https://bel.sputnik.by/20211103/google-zablakrava-youtube-kanaly-pradpryemstva-yakya-apynulsya-pad-sanktsyyam-1057638034.html
Google заблакіраваў YouTube-каналы прадпрыемстваў, якія апынуліся пад санкцыямі
Google заблакіраваў YouTube-каналы прадпрыемстваў, якія апынуліся пад санкцыямі
Sputnik Беларусь
Беларускія прадпрыемствы і некаторыя ведамствы сутыкнуліся з блакіроўкай сваіх каналаў на самым буйным відэахостынгу. 03.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-03T12:23+0300
2021-11-03T12:23+0300
2022-06-08T13:12+0300
youtube
санкцыі
прадпрыемства
google
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102784/14/1027841466_0:0:2048:1153_1920x0_80_0_0_6a8a6a79c94223b596bf4b0b4978530b.jpg
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Амерыканскі IT-гігант Google заблакаваў каналы беларускіх прадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў, якія патрапілі пад дзеянне абмежавальных мер з боку Злучаных Штатаў.Раней стала вядома, што Google заблакіраваў афіцыйны акаўнт і звязаны з ім YouTube-канал Следчага камітэта Беларусі.Пазней у аўторак аказаліся заблакіраванымі і каналы "Беларуськалія", лідскай "Лакафарбы", "Брэміна груп", тытунёвай фабрыкі "Нёман", і наваполацкага "Нафтана".Таксама перасталі адкрывацца каналы такіх дзяржаўных устаноў, як ГУУС Мінгарвыканкама, УУС Брэсцкага аблвыканкама, УУС Гомельскага аблвыканкама. Пры пераходзе на каналы гэтых прадпрыемстваў і ўстаноў з'яўляецца застаўка з надпісам аб тым, што старонка зараз недаступная.Раней пры спробе пераходу на канал Следчага камітэта з'яўлялася паведамленне з такім зместам: "Гэты рахунак заблакаваны за парушэнне правілаў YouTube".Санкцыі ў дачыненні да БеларусіСанкцыі па Беларусі ўвялі ЗША, ЕС, а таксама Вялікабрытанія і Канада. Пад іх патрапіў экспарт калійных удабрэнняў і нафтапрадуктаў, а таксама вытворцы тытунёвых вырабаў. У "чорным спісе" Еўрасаюза ад 21 чэрвеня апынуліся 8 прадпрыемстваў і 78 грамадзян рэспублікі, ЗША - 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб, Вялікабрытаніі - 11 чалавек і 2 арганізацыі, Канады - 17 фізічных асоб і 5 арганізацый.25 чэрвеня ўступілі ў сілу сектаральныя санкцыі супраць Беларусі, якія датычацца гандлю нафтапрадуктамі і калійнымі ўдабрэннямі.
https://bel.sputnik.by/20211102/chastka-kantentu-byla-ab-supratsontstve-z-fbr-sk---ab-blakrotsy-akanta-google-1057619120.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102784/14/1027841466_0:0:2048:1536_1920x0_80_0_0_8f11bb7fe1867d8084d5ba2e859e1616.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
youtube, санкцыі, прадпрыемства, google
youtube, санкцыі, прадпрыемства, google
Google заблакіраваў YouTube-каналы прадпрыемстваў, якія апынуліся пад санкцыямі
12:23 03.11.2021 (абноўлена: 13:12 08.06.2022) Беларускія прадпрыемствы і некаторыя ведамствы сутыкнуліся з блакіроўкай сваіх каналаў на самым буйным відэахостынгу.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Амерыканскі IT-гігант Google заблакаваў каналы беларускіх прадпрыемстваў і дзяржаўных устаноў, якія патрапілі пад дзеянне абмежавальных мер з боку Злучаных Штатаў.
Раней стала вядома, што Google заблакіраваў афіцыйны акаўнт і звязаны з ім YouTube-канал Следчага камітэта Беларусі.
Пазней у аўторак аказаліся заблакіраванымі і каналы "Беларуськалія", лідскай "Лакафарбы", "Брэміна груп", тытунёвай фабрыкі "Нёман", і наваполацкага "Нафтана".
Таксама перасталі адкрывацца каналы такіх дзяржаўных устаноў, як ГУУС Мінгарвыканкама, УУС Брэсцкага аблвыканкама, УУС Гомельскага аблвыканкама. Пры пераходзе на каналы гэтых прадпрыемстваў і ўстаноў з'яўляецца застаўка з надпісам аб тым, што старонка зараз недаступная.
Раней пры спробе пераходу на канал Следчага камітэта з'яўлялася паведамленне з такім зместам: "Гэты рахунак заблакаваны за парушэнне правілаў YouTube".
Санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Санкцыі па Беларусі ўвялі ЗША, ЕС, а таксама Вялікабрытанія і Канада. Пад іх патрапіў экспарт калійных удабрэнняў і нафтапрадуктаў, а таксама вытворцы тытунёвых вырабаў. У "чорным спісе" Еўрасаюза ад 21 чэрвеня апынуліся 8 прадпрыемстваў і 78 грамадзян рэспублікі, ЗША - 16 фізічных і 5 юрыдычных асоб, Вялікабрытаніі - 11 чалавек і 2 арганізацыі, Канады - 17 фізічных асоб і 5 арганізацый.
25 чэрвеня ўступілі ў сілу сектаральныя санкцыі супраць Беларусі, якія датычацца гандлю нафтапрадуктамі і калійнымі ўдабрэннямі.