https://bel.sputnik.by/20211103/mnsterstvu-akhovy-zdaroya-vydzelyats-572-mln-z-rezervovaga-fondu-prezdenta-1057648657.html
Міністэрству аховы здароўя выдзеляць $57,2 млн з рэзервовага фонду прэзідэнта
Міністэрству аховы здароўя выдзеляць $57,2 млн з рэзервовага фонду прэзідэнта
Sputnik Беларусь
Раней Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Уладзіміру Макею ўвайсці ў кантакт з уладамі Індыі, каб дасягнуць пагаднення аб набыцці дадатковай колькасці... 03.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-03T15:53+0300
2021-11-03T15:53+0300
2021-11-03T15:53+0300
міністэрства аховы здароўя
каронавірус covid-19
прэзідэнт
фонд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0d/1046139807_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_058a9ed2ce849708e2b707221f014405.jpg
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся выдзеліць міністэрству аховы здароўя 140 млн беларускіх рублёў (каля 57,2 млн долараў), паведамляе Telegram-канал Пул першага, блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.Сродкі выдзеляць з рэзервовага фонду прэзідэнта. У далейшым Міністэрства аховы здароўя накіруе гэтыя грошы на закупку вакцын ад каронавіруса, а таксама супрацьпухлінных, супрацьтуберкулёзных, сардэчных і іншых лекавых прэпаратаў.Закупка ШВЛ і супрацьвірусных прэпаратаўУ канцы кастрычніка ў час нарады, прысвечанай сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруса ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне задзейнічана каля 50 працэнтаў апаратаў ШВЛ, таму дадаткова закупляць абсталяванне немэтазгодна.Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы паведаміў аб сваім даручэнні міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею ўвайсці ў кантакт з уладамі Індыі, каб дасягнуць пагаднення аб набыцці дадатковай колькасці супрацьвірусных прэпаратаў."Я папрашу прэм'ер-міністра, каб ён жорстка ўзяў на кантроль гэта пытанне. Калі трэба, падключыце мяне. Я перагавару з прэм'ер-міністрам (Індыі Нарэндрай Модзі - Sputnik)", - запэўніў тады кіраўнік дзяржавы.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0b/0d/1046139807_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_03c60876796f813c84d3a15fb8bcbe2a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, каронавірус covid-19, прэзідэнт, фонд
міністэрства аховы здароўя, каронавірус covid-19, прэзідэнт, фонд
Міністэрству аховы здароўя выдзеляць $57,2 млн з рэзервовага фонду прэзідэнта
Раней Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Уладзіміру Макею ўвайсці ў кантакт з уладамі Індыі, каб дасягнуць пагаднення аб набыцці дадатковай колькасці супрацьвірусных прэпаратаў.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся выдзеліць міністэрству аховы здароўя 140 млн беларускіх рублёў (каля 57,2 млн долараў), паведамляе Telegram-канал Пул першага, блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Сродкі выдзеляць з рэзервовага фонду прэзідэнта. У далейшым Міністэрства аховы здароўя накіруе гэтыя грошы на закупку вакцын ад каронавіруса, а таксама супрацьпухлінных, супрацьтуберкулёзных, сардэчных і іншых лекавых прэпаратаў.
"Гэта дасць магчымасць забяспечыць якаснае аказанне медыцынскай дапамогі, у тым ліку планавай, бесперабойную пастаўку ў арганізацыі аховы здароўя лекавых сродкаў, у тым ліку вакцыны", - гаворыцца ў паведамленні.
Закупка ШВЛ і супрацьвірусных прэпаратаў
У канцы кастрычніка ў час нарады, прысвечанай сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруса ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне задзейнічана каля 50 працэнтаў апаратаў ШВЛ, таму дадаткова закупляць абсталяванне немэтазгодна.
“Я хачу, каб людзі разумелі: мы не можам у кожны раённы шпіталь паставіць 10-12 апаратаў ШВЛ. Таму што яны не патрэбныя будуць там, калі сыдзе гэты COVID. Я казаў пра тое, што гэта нятанна. Па-другое, іх вельмі складана зараз набыць: там усё ўжо распісана. Дзесьці штук 15 мы яшчэ атрымаем да канца года", - паабяцаў беларускі лідэр.
Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы паведаміў аб сваім даручэнні міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею ўвайсці ў кантакт з уладамі Індыі, каб дасягнуць пагаднення аб набыцці дадатковай колькасці супрацьвірусных прэпаратаў.
"Я папрашу прэм'ер-міністра, каб ён жорстка ўзяў на кантроль гэта пытанне. Калі трэба, падключыце мяне. Я перагавару з прэм'ер-міністрам (Індыі Нарэндрай Модзі - Sputnik)", - запэўніў тады кіраўнік дзяржавы.
"Я не ведаў, што гэта так цяжка": маналогі пацыентаў і ўрачоў
з чырвонай зоныЯк каронавірус уплывае на знешнасць людзей, распавялі лекары