Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Літва накіруе войскі да мяжы з-за сітуацыі з мігрантамі

© Сейм ЛитвыСупрацоўнік пагранслужбы Літвы
Супрацоўнік пагранслужбы Літвы - Sputnik Беларусь, 1920, 08.11.2021
Падпісацца
З-за шматлікай групы бежанцаў, якія ў панядзелак рушылі з Беларусі да польскай мяжы, Вільнюс можа аб'явіць рэжым НС.
МІНСК, 8 ліс – Sutnik. Літва перадыслакуе ўзброеныя сілы з-за сітуацыі, якая склалася з мігрантамі на мяжы Беларусі і Польшчы, аб гэтым заявіла кіраўнік МУС Агне Білатайтэ.
У панядзелак стала вядома, што шматлікая група бежанцаў рухаецца да мяжы Беларусі з Польшчай. Паводле слоў Білатайтэ, сітуацыя на літоўска-беларускай мяжы зараз стабільная і кантралюемая, але Вільнюс сочыць за тым, што адбываецца на мяжы Польшчы і Беларусі.
"Вядома, гэта азначае, што мы можам чакаць падобных уварванняў і нападаў. Таму ўсе нашы ведамствы максімальна падрыхтаваны, там максімальныя сілы нашых афіцэраў і арміі", – цытуе LRT міністра.
Паводле яе слоў, цяпер у сувязі з пэўнай спецыфікай адбываецца перадыслакацыя сіл. Кіраўнік ведамства паведаміла, што Вільнюс склаў магчымыя сцэнары развіцця падзей і падрыхтаваў магчымую тактыку.
"Улічваючы гэтую сапраўды сур'ёзную сітуацыю, МУС прапануе ўвесці надзвычайнае становішча. Гэтая прапанова павінна быць разгледжана ўрадам і прыняты адпаведныя рашэнні", - сказала Білатайтэ.
Калі ўрад прыме такое рашэнне, то яго павінен будзе затым зацвердзіць літоўскі Сейм.

Мігранты ля мяжы

У панядзелак стала вядома, што сотні чалавек рухаюцца па трасе ў Гродзенскай вобласці - бежанцы ішлі да пункту пропуску на беларуска-польскай мяжы "Брузгі".
У беларускім пагранкамітэце пацвердзілі факт таго, што шматлікая група бежанцаў з рэчамі рухаецца ўздоўж трасы да польскай мяжы.
"Памежнікі нясуць службу ва ўзмоцненым варыянце на пунктах пропуску ў сувязі са шматлікай групай бежанцаў, якія рушылі да мяжы Польшчы", - паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік ДПК рэспублікі Антон Бычкоўскі.
Лагер бежанцаў на беларуска-польскай мяжы - Sputnik Беларусь, 1920, 08.11.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Што адбывалася на беларуска-польскай мяжы ў панядзелак
Стужка навiн
0