https://bel.sputnik.by/20211105/lukashenka-ne-spynyats-nas-n-sanktsy-n-pandemya-1057693240.html
Лукашэнка: не спыняць нас ні санкцыі, ні пандэмія
Лукашэнка: не спыняць нас ні санкцыі, ні пандэмія
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады вырашылі захаваць Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі ў якасці дзяржаўнага свята, больш нідзе на постсавецкай прасторы яно не мае такога статусу. 05.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-05T11:25+0300
2021-11-05T11:25+0300
2021-11-05T11:25+0300
аляксандр лукашэнка
санкцыі
пандэмія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/14/1057319866_0:16:1200:691_1920x0_80_0_0_6c76649e747c6315d23feab483cc8553.jpg
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі быў самым важным святам за савецкім часам у краіне на роўных з Днём Перамогі, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёў.У наступны час да яго стаўленне стала прасцей. Тым не менш, у рэспубліцы было вырашана пакінуць яго ў якасці дзяржаўнага свята, але закласці новую традыцыю: адчыняць важныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры."Сёння бачым, што зрабілі правільна, напоўніўшы новым сэнсам традыцыю святкавання Вялікага Кастрычніка", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.Мінулае ўжо не зменіш"Разумныя" людзі ў многіх краінах вырашылі, што гэта дрэнны дзень, дрэннае свята. Я так не лічу. Прынамсі, гэта нашая гісторыя. І ўсё, чым мы сёння багатыя, ідзе каранямі ў савецкую эпоху", - лічыць кіраўнік дзяржавы.На яго думку, рэспубліка была раздушана ў час вайны і нічога не засталося, але яе адрадзілі. Многае было створана ў савецкія часы і калі б не той перыяд, шмат што было б страчана.Лукашэнка мяркуе, што беларускія ўлады ніколі не адмаўляліся ад савецкай спадчыны, але самае галоўнае ў гэтым выпадку - гісторыя.І выказаў меркаванне, што менавіта з Кастрычніцкай рэвалюцыі пачалося стварэнне Беларусі як краіны."І мы працягваем шлях тых, хто закладваў першую цэглу ў будаўніцтва гэтай дзяржавы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.Беларусь не спыніцьБеларускі лідэр запэўніў, што, як бы таго не хацелася каму б там ні было, але ў рэспубліцы не стануць перарываць гісторыю працоўных подзвігаў папярэдніх пакаленняў.Пасля чаго дадаў, што ўлады краіны будуць у сілу сваіх магчымасцей развіваць і ствараць лепшыя ўмовы для жыцця беларусаў.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/14/1057319866_46:0:1167:841_1920x0_80_0_0_e0a50713da3694a73587f208c3ca6986.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, санкцыі, пандэмія
аляксандр лукашэнка, санкцыі, пандэмія
Лукашэнка: не спыняць нас ні санкцыі, ні пандэмія
Беларускія ўлады вырашылі захаваць Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі ў якасці дзяржаўнага свята, больш нідзе на постсавецкай прасторы яно не мае такога статусу.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі быў самым важным святам за савецкім часам у краіне на роўных з Днём Перамогі, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёў.
У наступны час да яго стаўленне стала прасцей. Тым не менш, у рэспубліцы было вырашана пакінуць яго ў якасці дзяржаўнага свята, але закласці новую традыцыю: адчыняць важныя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.
"Сёння бачым, што зрабілі правільна, напоўніўшы новым сэнсам традыцыю святкавання Вялікага Кастрычніка", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.
"Разумныя" людзі ў многіх краінах вырашылі, што гэта дрэнны дзень, дрэннае свята. Я так не лічу. Прынамсі, гэта нашая гісторыя. І ўсё, чым мы сёння багатыя, ідзе каранямі ў савецкую эпоху", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
На яго думку, рэспубліка была раздушана ў час вайны і нічога не засталося, але яе адрадзілі. Многае было створана ў савецкія часы і калі б не той перыяд, шмат што было б страчана.
Лукашэнка мяркуе, што беларускія ўлады ніколі не адмаўляліся ад савецкай спадчыны, але самае галоўнае ў гэтым выпадку - гісторыя.
"Будучыню яшчэ можна неяк змяніць, адкарэкціраваць, а вось мінулае ўжо не зменіш", - канстатаваў беларускі лідэр.
І выказаў меркаванне, што менавіта з Кастрычніцкай рэвалюцыі пачалося стварэнне Беларусі як краіны.
"І мы працягваем шлях тых, хто закладваў першую цэглу ў будаўніцтва гэтай дзяржавы", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідэр запэўніў, што, як бы таго не хацелася каму б там ні было, але ў рэспубліцы не стануць перарываць гісторыю працоўных подзвігаў папярэдніх пакаленняў.
"Не спыняць нас ні санкцыі, ні пандэмія, як не спынілі ў свой час беларусаў ні грамадзянская, ні Вялікая Айчынная вайна", - лічыць ён.
Пасля чаго дадаў, што ўлады краіны будуць у сілу сваіх магчымасцей развіваць і ствараць лепшыя ўмовы для жыцця беларусаў.