https://bel.sputnik.by/20211105/tabletk-dlya-lyachennya-covid-19-na-damu-adobryl--vyalkabrytan-1057691462.html
Таблеткі для лячэння COVID-19 на даму адобрылі ў Вялікабрытаніі
Таблеткі для лячэння COVID-19 на даму адобрылі ў Вялікабрытаніі
Sputnik Беларусь
Мяркуецца, што нараўне з вакцынамі прэпарат дапаможа абараніць ад цяжкай плыні хваробы тых людзей, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, таблеткі можна будзе купіць... 05.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-05T11:52+0300
2021-11-05T11:52+0300
2021-11-05T11:52+0300
вялікабрытанія
каронавірус covid-19
таблетка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103294/81/1032948142_0:103:1921:1183_1920x0_80_0_0_e44f0dd381a51059ddb0eff8e72c2d1f.jpg
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Вялікабрытанія першай у свеце адобрыла прымяненне прэпарата малнупіравір для лячэння каронавіруса, паведаміў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Злучанага Каралеўства Саджыд Джавід.У сваім відэазвароце ў Twitter ён удакладніў, што таблеткі брытанцы змогуць прымаць у камфортных умовах, знаходзячыся дома. Лекі ўжо атрымалі адабрэнне незалежнага рэгулятара - упраўлення па кантролі лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння Вялікабрытаніі.Па словах кіраўніка міністэрства аховы здароўя, рэгулятар палічыў прэпарат "бяспечным і эфектыўным". Ён таксама адзначыў, што хутка лекі будуць прадастаўлены найбольш уразлівым пацыентам, а ўсе ахвочыя змогуць купіць іх у аптэках.Кампанія, якая вырабляла таблеткі, раней адзначала, што яны здольныя зніжаць на 50% рызыку шпіталізацыі і смерці ад каронавіруса.У Брытаніі новы штамУ кастрычніку ў Вялікабрытаніі з'явіўся яшчэ больш заразны штам каронавіруса, чым індыйскі "дэльта". Навукоўцы інстытута Сенгера ў Кембрыджы і інстытута генетыкі ваўніверсітэцкім каледжы Лондана прыйшлі да высновы, што новы варыянт віруса, які мае абазначэнне AY.4.2, можа быць на 10-15% больш заразным.Акрамя Брытаніі, ён таксама знойдзены ў Расіі. Новы штам ужо фіксуецца ў 10% выпадкаў, і яго доля ў колькасці заражэнняў хутка расце.
https://bel.sputnik.by/20211104/u-belarus-damnue-delta-shtam-patsyenty-maladzeyshyya--tsyazheyshyya-1057670218.html
вялікабрытанія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103294/81/1032948142_112:0:1807:1271_1920x0_80_0_0_d3447a64367314ee24cceb6919583b10.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вялікабрытанія, каронавірус covid-19, таблетка
вялікабрытанія, каронавірус covid-19, таблетка
Таблеткі для лячэння COVID-19 на даму адобрылі ў Вялікабрытаніі
Мяркуецца, што нараўне з вакцынамі прэпарат дапаможа абараніць ад цяжкай плыні хваробы тых людзей, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, таблеткі можна будзе купіць у аптэках.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Вялікабрытанія першай у свеце адобрыла прымяненне прэпарата малнупіравір для лячэння каронавіруса, паведаміў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Злучанага Каралеўства Саджыд Джавід.
У сваім відэазвароце ў Twitter ён удакладніў, што таблеткі брытанцы змогуць прымаць у камфортных умовах, знаходзячыся дома. Лекі ўжо атрымалі адабрэнне незалежнага рэгулятара - упраўлення па кантролі лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння Вялікабрытаніі.
Па словах кіраўніка міністэрства аховы здароўя, рэгулятар палічыў прэпарат "бяспечным і эфектыўным". Ён таксама адзначыў, што хутка лекі будуць прадастаўлены найбольш уразлівым пацыентам, а ўсе ахвочыя змогуць купіць іх у аптэках.
Кампанія, якая вырабляла таблеткі, раней адзначала, што яны здольныя зніжаць на 50% рызыку шпіталізацыі і смерці ад каронавіруса.
У кастрычніку ў Вялікабрытаніі з'явіўся яшчэ больш заразны штам каронавіруса, чым індыйскі "дэльта". Навукоўцы інстытута Сенгера ў Кембрыджы і інстытута генетыкі ваўніверсітэцкім каледжы Лондана прыйшлі да высновы, што новы варыянт віруса, які мае абазначэнне AY.4.2, можа быць на 10-15% больш заразным.
Акрамя Брытаніі, ён таксама знойдзены ў Расіі. Новы штам ужо фіксуецца ў 10% выпадкаў, і яго доля ў колькасці заражэнняў хутка расце.