https://bel.sputnik.by/20211103/nternet-resursy-belsat-pryznany-ekstremstskm-farmravannem--mus-1057636460.html
Інтэрнет-рэсурсы "Белсат" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем – МУС
Інтэрнет-рэсурсы "Белсат" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем – МУС
Sputnik Беларусь
Падпісчыкам забароненых Telegram-каналаў у Беларусі будзе пагражаць крымінальная адказнасць у тым выпадку, калі канал будзе прызнаны экстрэмісцкім... 03.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-03T11:17+0300
2021-11-03T11:17+0300
2021-11-03T11:17+0300
мус рб
адказнасць
telegram-канал
экстрэмізм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104377/88/1043778821_0:4:1920:1084_1920x0_80_0_0_9afda2d054b7d8bd6c6ef047bed4291a.jpg
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Інтэрнет-рэсурсы польскага тэлеканала "Белсат" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.Пералік"экстрэмістаў" МУС абнаўляе рэгулярна, зараз у ім 11 каналаў. Раней інфармацыйныя рэсурсы польскага тэлеканала прызналі ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі, за рэпосты падпісчыкам "паабяцалі" адміністрацыйную адказнасць. Таксама раней беларускі СК завёў крымінальную справу на службовых асоб "Белсата" за ўхіленне ад выплаты падаткаў."Белсат" - гэта спадарожнікавы польскі тэлеканал, які вяшчае пераважна на беларускай мове. У Беларусі ён не мае акрэдытацыі. Дадзенае медыя таксама мае інтэрнэт-сайт і сацыяльныя сеткі.Чым пагражае падпіска на экстрэмістаў?Пра тое, што падпіска на экстрэмісцкія Telegram-каналы з'яўляецца крымінальна каральнай у Беларусі, раней заяўляла Sputnik кіраўнік рэспубліканскай камісіі па барацьбе з экстрэмізмам і рэабілітацыяй нацызму, экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч.Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, "падпіска на названыя рэсурсы з'яўляецца падставай для правядзення следчых дзеянняў, у тым ліку ператрусу, і дачы прававой ацэнкі кожнаму падпісчыку". У прыватнасці, паведамлялася, што падпісчыкі гэтых каналаў будуць прыцягвацца да адказнасці па артыкуле 361-1 КК, як удзельнікі экстрэмісцкага фарміравання. Санкцыі яе прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўлення волі.Паводле звестак МУС, за апошнія пару тыдняў больш за 200 тысяч падпісчыкаў інтэрнет-рэсурсаў, прадукцыя якіх прызнана судамі ў Беларусі экстрэмісцкай, пакінулі гэтыя супольнасці."Найбольш буйныя дэструктыўныя рэсурсы страцілі каля 200 тысяч падпісчыкаў", - адзначылі ў МУС.Таксама ў бліжэйшы час на сайце міліцэйскага ведамства з'явіцца асобны спіс па фізічных асобах, прызнаных судом экстрэмістамі.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104377/88/1043778821_117:0:1824:1280_1920x0_80_0_0_0a2497dbd4263de3585f7d11b276c9b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мус рб, адказнасць, telegram-канал, экстрэмізм
мус рб, адказнасць, telegram-канал, экстрэмізм
Інтэрнет-рэсурсы "Белсат" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем – МУС
Падпісчыкам забароненых Telegram-каналаў у Беларусі будзе пагражаць крымінальная адказнасць у тым выпадку, калі канал будзе прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.
МІНСК, 3 ліс – Sputnik. Інтэрнет-рэсурсы польскага тэлеканала "Белсат" прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, паведамілі ў прэс-службе МУС Беларусі.
"Рашэннем міністэрства ўнутраных спраў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем і забаронена дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь групы грамадзян, аб'яднаных з дапамогай інтэрнет-рэсурсаў "Белсат", - растлумачылі ў ведамстве.
Пералік"экстрэмістаў" МУС абнаўляе рэгулярна, зараз у ім 11 каналаў. Раней інфармацыйныя рэсурсы польскага тэлеканала прызналі ў Беларусі экстрэмісцкімі матэрыяламі, за рэпосты падпісчыкам "паабяцалі" адміністрацыйную адказнасць. Таксама раней беларускі СК завёў крымінальную справу на службовых асоб "Белсата" за ўхіленне ад выплаты падаткаў.
"Белсат" - гэта спадарожнікавы польскі тэлеканал, які вяшчае пераважна на беларускай мове. У Беларусі ён не мае акрэдытацыі. Дадзенае медыя таксама мае інтэрнэт-сайт і сацыяльныя сеткі.
Чым пагражае падпіска на экстрэмістаў?
Пра тое, што падпіска на экстрэмісцкія Telegram-каналы з'яўляецца крымінальна каральнай у Беларусі, раней заяўляла Sputnik кіраўнік рэспубліканскай камісіі па барацьбе з экстрэмізмам і рэабілітацыяй нацызму, экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, "падпіска на названыя рэсурсы з'яўляецца падставай для правядзення следчых дзеянняў, у тым ліку ператрусу, і дачы прававой ацэнкі кожнаму падпісчыку". У прыватнасці, паведамлялася, што падпісчыкі гэтых каналаў будуць прыцягвацца да адказнасці па артыкуле 361-1 КК, як удзельнікі экстрэмісцкага фарміравання. Санкцыі яе прадугледжваюць да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле звестак МУС, за апошнія пару тыдняў больш за 200 тысяч падпісчыкаў інтэрнет-рэсурсаў, прадукцыя якіх прызнана судамі ў Беларусі экстрэмісцкай, пакінулі гэтыя супольнасці.
"Найбольш буйныя дэструктыўныя рэсурсы страцілі каля 200 тысяч падпісчыкаў", - адзначылі ў МУС.
Таксама ў бліжэйшы час на сайце міліцэйскага ведамства з'явіцца асобны спіс па фізічных асобах, прызнаных судом экстрэмістамі.
МУС: "NEXTA, "NEXTA-Live" і "LUXTA"
прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннемРэсурсы "Белсата" прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі