Інстытут Пушкіна назваў рускамоўнае слова года

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкДзяржаўны інстытут рускай мовы
Дзяржаўны інстытут рускай мовы - Sputnik Беларусь, 1920, 02.11.2021
Падпісацца
Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя А. С. Пушкіна штогод падводзіць вынікі даследавання "Слово года" - яно выбіраецца на аснове аналізу тэкстаў рускамоўных СМІ (як расійскіх, так і замежных) і публікацый у сацыяльных сетках.
МІНСК, 2 ліс — Sputnik. Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя Пушкіна назваў рускамоўнае слова года - ім стаў "Спутник", паведаміла прэс-служба інстытута. Па дадзеных навуковай установы, гэта слова сталі ўжываць у дзевяць разоў часцей, чым раней.
На другім і трэцім месцах - словы "Афганистан" і "Севреный поток" адпаведна, удакладніў прарэктар інстытута па навуцы, навуковы кіраўнік праекта "Слово года" Міхаіл Асадчы.
Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя А. С. Пушкіна штогод падводзіць вынікі даследавання "Слово года" - яно выбіраецца на аснове аналізу тэкстаў рускамоўных СМІ (як расійскіх, так і замежных) і публікацый у сацыяльных сетках.
Каменціруючы ўзрослую папулярнасць слова "Спутник", Асадчы адзначыў, што яно "трывала звязана з назвай расійскай вакцыны, рост частотнасці ўжывання абумоўлены шырокім абмеркаваннем тэм вакцынацыі і прызнання расійскай вакцыны за мяжой".
Другое месца - у слова "Афганистан", якое сталі выкарыстоўваць у 6,5 разоў часцей. Як зазначыў эксперт, гэтая тэндэнцыя звязана з абмеркаваннем падзей у гэтай краіне.
На трэцім месцы - словазлучэнне "Северный поток", частотнасць ужывання якога вырасла ў пяць разоў. Чацвёртае месца дасталася слову "перепись", а пятае месца заняла слова "импичмент". Рост прадэманстравалі таксама словы "QR-код", "антипрививочник" і "антиваксер", якія сталі выкарыстоўваць часцей, чым раней, у 4, 3 і 2,7 разы адпаведна.
"Замыкаюць спіс словы, якія хоць і прызнаныя намі ключавымі ў 2021 годзе, але прадэманстравалі падзенне частотнасці на фоне чатырох папярэдніх гадоў - гэта "выборы", "нерабочий" і "смертность", - дадаў Асадчы.
Ён растлумачыў гэта тым, што слова "выборы" біла рэкорды частотнасці ў лістападзе 2020 года, калі ў ЗША выбіралі прэзідэнта. Па словах эксперта, рускамоўная грамадскасць у 2020 годзе абмяркоўвала тэму выбараў прэзідэнта ЗША больш актыўна, чым парламенцкія выбары ў Расіі ў 2021 годзе. Падобная сітуацыя са словамі "нерабочий" і "смертность".
Офіс кампаніі Яндэкс у Маскве - Sputnik Беларусь, 1920, 28.04.2018
Дранікі, БАТЭ і Домрачава: "Яндэкс" распавёў, што шукаюць у Беларусі
Стужка навiн
0