https://bel.sputnik.by/20211104/lukashenka-pra-novuyu-kanstytutsyyu-atryma-varyyant-aznamsya-sts-shto-abmyarkovats-1057665460.html
Лукашэнка пра новую Канстытуцыю: атрымаў варыянт, азнаёміўся, ёсць што абмяркоўваць
Лукашэнка пра новую Канстытуцыю: атрымаў варыянт, азнаёміўся, ёсць што абмяркоўваць
Sputnik Беларусь
Першую нараду з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы правёў 21 кастрычніка. 04.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-04T11:45+0300
2021-11-04T11:45+0300
2022-01-19T18:49+0300
аляксандр лукашэнка
канстытуцыя
нарада
беларусь
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005589_0:312:3000:2000_1920x0_80_0_0_3fe3d474ac580f4830a412f516b46c16.jpg
МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадставілі новы праект Канстытуцыі Беларусі. Сёння ў Палацы Незалежнасці кіраўнік дзяржавы сустракаецца з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Асноўнага закону краіны.Паводле слоў Лукашэнкі, рабочай групе яшчэ трэба будзе адпрацаваць прынцыповыя пытанні, якія датычацца падрыхтоўкі змяненняў у Асноўны закон. Ён нагадаў, што галоўныя з іх - замацаванне ролі Усебеларускага народнага сходу, пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады, захаванне збалансаванасці дзяржапарату і іншыя."Канстытуцыйная камісія правяла пэўную працу, прапанавала свае варыянты, а цяпер група спецыялістаў працуе над шліфоўкай гэтай Канстытуцыі. І, калі ўжо па-народнаму казаць, прапісвае гэтую Канстытуцыю юрыдычнай мовай", - цытуе Лукашэнку дзяржагенцтва БелТА.Людзі зачакалісяЗвяртаючыся да прадстаўнікоў рабочай групы, кіраўнік дзяржавы не выключыў, што спатрэбіцца яшчэ адно пасяджэнне."Падышлі да гэтага пытання сур'ёзна і выпрацавалі праект Канстытуцыі, які мы будзем зараз абмяркоўваць і над якім будзем працаваць. Думаю, што нам спатрэбіцца яшчэ адно пасяджэнне рабочай групы, а потым, як і было абяцана, мы вынесем варыянт на Канстытуцыйную камісію", - сказаў прэзідэнт.Пры гэтым ён заўважыў, што эксперты працоўнай групы падтрымалі не ўсе прапановы Канстытуцыйнай камісіі.Як раней паведамлялася, першую нараду з рабочай групай па дапрацоўцы праекту Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы правёў 21 кастрычніка.Хутка будзе год, як у Беларусі падрыхтоўка абноўленай Канстытуцыі ўвайшла ў так званую актыўную фазу. Ужо вызначана на самым высокім узроўні, што канстытуцыйны рэферэндум адбудзецца не пазней за люты 2022 года. Цяпер ідзе шліфоўка праекту паправак у канстытуцыю Беларусі, яго яшчэ вынясуць на публічнае абмеркаванне. Плануецца, што дакумент можа быць гатовы для грамадскага абмеркавання да канца лістапада - снежня.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005589_211:0:2878:2000_1920x0_80_0_0_d6c0b5f4d9bf6b8ede52aeff89f402ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, канстытуцыя, нарада, беларусь, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
аляксандр лукашэнка, канстытуцыя, нарада, беларусь, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
Лукашэнка пра новую Канстытуцыю: атрымаў варыянт, азнаёміўся, ёсць што абмяркоўваць
11:45 04.11.2021 (абноўлена: 18:49 19.01.2022) Першую нараду з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы правёў 21 кастрычніка.
МІНСК, 4 ліс — Sputnik. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадставілі новы праект Канстытуцыі Беларусі. Сёння ў Палацы Незалежнасці кіраўнік дзяржавы сустракаецца з рабочай групай па дапрацоўцы праекта Асноўнага закону краіны.
"Я атрымаў варыянт, азнаёміўся. Сёння паспрабуем пагаварыць на тэмы, якія з'яўляюцца вострымі і важнымі для краіны. Паслухаем матывацыю тых артыкулаў, якія выключаем, і асабліва тых, што ўводзім. Ужо ёсць, што абмяркоўваць", - цытуе кіраўніка дзяржавы блізкі да прэзідэнцкай. прэс-службе Telegram-канал "Пул Першага".
Паводле слоў Лукашэнкі, рабочай групе яшчэ трэба будзе адпрацаваць прынцыповыя пытанні, якія датычацца падрыхтоўкі змяненняў у Асноўны закон. Ён нагадаў, што галоўныя з іх - замацаванне ролі Усебеларускага народнага сходу, пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі дзяржаўнай улады, захаванне збалансаванасці дзяржапарату і іншыя.
"Канстытуцыйная камісія правяла пэўную працу, прапанавала свае варыянты, а цяпер група спецыялістаў працуе над шліфоўкай гэтай Канстытуцыі. І, калі ўжо па-народнаму казаць, прапісвае гэтую Канстытуцыю юрыдычнай мовай", - цытуе Лукашэнку дзяржагенцтва БелТА.
Звяртаючыся да прадстаўнікоў рабочай групы, кіраўнік дзяржавы не выключыў, што спатрэбіцца яшчэ адно пасяджэнне.
"Падышлі да гэтага пытання сур'ёзна і выпрацавалі праект Канстытуцыі, які мы будзем зараз абмяркоўваць і над якім будзем працаваць. Думаю, што нам спатрэбіцца яшчэ адно пасяджэнне рабочай групы, а потым, як і было абяцана, мы вынесем варыянт на Канстытуцыйную камісію", - сказаў прэзідэнт.
Пры гэтым ён заўважыў, што эксперты працоўнай групы падтрымалі не ўсе прапановы Канстытуцыйнай камісіі.
"Гэта добра, што ёсць розныя пункты гледжання. Мусіць, любая канкурэнцыя, любыя пункты гледжання, якія маюць права быць, пры сутыкненні спрыяюць выпрацоўцы нармальных палажэнняў будучай Канстытуцыі. Толькі так, я лічу, мы выйдзем на годны праект Асноўнага закона, які, вядома жа, людзі ўжо чакаюць", - заявіў Лукашэнка.
Як раней паведамлялася, першую нараду з рабочай групай па дапрацоўцы праекту Канстытуцыі кіраўнік дзяржавы правёў 21 кастрычніка.
Хутка будзе год, як у Беларусі падрыхтоўка абноўленай Канстытуцыі ўвайшла ў так званую актыўную фазу. Ужо вызначана на самым высокім узроўні, што канстытуцыйны рэферэндум адбудзецца не пазней за люты 2022 года. Цяпер ідзе шліфоўка праекту паправак у канстытуцыю Беларусі, яго яшчэ вынясуць на публічнае абмеркаванне. Плануецца, што дакумент можа быць гатовы для грамадскага абмеркавання да канца лістапада - снежня.