне крыху змяніліся. Цяпер разам з дзецьмі з прыёмных сем'яў, школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў удзельнічалі і дзеці са шматдзетных сем'яў (там, дзе выхоўваюцца пяць і больш дзяцей). Усяго ў юбілейным сезоне на пляцоўку НТБ выйшлі 51 канкурсант з Расіі, Беларусі, Малдовы і Узбекістана.
У складзе журы – кампазітар Ігар Круты, лідэр рок-гурта "Начныя снайперы" Дыяна Арбеніна, музыка і акцёр Аляксей Вараб'ёў, а таксама спявачка і кампазітар Ірына Дубцова. Вядучымі праекта сталі Вадзім Такмянёў і Анастасія Пак.
Вакальны конкурс "Ты супер!" праводзіцца тэлекампаніяй НТБ і міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы. Праект дапамагае дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, прадэманстраваць таленты і выканаць запаветныя мары.