https://bel.sputnik.by/20211109/belavya-pradala-svoy-pershy-boeing-1057759533.html
"Белавія" прадала свой першы Boeing
"Белавія" прадала свой першы Boeing
Sputnik Беларусь
Самалёт яшчэ можа лятаць, аднак арганізатары аўкцыёну не выключылі, што пры дыягностыцы ёсць верагоднасць выявіць схаваныя дэфекты. 09.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-09T08:56+0300
2021-11-09T08:56+0300
2021-11-09T08:56+0300
белавія
boeing
самалёты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103608/12/1036081242_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_fd3267728180dfd9d306c7c1bbec49d0.jpg
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" прадала на таргах самалёт Boeing 737-500 за 1,264 мільёна долараў, інфармацыя аб гэтым размешчана на партале "ІПМ-Таргі".Удзел у таргах прыняў толькі адзін удзельнік, якому і дастаўся самалёт. Цяпер на працягу 15 працоўных дзён пасля правядзення аўкцыёну яго пераможца павінен заключыць дамову куплі-продажу.У склад лота таксама ўвайшла дапаможная сілавая ўстаноўка і два рухавікі. У "Белавія" раней пацвердзілі Sputnik, што самалёт яшчэ можа лятаць. Працаздольнасць ДВС, вузлоў і агрэгатаў борта не правяралася, таксама арганізатары аўкцыёну не выключаюць, што пры інструментальным кантролі, дыягностыцы і разборцы магчыма выяўленне ўтоеных дэфектаў.Boeing 737-500 пад нумарам EW-250PA быў набыты ў 2003 годзе і налётаў 30739 гадзін. Агулам ён выканаў 17596 рэйсаў і 133 разы прайшоў тэхабслугоўванне. "Пяцісотка" стала першым самалётам заходняй вытворчасці ў паветраным флоце беларускай кампаніі. У чэрвені гэтага года пасля 17 гадоў службы "Боінг" адправілі "на пенсію".У авіякампаніі застаўся яшчэ адзін такі ж Boeing 737-500, які плануецца вывесці з эксплуатацыі да канца 2021 года.
https://bel.sputnik.by/20211019/bolsh-za-mln-belavya-vystavla-na-prodazh-svoy-pershy-bong-1057304770.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103608/12/1036081242_47:0:2708:1996_1920x0_80_0_0_7a923a1817f2637b0fb0d2751f4418c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, boeing, самалёты
белавія, boeing, самалёты
"Белавія" прадала свой першы Boeing
Самалёт яшчэ можа лятаць, аднак арганізатары аўкцыёну не выключылі, што пры дыягностыцы ёсць верагоднасць выявіць схаваныя дэфекты.
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" прадала на таргах самалёт Boeing 737-500 за 1,264 мільёна долараў, інфармацыя аб гэтым размешчана на партале "ІПМ-Таргі".
Удзел у таргах прыняў толькі адзін удзельнік, якому і дастаўся самалёт. Цяпер на працягу 15 працоўных дзён пасля правядзення аўкцыёну яго пераможца павінен заключыць дамову куплі-продажу.
У склад лота таксама ўвайшла дапаможная сілавая ўстаноўка і два рухавікі. У "Белавія" раней пацвердзілі Sputnik, што самалёт яшчэ можа лятаць. Працаздольнасць ДВС, вузлоў і агрэгатаў борта не правяралася, таксама арганізатары аўкцыёну не выключаюць, што пры інструментальным кантролі, дыягностыцы і разборцы магчыма выяўленне ўтоеных дэфектаў.
Boeing 737-500 пад нумарам EW-250PA быў набыты ў 2003 годзе і налётаў 30739 гадзін. Агулам ён выканаў 17596 рэйсаў і 133 разы прайшоў тэхабслугоўванне. "Пяцісотка" стала першым самалётам заходняй вытворчасці ў паветраным флоце беларускай кампаніі. У чэрвені гэтага года пасля 17 гадоў службы "Боінг" адправілі "на пенсію".
У авіякампаніі застаўся яшчэ адзін такі ж Boeing 737-500, які плануецца вывесці з эксплуатацыі да канца 2021 года.
19 кастрычніка 2021, 17:33