https://bel.sputnik.by/20211108/vuchenne-adkb-neparushnae-bratstva-2021-startue--tatarstane-1057742860.html
Вучэнне АДКБ "Непарушнае брацтва-2021" стартуе ў Татарстане
Вучэнне АДКБ "Непарушнае брацтва-2021" стартуе ў Татарстане
Sputnik Беларусь
Беларусь накіравала ў Казань каля адной тысячы чалавек – у асноўным гэта вайскоўцы з Брэсцкай вобласці. 08.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-08T12:24+0300
2021-11-08T12:24+0300
2021-11-08T12:24+0300
адкб
беларусь
расія
брэсцкая вобласць
казань
татарстан
непарушнае брацтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045920567_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_215eb8803a19a9d840723a6a33f2b90d.jpg
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Вучэнне Калектыўных міратворчых сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) "Непарушнае брацтва" пачынацца ў панядзелак у Татарстане, аб гэтым паведамляе прэс-служба Цэнтральнай ваеннай акругі (ЦВА).Вучэнне пройдзе на палігоне Казанскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча і працягнецца да 12 лістапада. У ім бяруць удзел вайскоўцы з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана.Усяго будзе задзейнічана звыш 1,7 тысячы чалавек, больш за 300 адзінак узбраення, у тым ліку восем верталётаў Мі-8 і Мі-24.Вучэнне будзе падзелена на два этапы. Ваенныя павінны будуць адпрацаваць шэраг пытанняў, у прыватнасці, такія, як планаванне і правядзенне міратворчай аперацыі, сумесныя дзеянні па арганізацыі лагера бежанцаў і яго абароне, суправаджэнне калон з гуманітарным грузам, нясенне службы на блокпастах.На заканчэнне вучэння яго ўдзельнікаў чакае тактычны эпізод блакіравання населенага пункта, захопленага ўмоўнымі незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, а таксама іх знішчэння.Другія манеўры за месяцНядаўна беларускія вайскоўцы ўдзельнічалі ў вучэннях АДКБ "Баявое брацтва - 2021", якія прайшлі ў Таджыкістане паблізу афганскай мяжы. Манеўры доўжыліся 6 дзён - з 18 па 23 кастрычніка.Перад разведчыкамі ставіўся шэраг задач, у тым ліку - пошук і ліквідацыя палявога лагера тэрарыстычнага фарміравання, што, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, было паспяхова выканана.У манеўрах было задзейнічана чатыры тысячы вайскоўцаў з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і больш за 500 адзінак тэхнікі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210918/belarus--kazakhstan-buduts-naroshchvats-sly--ramkakh-adkb-1056565554.html
беларусь
расія
брэсцкая вобласць
казань
татарстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/10/1045920567_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_74d00e690391e1ac6a009da72ed761c0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, беларусь, расія, брэсцкая вобласць, казань, татарстан, непарушнае брацтва
адкб, беларусь, расія, брэсцкая вобласць, казань, татарстан, непарушнае брацтва
Вучэнне АДКБ "Непарушнае брацтва-2021" стартуе ў Татарстане
Беларусь накіравала ў Казань каля адной тысячы чалавек – у асноўным гэта вайскоўцы з Брэсцкай вобласці.
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Вучэнне Калектыўных міратворчых сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) "Непарушнае брацтва" пачынацца ў панядзелак у Татарстане, аб гэтым паведамляе прэс-служба Цэнтральнай ваеннай акругі (ЦВА).
Вучэнне пройдзе на палігоне Казанскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча і працягнецца да 12 лістапада. У ім бяруць удзел вайскоўцы з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана.
Усяго будзе задзейнічана звыш 1,7 тысячы чалавек, больш за 300 адзінак узбраення, у тым ліку восем верталётаў Мі-8 і Мі-24.
"Вучэнне праводзіцца ў адпаведнасці з планам сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ пад непасрэдным кіраўніцтвам камандуючага войскамі ЦВА генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Вучэнне будзе падзелена на два этапы. Ваенныя павінны будуць адпрацаваць шэраг пытанняў, у прыватнасці, такія, як планаванне і правядзенне міратворчай аперацыі, сумесныя дзеянні па арганізацыі лагера бежанцаў і яго абароне, суправаджэнне калон з гуманітарным грузам, нясенне службы на блокпастах.
На заканчэнне вучэння яго ўдзельнікаў чакае тактычны эпізод блакіравання населенага пункта, захопленага ўмоўнымі незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, а таксама іх знішчэння.
Нядаўна беларускія вайскоўцы ўдзельнічалі ў вучэннях АДКБ "Баявое брацтва - 2021", якія прайшлі ў Таджыкістане паблізу афганскай мяжы. Манеўры доўжыліся 6 дзён - з 18 па 23 кастрычніка.
Перад разведчыкамі ставіўся шэраг задач, у тым ліку - пошук і ліквідацыя палявога лагера тэрарыстычнага фарміравання, што, нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, было паспяхова выканана.
У манеўрах было задзейнічана чатыры тысячы вайскоўцаў з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і больш за 500 адзінак тэхнікі.
Другія вучэнні АДКБ за месяц: беларускія вайскоўцы
адправіліся ў КазаньНе вайна, а знішчэнне тэрарыстаў: Зась
падвёў вынік вучэнняў АДКББеларускія разведчыкі задзейнічалі
беспілотнікі на мяжы з Афганістанам