Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка прапанаваў правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні ў Крыме

© Sputnik / Сергей Ильин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ У. Пуцін і прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка здзейснілі марскую прагулку
Прэзідэнт РФ У. Пуцін і прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка здзейснілі марскую прагулку
 - Sputnik Беларусь, 1920, 04.11.2021
Падпісацца
Беларускі лідар таксама запрасіў расійскага прэзідэнта прыехаць да яго ў госці на малую радзіму, падкрэсліўшы, што ляцець да яе нядоўга.
МІНСК, 4 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнага паскардзіўся на тое, што яго расійскі калега Уладзімір Пуцін не запрасіў яго сёння на святкаванне Дня народнага адзінства ў Севастопалі.
"Я хацеў бы членам Вышэйшага дзяржсавета паскардзіцца: Украіна закрыла для Беларусі неба. І мы ніяк не можам трапіць праз Украіну ў Крым, а там у нас і ўласнасць і іншыя ёсць праблемы", - канстатаваў ён.
Пасля чаго Лукашэнка нагадаў, што "Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін - Sputnik) абяцаў, што возьме з сабой у Крым і пакажа навінкі, што там новага зроблена (а зроблена нямала), і па дарозе правязе ў Крым".
"Але вось сёння адзін з'ехаў і мяне з сабой не запрасіў. Таму я вось з такой скаргай перад членамі Вышэйшага дзяржсавета выступаю. Думаю, што Уладзімір Уладзіміравіч, ну, калі не ў Крым ужо, можа ў Піцер з'ездзім на радзіму паглядзім, што там робіцца", - прапанаваў беларускі лідэр.
У сваю чаргу ён запрасіў прэзідэнта Расіі да сябе на радзіму - "гэта 20 хвілін ад Масквы (ляцець самалётам - Sputnik). Вы ведаеце гэтае месца. І ў Мінск пры любым зручным выпадку. Але гэта так, для разрадкі напружанасці. Але ў гэтым жарце ёсць толькі доля жарту", - падкрэсліў Лукашэнка.

Пуцін у Севастопалі

Сёння Пуцін у Севастопалі ўсклаў кветкі да мемарыяльнага комплексу, прысвечанага заканчэнню Грамадзянскай вайны ў Расіі. Ён быў адкрыты ў красавіку. Лукашэнка выказаў жаданне паглядзець помнік.
"Таму гэта ўсё праўда і мне хацелася б помнік паглядзець. Дзіўны цуд, я, гісторык, гэтага не ведаў. Уладзімір Уладзіміравіч мне расказаў, што два браты-блізняты: адзін за белую гвардыю, другі за чырвоных ваявалі. У дзень прымірэння - гэта важны помнік, які адкрыты ў Севастопалі, я так зразумеў, хацелася б паглядзець на гэты помнік і ведаць гэтую гісторыю. Думаю, што расіяне пра гэта ведаюць, мы, на жаль, не. А зараз будзем ведаць", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін нагадаў, што знаходзіцца сёння ў Севастопалі з нагоды Дня народнага адзінства і расказаў аб мануменце, які адкрыў ва ўрачыстай абстаноўцы.
"Помнік вельмі добры, рэкамендую паглядзець. Мы, зразумела, заўсёды будзем вас рады бачыць, каб вы маглі паглядзець гэта", - адзначыў расійскі лідэр.
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Беларусі і Расіі - прамая трансляцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 04.11.2021
Відэа
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Беларусі і Расіі - трансляцыя
Стужка навiн
0