https://bel.sputnik.by/20211107/nyakhay-zhyve-kamuna-vtsebskya-kamunsty-adznachyl-7-lstapada--vdea-1057733184.html
"Няхай жыве камуна!": віцебскія камуністы адзначылі 7 лістапада – відэа
"Няхай жыве камуна!": віцебскія камуністы адзначылі 7 лістапада – відэа
Sputnik Беларусь
Нягледзячы на тое, што з самай раніцы ў горадзе на Дзвіне не перастаючы ідзе дождж, каля помніка "правадыру сусветнай рэвалюцыі" двойчы збіраліся людзі, якія... 07.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-07T15:25+0300
2021-11-07T15:25+0300
2021-11-07T15:27+0300
відэа
віцебск
кастрычніцкая рэвалюцыя
уладзімір ленін
відэа
дзвіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/07/1057732506_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_d961360048cd19dcbd50e5efdd92d9ed.jpg
Помнік Уладзіміру Леніну знаходзіцца каля Віцебскай абласной філармоніі, каля ўвахода якой у раёне 10 раніцы схаваліся ад дажджу людзі. Пад савецкую музыку, якая грае з дынамікаў, прысутныя чакалі пачатку мерапрыемства.Па словах жанчыны, яна штогод імкнецца прыходзіць і ўскладаць кветкі да помніка Леніну.Першымі, у 10 раніцы, каля помніка Уладзіміру Ільічу сабраліся прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі КПБ. Пасля непрацяглых прамоў і ўскладання кветак, прысутныя крыху пастаялі пад дажджом і разышліся.У 11 раніцы да помніка Леніну падышлі маладыя людзі з рэвалюцыйнымі транспарантамі, якія паведамілі, што яны з "ВКПБ" і арганізавалі каля манумента невялікі мітынг.Мерапрыемства завяршыў адзін з выступоўцаў, які ўсклікнуў: "Няхай жыве Камуна! Няхай жыве Сацыялістычная рэвалюцыя ва ўсім свеце!".Потым прадстаўнікі ВКПБ таксама ўсклалі кветкі да помніка Леніну.Таксама на Sputnik:
віцебск
дзвіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/07/1057732506_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_1311327ca5290ba7c3ca254a9c1f1ddf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віцебск, кастрычніцкая рэвалюцыя, уладзімір ленін, відэа, дзвіна, видео
віцебск, кастрычніцкая рэвалюцыя, уладзімір ленін, відэа, дзвіна, видео
"Няхай жыве камуна!": віцебскія камуністы адзначылі 7 лістапада – відэа
15:25 07.11.2021 (абноўлена: 15:27 07.11.2021) Нягледзячы на тое, што з самай раніцы ў горадзе на Дзвіне не перастаючы ідзе дождж, каля помніка "правадыру сусветнай рэвалюцыі" двойчы збіраліся людзі, якія захацелі аддаць даніну павагі Леніну. Наколькі святочнымі атрымаліся мерапрыемствы, гледзіце на відэа.
Помнік Уладзіміру Леніну знаходзіцца каля Віцебскай абласной філармоніі, каля ўвахода якой у раёне 10 раніцы схаваліся ад дажджу людзі. Пад савецкую музыку, якая грае з дынамікаў, прысутныя чакалі пачатку мерапрыемства.
"Я 40 гадоў прапрацавала ў гімназіі, і да гэтага помніка мы прыводзілі вучняў, якіх прымалі ў піянеры і Камсамол. Для мяне, як і для многіх людзей майго ўзросту, 7 лістапада адно з любімых свят", - паведаміла карэспандэнту віцябчанка Таццяна Васільеўна.
Па словах жанчыны, яна штогод імкнецца прыходзіць і ўскладаць кветкі да помніка Леніну.
Першымі, у 10 раніцы, каля помніка Уладзіміру Ільічу сабраліся прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі КПБ. Пасля непрацяглых прамоў і ўскладання кветак, прысутныя крыху пастаялі пад дажджом і разышліся.
У 11 раніцы да помніка Леніну падышлі маладыя людзі з рэвалюцыйнымі транспарантамі, якія паведамілі, што яны з "ВКПБ" і арганізавалі каля манумента невялікі мітынг.
Мерапрыемства завяршыў адзін з выступоўцаў, які ўсклікнуў: "Няхай жыве Камуна! Няхай жыве Сацыялістычная рэвалюцыя ва ўсім свеце!".
Потым прадстаўнікі ВКПБ таксама ўсклалі кветкі да помніка Леніну.
Падзеі, якія змянілі лёс: Лукашэнка
павіншаваў беларусаў з 7 лістапада
Што
адкрывалі ў Мінску да 7 лістапада: ад завода на Кастрычніцкай да паркаў